субота, 04 лютага 2012, Менск 12:53

Культура

Вечарына, прысьвечаная Ларысе Геніюш, не адбудзецца

Вечарыну, прысьвечаную Ларысе Геніюш, якая мелася адбыцца 9 лютага ў Менску ў Літаратурным музэі Максіма Багдановіча, забаранілі. Супрацоўнікі музэю, пісьменьнікі, грамадзкія актывісты хацелі ўшанаваць памяць легендарнай паэткі, вязьня сталінскіх лягераў, якой сёлета 9 жніўня споўнілася б 100 гадоў. У сувязі з гэтай датай шэраг нацыянальных арганізацый абвясьцілі ўвесь 2010 год годам Ларысы Геніюш.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Пра забарону вечарыны стала вядома зь неафіцыйных крыніц. Але дырэктарка Літаратурнага музэю Максіма Багдановіча Тацяна Шаляговіч кажа, што насамрэч імпрэза не забароненая, а адкладзеная на нейкі час:

«Яна не адмяняецца. Яна адкладаецца. Зараз проста ў музэі ўсе захварэлі. Сёньня не прыйшлі на працу тры чалавекі, яшчэ трое сядзяць — шморгаюць насамі. Мусіць, зараз пайшла зноў хваля інфэкцыі. Перажывем, а там зноў наладзім. Я так вот проста сёньня з раніцы і вырашыла, што давайце адкладаць крышку далей».

Канкрэтнай новай даты вечарыны спадарыня Шаляговіч не назвала:

«У нас жа час ёсьць да жніўня месяца».

На плянаваную 9 лютага вечарыну былі запрошаныя многія пісьменьнікі і грамадзкія дзеячы, якія асабіста былі знаёмыя з Ларысай Геніюш. У іх ліку іх — і знаны паэт, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы Алесь Разанаў. Навіну пра адмену імпрэзы ў гонар Ларысы Геніюш спадар Разанаў пракамэнтаваў так:

«Калі ня трэба Геніюш — тады і геніяў ня трэба. Падразайце вярхі, падразайце розумы, падразайце таленты».
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: irina Горад:: РБ
08.02.2010 18:58
Згодна з Алесем Разанавым. Ларыса Геніюш - гэта сапраўдны геній і патрыёт нашай Бацькаўшчыны.