пятніца, 10 лютага 2012, Менск 04:21

Грамадзтва

Беларусь зьняла абмежаваньні ў замежным дзіцячым аздараўленьні

Гэта вынікае з падпісанага ўчора прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам указу №59.

Віка Мароз разам з італьянскай сям’ёй, 2006
x
Віка Мароз разам з італьянскай сям’ёй, 2006
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
У адпаведнасьці з папярэднімі дакумэнтамі, якія дзейнічалі ад кастрычніка 2008, за мяжу накіроўваліся дзеці ва ўзросьце ад 7 да 14 гадоў. Прычым, колькасьць паездак кожнага зь іх у адну і тую ж краіну ня мусіла перавышаць трох разоў.

Абмежаваньні ў дзейнасьці міжнародных гуманітарных праграм, якія ад 1989 ладзіліся выключна беларускімі і замежнымі грамадзкімі ініцыятывамі, былі ўведзеныя беларускімі ўладамі ў сувязі з выпадкамі ў ЗША і Італіі.. У верасьні 2008 году з амэрыканскіх вакацыяў не вярнулася 16-цігадовая барысаўская школьніца Таня Казыра. Двума гадамі раней, у верасьні 2006 году, падобны інцыдэнт адбыўся ў Італіі з 10-цігадовай выхаванкай Вялейскага інтэрнату Вікай Мароз.

Прыняты прэзыдэнтам Лукашэнкам восеньню 2008 году ўказ № 555 ставіў вельмі жорсткія ўмовы перад замежнымі дабрачыннымі ініцыятывамі, якія па-сутнасьці зьяўляліся галоўнымі спонсарамі праекту аздараўленьня чарнобыльскіх дзяцей. Замежны дзіцячы адпачынак можа быць адноўлены толькі пасьля падпісаньня адпаведных двухбаковых пагадненьняў на дзяржаўным узроўні. Згодна з гэтымі пагадненьнямі замежныя партнэры мусілі гарантаваць абавязковае вяртаньне беларускіх дзяцей дадому, а таксама тое, што ўжо ня будуць запрашаць да сябе ў госьці дзяцей, старэйшых за 14 гадоў.

Ян Марынус Вірсма
Шэраг вядомых эўрапейскіх палітыкаў, уключна з эўрапарлямэнтаром ад Нідэрляндаў Янам Марынусам Вірсмам, выступілі супраць такога ўмяшаньня менскіх уладаў у праекты няўрадавых арганізацыяў. Яны лічылі падпісаньне падобных пагадненьняў дэманстрацыяй «сумневу ў сваіх грамадзянах», згоду стаць «марыянэткамі ў руках беларускага рэжыму».

Тым ня менш, пад ціскам шматлікіх замежных сем’яў, якія цягам дзесяцігодзьдзяў прызвычаіліся бачыць у сябе ў доме на вакацыях маленькіх госьцяў зь Беларусі, урады Італіі, Нямеччыны, Ірляндыі, Гішпаніі, Нідэрляндаў падпісалі пагадненьні зь Менскам. Некаторыя ж краіны кшталту Швайцарыі ўбачылі ў прапанаваных на подпіс беларускіх дакумэнтах «несумяшчальнасьць з законамі Швайцарскай Канфэдэрацыі, асабліва ў тых момантах, якія тычацца правоў чалавека».

Швайцарыя, а таксама ЗША, Канада летась не змаглі прыняць у сябе беларускіх дзяцей.

У выніку, паводле інфармацыі Міністэрства адукацыі Беларусі, мінулым летам на аздараўленьне за мяжу выехалі 28,7 тысячаў беларускіх дзяцей. У параўнаньні з 2008 годам гэта амаль на 10 тысячаў меней, ня кажучы ўжо пра папярэднія годы, калі толькі ад дабрачыннага фонду Генадзя Грушавога летам за мяжу выяжджалі ў сярэднім па 17-18 тысяч дзяўчынак і хлопчыкаў.

Паводле прадстаўнікоў шэрагу чарнобыльскіх ініцыятыў, наўрад ці новы ўказ істотна паўплывае на павелічэньне колькаснага складу групаў. Падставамі для сумневу зьяўляецца спад цікавасьці да гэтага праекту ў асяродку заходніх партнэраў. Многія замежныя сем’і маюць цяпер матэрыяльныя праблемы. Таксама яны не задаволеныя «адзяржаўленьнем» праекту, а таму ня хочуць спансірваць патрэбы беларускіх уладаў.

Генадзь Грушавы
Як лічыць Генадзь Грушавы, які 20 гадоў таму стаяў ля вытокаў міжнароднага грамадзкага руху «Дзецям Чарнобыля», «калі дзяржава спрабуе кантраляваць тое, што адбываецца на ўзроўні прыватных няўрадавых кантактаў — гэта фактычна крок па зьнішчэньні ўсёй гэтай дзейнасьці. Нашых дзяцей за мяжой прымалі не дзяржаўныя ўстановы, а грамадзкія аб’яднаньні і дабрачынныя ініцыятывы. І толькі таму Ініцыятыва дапамогі чарнобыльскім дзецям сустракала такі актыўны водгук сярод замежных грамадзянаў».

Дабрачынны фонд «Дзецям Чарнобылю» за час свайго існаваньня, з 1989 году, накіраваў на аздараўленьне ў розныя краіны сьвету больш за 200 тысяч дзяцей зь Беларусі.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Валік Горад:: Гомель
30.01.2010 11:04
З 1990 года, калі Беларускі Народны Фронт адкрыў сьвету праўду аб чарнобыльскай трагедыі на Беларусі, дзесяткі тысячаў нашых дзяцей пабылі ў цывілізаваных краінах. Навучыліся мовам, пазнаёміліся з іншымі культурамі і цывілізацыямі, з людзьмі, убачылі розьніцу паміж саўдэпіяй і свабоднымі грамадзтвамі. Усё гэта антыбеларускі рэжым успрымаў як пагрозу для свайго існаваньня. Як гэта дзеці рабочых, сялян, простых настаўнікаў і бібліятэкараў езьдзяць замяжу! Не пушчаць! Наладзіліся сувязі паміж беларускімі і замежнымі сем'ямі, гуманітарнымі арганізацыямі. Пра Беларусь даведаліся ў розных краінах. Усе рэжымныя структуры тады атрымалі загад зьдзеквацца з замежнікаў, што прыязджалі з гуманітарнай дапамогай, штрафаваць іх, патрабаваць ад іх хабар. паізгаляліся над людзьмі па поўнай праграме. Потым панастваралі шэраг фондзікаў, на чале якіх паставілі адстаўных афіцэраў спэцслужбаў і міліцыі, а таксама іхных сямейнікаў. Калі не ўдалося ўзяць справу пад кантроль, то зусім прыдушылі забаронамі. Цяпер вось раптам нібыта дазволілі зноў, "зьнялі абмежаваньні". Але сувязі парушаны, гуманітарная дапамога даўно пайшла ў іншыя краіны, гуманісты займаюцца іншымі дзецьмі, на Беларусі "абвешчана лібэралізацыя" (многія на Захадзе паверылі ў гэтую туфту). Так што рэжым выйграў гэтую антыбеларускую апэрацыю. І ўсё таму, што пацярпелыя і ўсе астатнія пракаўтнулі гэтыя забароны і не аб'ядналіся ў пратэсьце. Калі не абараняць сваіх дзяцей, то так яно й будзе заўсёды.

Імя:: непосторонний
30.01.2010 21:12
подлость и хамство нашего государтсва по отношению к таким проектам просто беспредельны. единственный допустимый конртоль нпо - это со стороны налогового ведомства.так нет же. уж сколько местные чиновники получили от этих проектов! детям начальников в хойниках в последние годы не нравилось ездить в германию - подавай италию, там подарки лучше! в итоге развалили всё на фиг!

Імя:: светлана
31.01.2010 12:47
всё возвращается на круги своя. когда-то при советах существовали(может еще и сейчас существуют) организации типа Фонд мира и Комитет защиты мира, полугебистские структуры, которые за рубежом представляли советскую общественность. Сейчас возвращаемся к этим славным традициям..не без участия зарубежных благотворителей.своим указом лука только напомнил о статус-кво.