Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фірму Анжалікі Борыс аштрафавалі на 71 мільён


Анжаліка Борыс
Анжаліка Борыс
Фірму «Палёніка» сёньня ўвечары аштрафавалі на 71 мільён рублёў, што фактычна можа азначаць яе ліквідацыю. Пра гэта паведаміў Андрэй Пачобут — старшыня галоўнай рады Саюзу палякаў, што не прызнаецца беларускімі ўладамі.

Фірмай «Палёніка» кіруе Анжаліка Борыс — кіраўніца гэтага Саюзу палякаў. Атрыманыя фірмай ад польскай арганізацыі «Wspólnota Polska» грошы гарадзенская абласная падатковая інспэкцыя палічыла гуманітарнай дапамогай, матэрыялы праверкі перадалі ў абласны гаспадарчы суд. Разгляд справы меркавалі распачаць ў пятніцу, але адклалі яго да панядзелка.

Раптоўна Анжаліцы Борыс уручылі позву ў Ленінскі раённы суд Горадні, дзе за пятнаццаць хвілінаў справу разгледзела судзьдзя па адміністрацыйных справах Натальля Козел. Пра гэта таксама паведаміў Андрэй Пачобут.

Ён таксама зазначыў, што фірма «Палёніка» пасьля расколу Саюзу палякаў у 2005 годзе выкарыстоўвалася паплечнікамі Анжалікі Борыс для ажыцьцяўленьня дзейнасьці ў легальным рэчышчы. Празь фірму адбывалася навучаньне польскай мове, арганізоўваліся канцэрты, аплачвалася арэнда памяшканьняў, утрымліваліся некаторыя Дамы польскія. Улады гэта ведалі і да апошняга часу не чапалі «Палёніку», пакуль зноў не пачаўся сур’ёзны ціск на Саюз палякаў, зазначыў спадар Пачобут.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG