субота, 04 лютага 2012, Менск 13:02

Палітыка

АБСЭ: Другі тур украінскіх выбараў празрысты і справядлівы

Ва Ўкраіне прайшоў другі тур прэзыдэнцкіх выбараў. Цэнтравыбаркам Украіны заявіў, што Юлія Цімашэнка ўжо ня зможа дагнаць свайго апанэнта. У заяве канстатуецца, што пры наяўнасьці 1.58% яшчэ непадлічаных бюлетэняў, Януковіч захоўвае лідэрства з адрывам у 2.79%.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Лідар партыі рэгіёнаў павіншаваў сваіх прыхільнікаў зь перамогай і заклікаў Цімашэнку прызнаць сваю паразу. Яна, аднак, сказала, што будзе чакаць канчатковых вынікаў.

Міжнародныя назіральнікі віталі другі тур прэзыдэнцкіх выбараў на Ўкраіне, назваўшы яго празрыстым, справядлівым і “ўражальнай праявай дэмакратыі”.

Назіральнікі ад АБСЭ заклікалі ўкраінскіх палітычных лідэраў забясьпечыць па выніках галасаваньня "мірны і канструктыўны" працэс перадачы ўлады. Адносна самога галасаваньня ў заяве адзначаецца, што выбарчы працэс "збольшага адпавядаў крытэрам АБСЭ і абавязаньням, якія Ўкраіна ўзяла на сябе ў рамках Рады Эўропы".

Пасьля падліку больш чым 97% бюлетэняў дадзеныя Цэнтравыбаркаму сьведчаць, што лідэр партыі рэгіёнаў Віктар Януковіч захоўвае лідэрства, хаця і зь меншым адрывам, чым гэта вынікала з дадзеных экзыт-полаў. Паводле апошніх зьвестак за Януковіча прагаласавала 48.49%. За дзейнага прэм'ер міністра краіны Юлію Цімашэнка - 45.92%. Яўка выбарнікаў склала 69%.

***

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ўладзімер Шапавал заявіў: «Я ўпэўнены, што да 17 лютага, згодна з законам, ЦВК прыме тое рашэньне, якое яна абавязана прыняць – абвясьціць вынікі выбараў. Будзе складзены пратакол і будуць аб'яўленыя вынікі выбараў».

Па яго словах, зараз ЦВК падлічвае вынікі галасаваньня. «Галоўнае – трэба дачакацца пратаколаў з мокрай пячаткай, на аснове якіх мы і павінны прымаць адпаведнае рашэньне», – сказаў старшыня ЦВК.

Паводле дадзеных Цэнтрвыбаркама, апрацаваныя 95, 99 адсоткі электронных пратаколаў па Ўкраіне. За Віктара Януковіча прагаласавалі 48,29 працэнтаў выбаршчыкаў, за Юлію Цімашэнку – 46,10 працэнта.

Розьніца паміж кандыдатамі складае каля 530 тысяч галасоў.

4,41 працэнтаў выбаршчыкаў не падтрымалі ні аднаго кандыдата.

Намесьніца кіраўніка Партыі рэгіёнаў Ганна Герман параіла апанэнтам адразу прызнаць паразу і не правакаваць масавых забурэньняў. Тым часам у штабе Блёку Юліі Цімашэнкі гавораць, што прызнаюць або не прызнаюць вынікаў адно тады, калі штаб падсумуе ўсе парушэньні на выбарах і ацэніць іх уплыў на волевыяўленьне ўкраінцаў.

На думку назіральнікаў Камітэту выбарнікаў Украіны і сеткі “Апора”, фальсыфікацыі і агітацыя ў дзень галасаваньня паўплывалі на вынік, аднак нязначна.

Паводле Цэнтральнай выбарчай камісіі Ўкраіны, на галасаваньне ў нядзелю прыйшлі звыш 69% выбарнікаў.

У сьпісы для галасаваньня было ўнесена звыш 36,9 мільёна выбарнікаў. Для назіраньня за выбарамі зарэгістравалі звыш 160 тысяч афіцыйных назіральнікаў ад кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта і больш як 3700 міжнародных назіральнікаў.

Міліцыя падчас другога туру прэзыдэнцкіх выбараў працавала практычна ўсім асабовым складам, як і падчас першага туру, калі правапарадак забясьпечвалі амаль 70 тысяч супрацоўнікаў органаў унутраных справаў. Вонкавую ахову асноўных адміністратыўных будынкаў у Кіеве забясьпечвалі паўтары тысячы супрацоўнікаў МУС.

Згодна з пастановаю ЦВК, канчатковы тэрмін абвяшчэньня вынікаў другога туру выбараў прэзыдэнта Ўкраіны – 17 лютага.

У першым туры, які адбыўся 17 студзеня, Віктар Януковіч набраў 35,32 працэнта галасоў, Юлія Цімашэнка – 25,05 працэнта.

Цімашэнка ў Днепрапятроўску прагаласавала за “новую Ўкраіну”


Дзейная прэм’ер-міністар прагаласавала раніцаю на выбарчым участку ў Днепрапятроўску. На выбары Цімашэнка прыйшла з сваёй сям’ёю – мужам Аляксандрам і дачкою Яўгеніяй.

Пасьля галасаваньня кандыдатка на пасаду прэзыдэнта падышла да журналістаў і, у прыватнасьці, павіншавала народ Украіны зь сьвятам дэмакратыі.

“Я прагаласавала за новую Ўкраіну” – цудоўную эўрапейскую краіну, людзі ў якой будуць жыць шчасьліва. А я служыцьму Ўкраіне ўсёй душою, – сказала Цімашэнка.

Януковіч: Украінскі народ зробіць крок да пераадоленьня крызісу

Галасуючы ў Кіеве, кандыдат у прэзыдэнты, лідэр Партыі рэгіёнаў Віктар Януковіч заявіў пра сваю ўпэўненасьць у тым, што ўкраінскі народ сваім сёньняшнім выбарам зробіць першы крок да пераадоленьня крызісу.

“Я ўпэўнены, што ўкраінскі народ зробіць добры выбар, прагаласуе за добрыя зьмены, стабільнасьць і моцную Ўкраіну”, – сказаў Януковіч.

Цігіпка: Сумняюся, што той, хто прайграе, прызнае вынікі


Экс-кандыдат на пасаду прэзыдэнта, лідэр партыі “Моцная Ўкраіна” Сяргій Цігіпка заявіў, што сумняецца ў прызнаньні тым, хто прайграе на выбарах, вынікаў галасаваньня.

“Цяпер самае галоўнае, каб усё прайшло ціха і спакойна, як у эўрапейскіх краінах: атрымалі вынікі, павіншавалі адно аднаго і сказалі: “Давайце працаваць далей”... Але я ня веру, што будзе так, таму што гэта ў эўрапейскіх краінах так. На жаль, мы маем такія каманды, якія сёньня гатовыя пайсьці на што хаця, абы толькі быць пры ўладзе”, – сказаў Цігіпка, прагаласаваўшы на адным з участкаў у Кіеве.

Палітык дадаў, што будзе разглядаць прапановы пераможца прэзыдэнцкіх выбараў – нават калі гэта будзе кандыдат, за якога Цігіпка не галасаваў у другім туры. Пры гэтым лідэр “Моцнай Украіны” адмовіўся паведаміць, за каго прагаласаваў сёньня.

За Цігіпку ў першым туры выбараў прагаласавалі 13,05 працэнта выбарнікаў, ён заняў трэцяе месца сярод 18 кандыдатаў.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Siarhiej Горад:: Miensk
07.02.2010 17:36
Здаецца, Юля прайграе. Шкада. Трошкі пераблытала ўласныя інтарэсы з нацыянальнымі.

Імя:: Гамон
07.02.2010 22:36
А мне падаецца, што калі Цімашэнка і пераможа, то будзе мець усе шанцы стаць гэткім украінскім "лукашэнкам" толькі празаходнім.

Імя:: Kot Горад:: Dniapro
07.02.2010 23:18
Yulia Timashenka padaetsa byla by lepshym vybaram dlia Ukrainy!

Імя:: Димыч
07.02.2010 23:31
А нам не все равно кто там у них выиграет?

Імя:: Яўген
07.02.2010 23:45
Зразумелі цяпер? Украіна пойдзе па сцежках Беларусі, а Беларусі ўжо не застаецца шансаў. Гэта -канец незалежнасці.
Цяпер і Ўкраіна будзе зрусіфікавана. Вынікі ж выбараў на Беларусі вядомыя гадоў на 25 уперад.
Адказаць

Імя:: Korj Горад:: Менск
08.02.2010 14:51
"Цяпер і Ўкраіна будзе зрусіфікавана."
Сто разоў! Вы там былі калі-небудзь? Там дзеці ўжо ў Крыме(!) па-украінску размаўляюць, якая русыфікацыя? Такой колькасьці манкуртаў, як на Беларусі, няма нідзе! Там нават савецкія партыйныя босы па-ўкраінску размаўлялі, яшчэ Краўчук краіну павёў незваротна да нацыянальнай самасьвядомасьці, зрабіўшы школу пераважна ўкраінскай - вось гэтыя дзеці й вырасьлі! Адзінае можа, што ўдалося Юшчанка, гэта паўсюдная ўкраінізацыя - ён дамогся ўкраінскіх школаў нават у "аўтаномнай рэспубліцы" - падавалася б, расейскім анкляве спрэс! Там уся моладзь украінская, а звычайныя дзеці ў школе з пагардай кажуць нешматлікім дзецям акупантаў - "ну калі ты па-ўкраінску не разумееш, дык ты зусім дурны!" - на ўласныя вушы чуў! Не, такога брыдоцьця, як у нашым новым Уэльсе, больш нідзе ня будзе.
Будзе магчыма рэгіянальная мова ў данбасе, але як праз колькі гадоў выглядаць такія людзі на тле суцэльнай украінізацыі будуць? Дурнямі вясковымі. У самым найгоршым выпадку - калі ў атачэньня Януковіча зусім мазгоў няма, яны змогуць самаізаляваць сябе ад Украіны й у будучым адкалоць самы дэпрэсыўны кавалак Украіны, адысьці да Маскоўскай імпэрыі. Можа гэтак і лепей... Але гэта амаль няімаверны варыянт.

Імя:: Михась Горад:: Менск
08.02.2010 02:16
А почему никто не пишет о роли предателя Оранжевой революции Ющенко в таком исходе выборов?

Імя:: Ананім
08.02.2010 08:10
Я вельмі засмучаны.На такога палітыка як Юшчанка-маліцца трэба і трымаць.За пару год краіну не перагарнеш!
Дзякуючы яму,учора ва Ўкраіне адбыліся выбарыМяне проста ванітуе ад прафанатараў,якія лямантуюць аб "здрадніку-Юшчанка"...Фу! .Кандыдаты,вядома хто,але як сказаў мой знаёмы "За Цімашэнка галасаваць страшна,а за Януковіча-сорамна".Паміж страхам і сорамам прыстойныя людзі абіраюць страх.
Я расчараваўся ў народзе Ўкраіны...дзесяткі мільёнаў людзей-люмпены,недалёкія інфузорыі-пантофелькі,якія галасавалі за гэтага крымінальніка."Хам"-турэмная мянуха Януковіча,хам,будзе па-паняцьцях кіраваць сваім кагалам.Зычу дарагім нашым суседзям выстаяць і вытрымаць гэтыя няпростыя,але такія патрэбныя катаклізмы!

Імя:: Дзiмыч
08.02.2010 09:27
Да, нам не все равно кто там у них выиграет!

Імя:: Kalian Горад:: РУдзенск
08.02.2010 11:14
А мне, напрыклад, не усяроуна,- сын i пляменiца жывуць на Украiне.
Асабiста я хацеу,каб перамагла Юля, але на усё Божья воля. Напэуна, украiнцы не дастойныя Юлi, як беларусы Зянона. Украiнцы
зайдросiлi, што у нас такi прэзiдэнт, вось пускай пажывуць пры Якiмовiчы.У прошлым годзе я гасьцявау на Украiне i меу размовы
на гэтую тэму. Сын жыве у Днепрапетроуску, пляменiца у Данецку.

Імя:: Dim Горад:: Mensk
08.02.2010 11:47
Если победит Янукович:
1. Через год -два придушат свободную прессу
и телевидение.
2. Начнут сажать и штрафовать главарей несогласных
3. Будет мусолится идея союза с Россией
и под это дело выпрашиваться поблажки
по газу-нефти и кредитам
и тд и тп по примеру Пахана в Беларуси.
Результат мы знаем...
Разруха в экономике, головах и туалетах.

Імя:: Валік Горад:: Гомель
08.02.2010 12:28
Не сьпяшайцеся, спадарства аналітыкі. Гэта Маскве здаецца, што ва Украіне ўсё скончана. На самай справе там усё толькі пачынаецца. Рэстаўрацыя крымінальнага Бурбона абудзіць здаровыя нацыянальныя сілы ўкраінскага народу. Да канца тэрміну неўкраінскі прэзыдэнт не дасядзіць (зьвярнулі ўвагу, як Януковіч выступае выключна па-расейску?). Яго пагоняць з гіканьнем і сьвістам. У бліжэйшыя часы ў суседняй краіне будзе цікава і дынамічна.
Адказаць

Імя:: Korj Горад:: Менск
08.02.2010 14:38
Я тут згодны, нездарма малайчына-Юшчанка зара' ў апошнія дні падыграў фактычна Януковічу - ён бачыць пэрспэктыву, а ня толькі сёньняшні дзень.
А пэрспэктыва такая, што пасада гэтая сёньня - расстрэльная. Хто б не прыйшоў, пры ім абрынецца эканоміка. Тым больш, што Януковіч-папуліст яшчэ й паабяцаў свайму электарату па пачаку грошай на гарэлку.
Вось уявіце - прыйшла да ўлады Цімашэнка, "дэмакратка" нібыта. Глядзім праз 5 гадоў: эканоміка ў сR@цы (а яна там будзе, што б не рабілі - Украіна значна горшую спадчыну нават за Беларусь ад саўка атрымала, адныя шахты чаго каштуюць), кілбасы няма. Прадпрыемствы і зямля падзеленыя паміж Юляй і Ко (хіба ў гэтым дык сумневу няма пэўна). Жывем дрэнна, бо не ў ЭЗ, а абяцалі ж (у бліжэйшыя гады ЭЗ ня сьвеціць Украіне нават блізка ні пры якой уладзе). Вядома - "дзермакраты 'пр"№;лі ўсе палімэры'!". Пасьля гэтага - вось ужо будзе рэванш, дык рэванш.
А зара' што атрымаецца праз 5 гадоў - эканоміку расьцягнулі ахметавы, мы не ў ЭЗ, бо ва ўладзе - урод. Плюс, царства ім нябёснае, старыя саўкі пойдуць. Вёскі яшчэ больш абязьлюдзеюць, астатнія пачнуць неяк круціцца й савок з галоваў павыходзіць хоць троху. Просты шлях, калі папрацаваць, здаровым нацыянальным сілам на абыход і цімашэнак, і януковічаў...
Дадайце яшчэ выбары ў Раду, якая мае паўнамоцтваў болей, чым прэзыдэнт.
Адзінае, можа быць менавіта за гэтую кадэнцыю будзе разьмеркаваная нарэшце зямля, заводы й нафтагаз. Але тут ужо палітычныя погляды ўладальнікаў ня будуць працаваць супраць выгады ў кожным разе, і хутчэй за ўсё, Масковія не атрымае нічога, бо якраз ахметавы й не дадуць.
Адказаць

Імя:: Михась
08.02.2010 18:53
Посмотрим,посмотрим,хлопцы.Я в таких критических моментах никогда не ошибался.И предательство( или по вашему дальновидность) Ющенко еще аукнется Украине, вот увидите!.Империя еще имеет силы пожирать чужие территории...

Імя:: Z
08.02.2010 14:11
Вось і Ўкраіна мае свайго Лукашэнку. Такога ж неадукаванага з двумя адукацыямі, завочнай і не вядома якой. Адна розьніца, што ўкраінец яшчэ і два разы сядзеў. І як жа яны цяпер будуць дзяліць сваю "матку" Расею?

Імя:: Pawel
08.02.2010 14:47
Trzy pracenta va Ukrainie - geta bolsh, jak 1 000 000 gramadzian - jak usia litva
Адказаць

Імя:: Korj Горад:: Менск
08.02.2010 16:28
600-700тысячаў там з 25млн. І падазрона высокі адсотак нядзейсных - 300тыс. Таму пэўнасьці ў такой перамозе няма ніякай. Але як я напісаў вышэй - можа ў сёньняшніх абставінах украінскаму народу трэба чарговая прышчэпка люмпэна ва ўладзе. Мусіць без яе ніяк - за неадыёзных кандыдатаў у першым туры прагаласавала толькі чвэрць выбарцаў - гэта ўжо нядрэнная лічба на будучыню, але трэба каб было ўдвая болей.
Сумна бачыць, дарэчы, што такое хрэстаматыйнае саўковае пудзіла знайшлі толькі з этнічных беларусаў...

Імя:: Язэп Палубятка Горад:: масты гродзенскай
08.02.2010 18:59
Давайце кінем спрэчкі! Узрадуемся! Яшчэ адзін беларус робіць гонар чужой краіне ды жахнемся -колькі талентаў зямлі нашай разляцелася ад роднага парога.

Імя:: Миронов Константин
08.02.2010 20:58
Выбора не было - косноязычный старичок и психопатическая женщина.Но выборы.в отличие от нас - были.Победила страна.А власть президента там не такая большая.

Імя:: Ясь
09.02.2010 19:04
мя:: Z
Адказаць

Вось і Ўкраіна мае свайго Лукашэнку. Такога ж неадукаванага з двумя адукацыямі, завочнай і не вядома якой
====
Завочна скончыў палітех а потым запар абараніў дзве дыссертацыі : кандыдытскую і доктарскую

Імя:: Ясь
09.02.2010 19:16
Імя:: Dim Горад:: Mensk
Если победит Янукович:
1. Через год -два придушат свободную прессу
и телевидение.
2. Начнут сажать и штрафовать главарей несогласных
===================
Януковіч атрымаў толькі 49% галасоў, паўнамоцтвы прэзідента пасля паправак да канстытуцыі ў 2004 былі абмяжаваны, існуе моцны парламент і галоўнае ёсць Народ, які можа масава выйсці на вуліцы