Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пагадненьні, падпісаныя 27 студзеня У. Сямашкам і І. Сечыным, будуць яшчэ падрабязна аналізавацца экспэртамі. Але ўжо зараз з інфармацыйных паведамленьняў можна зрабіць некалькі высноваў.




1. Беларусь бяз мыта будзе атрымліваць 6 мільёнаў 300 тысячаў тон нафты. Уладзімер Сямашка заявіў, што беларускі бок здолеў выбіць менавіта столькі, а не 5 мільёнаў, як меркавалася папярэдне. Аднак лічба 6.3 мільёна тон бязмытных паставак фігуравала ў апошнія тыдні ва ўсіх заявах расейскіх прадстаўнікоў.

2. Ня будзе абкладацца мытам так званая давальніцкая нафта: тая, зь якой на беларускіх НПЗ робяць нафтапрадукты і адпраўляюць у Расею. З тлумачэньняў спадара Сямашкі вынікае, што гэта – посьпех беларускага боку.

3. Беларусь дамаглася, што ў верасьні аб’ем бязмытнай нафты, які яна атрымае, можа быць скарэктаваны. Калі тэмпы росту беларускай эканомікі будуць больш высокімі, чым прагназуецца зараз, то і аб’ёмы бязмытных паставак для ўнутраных патрэбаў могуць быць павялічаныя.

4. Сямашка і Сечын падпісалі заяву аб гарантыях бесперабойнага транзыту нафты праз Беларусь у Эўропу. Пагроза, што пры спыненьні паставак Беларусь пачне адкачваць транзытную нафту, ўвесь час лунала ў паветры і непакоіла эўрапейскіх спажыўцоў. Менавіта такой гарантыі дамагаўся Мядзьведзеў у сваім лісьце да Лукашэнкі.

5.Пакуль нічога не паведамляецца пра ўзгодненую велічыню транзытнага тарыфу. Беларусь настойвала на істотным, ў 10 разоў падвышэньні тарыфу.

Варта таксама зьвярнуць увагу на словы Ўладзімера Сямашкі, што ва ўмовах Мытнага саюза дасягнутыя сёньня ў Маскве дамоўленасьці "не змогуць доўга жыць" па аб'ектыўных прычынах.

Сапраўды, калі на зьнешняй мяжы мытнага саюзу, гэта значыць, у прыватнасьці, на заходняй мяжы Беларусі, паўстане супольны мытны
Усё роўна даход ад беларускага экспарту нафтапрадуктаў будзе трапляць большай часткай у расейскую, а не ў беларускую казну.
кантроль, то расейцы могуць прадаваць Беларусі бяз мыта ўсю нафту, усё роўна тады даход ад беларускага экспарту нафтапрадуктаў будзе трапляць большай часткай у расейскую, а не ў беларускую казну. Але калі і ці гэта будзе.

Ня ўсе моманты пагадненьня пакуль вядомыя (тыя ж стаўкі транзытнага тарыфу), але першапачатковы аналіз паказвае, што беларускі бок саступіў значна больш, чым расейскі. На сымбалічным узроўні ўласна і незразумела, што ж саступілі расейцы ў параўнаньні з сытуацыяй на 31 сьнежня 2009 году.

Тое, што яны пастаўляюць бяз мыта 6.3 мільёна тон нафты Беларусі для ўнутраных патрэбаў, а астатняе – з поўным мытам, дык так нібыта і засталося. Згадзіліся не спаганяць з давальніцкай нафты, але гэта па сутнасьці не зусім пастаўкі: расейцы нафту на НПЗ пастаўляюць, а нафтапрадукты сабе і забіраюць, аплочваючы адно паслугі перапрацоўкі. А вось галоўнае – пастаўкі нафтапрадуктаў у Эўропу, крыніца валюты – гэта на нафце, купленай з поўным мытам, як расейцы і дамагаліся.

Усё астатняе – словы. Да верасьня трэба яшчэ дажыць. Калі беларуская эканоміка будзе разьвівацца вар’яцкімі тэмпамі, то тут абяцаньне расейцаў будзе дарэчным. Але сёлета гэтае “вар’яцтва” вылілася ў 0.2%. Па словах спадара Сямашкі, паводле прагнозу сёлета чакаецца рост у 10-11%. Ну, марыць ня шкодна, ў жыцьці заўсёды ёсьць месца цуду.

Тое ж і наконт мытнага саюзу. Калі яго ўмовы ўвойдуць у моц цалкам, то і сапраўды мыта з паставак нафты здымуць. Але даход ад
Даход ад экспарту нафтапрадуктаў адбяруць на мяжы, і Беларусь яго ўсё роўна не ўбачыць.
экспарту нафтапрадуктаў адбяруць на мяжы, і Беларусь яго ўсё роўна не ўбачыць. Ну а калі з мытным саюзам не атрымаецца, то 6.3 мільёнаў бяз мыта, а астатняе – зь ім, праклятым.
  • 16x9 Image

    Юры Дракахруст

    Журналіст. Нарадзіўся ў 1960 г. Зь 2000 г. — супрацоўнік Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода ў Празе. Ляўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў (1996).
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG