Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праўладны “Саюз палякаў на Беларусі” заклікае да дыялёгу прадстаўнікоў незарэгістраванага ў Беларусі “Саюза палякаў Беларусі”, - паведаміла на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску намесьнік старшыні праўладнага СПБ Алена Богдан.

“Мы стаім за аб'яднаньне і нам трэба спыніць быць аб'ектам палітычных гульняў”, - адзначыла яна. Яна зазначыла, што прадстаўнікі яе арганізацыі неаднаразова запрашалі лідэра незарэгістраванай СПБ Анжаліку Борыс на свае паседжаньні, але атрымлівалі адмову.

Багдан таксама паведаміла, што афіцыйны Саюз палякаў занепакоены адсутнасьцю школьных падручнікаў на польскай мове. “У Беларусі ёсьць дзьве польскія школы, дзе вучні перакладаюць па польскую мову падручнікі на расейскай і беларускай мове. Так і вучацца”, - паведаміла Богдан.

Начальнік юрыдычнага аддзелу арганізацыі Эдуард Калоша прызнаў, што сёньня палякі Беларусі апынуліся па розныя бакі барыкадаў са сваёй гістарычнай Радзімай, Польшчай. Гэтак ён пракамэнтаваў раскол у арганізацыі і падтрымку польскімі ўладамі “неафіцыйнага”Саюзу палякаў

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG