Слухаць

Цяпер у эфіры

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Вера Кандраль
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Эканоміка

Хто выйграў у нафтавым процістаяньні?

Нафтаперапрацоўчы завод у Наваполацку.

27.01.2010 21:53

27 студзеня ў Маскве Беларусь і Расея падпісалі пакет дакумэнтаў аб умовах пастаўках нафты ў 2010 годзе. Пра гэта даклаў прэзыдэнту Расеі Дзьмітрыю Мядзьведзеву віцэ-прэм’ер Ігар Сечын. Хто выйграў у нафтавым процістаяньні?

Бакі падпісалі зьмены да пагадненьня аб пастаўках сырой нафты ў Беларусь, мэтодыку тарыфаўтварэньня на продаж нафты, балянс нафтавай сыравіны на 2010 год, сумесную заяву віцэ-прэм’ераў дзьвюх краін аб гарантыях бесьперапыннага транзыту. Паводле афіцыйных крыніцаў, у Беларусь паступіць каля 21,5 мільёна тон нафты, а аб’ём бязмытных паставак нафты складзе 6,3 мільёна тон. Паводле першага віцэ-прэм’ера Ўладзімера Сямашкі, удалося дамовіцца пра ўмовы, блізкія да 2009 году, таму бюджэтныя страты будуць не такімі вялікімі.

«Мы дамовіліся, калі нашы НПЗ ці „Беларуская нафтавая кампанія“ возьмуць нафту ў Расеі і прывязуць у Беларусь, перапрацуюць і потым змогуць у рынкавых умовах прадаць гэту нафту на расейскай тэрыторыі, то гэты аб’ём перапрацаванай нафты і вывезенай назад у Расею нашымі прадпрыемствамі таксама ня будзе абкладацца мытам і пойдзе плюсам да 6,3 мільёна тон».

Уладзімер Сямашка
Таксама ён адзначыў, што ўмовы працы расейскіх кампаніяў не памяняліся, і яны могуць працаваць у рэжыме перапрацоўкі нафты па-за мытнай тэрыторыяй:

«Таксама яны ўвозяць нафту, на мяжы кладуць задатак расейскай мытні, перапрацоўваюць нафту, вывозяць яе назад у Расею і прадаюць — ці на расейскім рынку альбо гатовыя нафтапрадукты вывозяць за межы Расеі і прадаюць у трэціх краінах. Па сутнасьці і гэтая нафта не абкладаецца мытам».

Аднак Сямашка адзначыў, што дасягнутыя пагадненьні ва ўмовах Мытнага саюзу ня могуць доўга жыць:

«Пагадненьне ў тым выглядзе, як яно ёсьць, ня можа доўга жыць. Гэта нонсэнс, што ў рамках Мытнага саюзу ёсьць нейкія квоты — столькі з мыта, столькі бяз мыта. І само па сабе мыта ня можа быць. Мы яшчэ павінны вярнуцца да гэтага пытаньня».

Ігар Сечын
Паводле віцэ-прэм’ера Расеі Ігара Сечына, у верасьні будзе праведзена дадатковае ўзгадненьне аб’ёмаў спажываньня нафты ў Беларусі і тарыфаўтварэньня. Гэта можа скарэктаваць аб’ёмы пастаўкі сырой нафты. Дамоўленасьці не дапускаюць аднабаковага павелічэньня тарыфаў, вынятку часткі грашовых сродкаў і ў поўнай меры гарантуюць інтарэсы Расеі. Паводле Сечына, пагадненьне адпавядае інтарэсам расейскіх кампаній і яно ўрэгулявала пастаўкі льготных аб’ёмаў нафты для ўнутранага спажываньня Беларусі.

Крыніца ў расейскім урадзе блізкая да перамоваў адзначыла:

«Падпісалі тры дакумэнты. Бакі прыйшлі да кампрамісу. І абодва бакі задаволеныя падпісанымі дакумэнтамі».

Карэспандэнт: «Ці павялічаны тарыфы на транзыт нафты?»

«Так, там была пэўная індэксацыя, але яна прымальная і для расейскага боку і выгадная для беларускага боку».

Яраслаў Раманчук
Леанід Заіка
Тацяна Манёнак
Хто выйграў у нафтавай вайне: Беларусь ці Расея? Кіраўнік цэнтра Мізэсу Яраслаў Раманчук адзначыў:

«У гэтым процістаяньні, безумоўна, выйграла Расея. Яна настойвала, каб сырая нафта бяз мыта трапляла ў Беларусь толькі ў памеры ўнутранага спажываньня, і гэты прынцып застаўся. Беларускі бок страціў ад гэтай дамовы каля 4% ВУП. Гэта магутная рэч, бо Беларусь павінна адаптаваць сёньня і свой плацёжны балянс, і валютную палітыку да таго, што ў бюджэце ня будзе грошай, каб разьлічваць на такі экстэнсіўны рост, які быў заплянаваны на гэты год. Лукашэнка здаўся».

Кіраўнік аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка адзначыў, што выйграў здаровы сэнс, расейская пазыцыя была бездакорнай ад пачатку.

«Яны даюць нам танную нафту і ўжо ад 1 лютага Аляксандар Лукашэнка можа ўводзіць новыя цэны на бэнзін, якія будуць таньней за цяперашнія на 30%. Цяпер беларускае грамадзтва можа спытаць у сваіх палітыкаў — калі будзе бэнзін за 2 тысячы рублёў? Нам такую нафту даюць расейцы, і мы павінны мець роўныя цэны на бэнзін для ўнутранага спажыўца. Расея зрабіла падарунак у 6 мільёнаў тон нафты, і яго павінен атрымаць не прэм’ер-міністар, а само беларускае насельніцтва».

Паводле аглядальніка газэты «Беларусы і рынак» Тацяны Манёнак, дзіўным выглядае рашэньне аб перапрацоўцы нафты на беларускіх НПЗ і пастаўках нафтапрадуктаў у Расею:

«Сёньня расейскі рынак ня мае дэфіцыту ў нафтапрадуктах і зыходзячы з той жа лягістыкі вельмі цікава, ці будуць гэтыя нафтапрадукты канкурэнтаздольнымі на расейскім рынку?»
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
     
Камэнтары
Імя:: Jazep
27.01.2010 22:16
Выйграла імпэрыя. Працэс "дацісканьня" працягваецца...

Імя:: Kalian Горад:: РУдзенск
27.01.2010 22:48
Калi паглядзець на фото, то яуна выйграу Сечын, хаця Сямашка
"сам у сябе на уме",- "яшчэ ня вечар".

Імя:: Michal Zaleski Горад:: Mensk
27.01.2010 23:12
A хто гуляў за нашых?

Імя:: Vityaz
28.01.2010 03:40
Походу кремлёвский проект "Лукашенко" подходит к концу.

Імя:: антон
28.01.2010 09:09
пакуль вядома, што захаваныя ўмовы Расеі - 6,3 млн тон нафты бяз мыта. Значыць, выйграла Расея

Імя:: pan
28.01.2010 09:10
і дзеля чаго Сямашка так доўга сядзеў у Маскве, упарціўся?

Імя:: мінак
28.01.2010 18:53
няхай ня думаюць расейцы, што мы тут дурні. Павкуль яны яшчэ пампуюць праз нас нафту і газ.
     
Апублікуй у LiveJournal:

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile