Слухаць

Цяпер у эфіры

Наступная праграма

АНКЕТА СВАБОДЫ

Валянцін Голубеў

БЫКАЎ

Доўгая дарога дадому


  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА

Грамадзтва

Настаўнікі-актывісты скардзяцца ў пракуратуру, чыноўнікі маўчаць

Віктар Іўчанкаў, фота <a href='http://www.journ.bsu.by/index.php?option=com_content&task=view&id=158&Itemid=&lang=by' target='_blank'>journ.bsu.by</a>.

Віктар Іўчанкаў, фота journ.bsu.by.

18.01.2010 18:20

Двое настаўнікаў з тых шасьці, ад якіх у Менскім аблвыканкаме патрабавалі да 18 студзеня вызначыцца — быць сябрам партыі альбо звольніцца з працы, зьвярнуліся ў пракуратуру з заявай на незаконныя дзеяньні чыноўнікаў. Аналягічныя заявы падалі старшыні дзьвюх менскіх абласных партарганізацыяў — БНФ і АГП. У Міністэрстве адукацыі адмовіліся пракамэнтаваць сваю пазыцыю ў справе ціску на настаўнікаў.

Кіраўнік аддзелу сувязяў з грамадзкасьцю Міністэрства адукацыі Віктар Іўчанкаў адмовіўся праз тэлефон адказаць на пытаньне, як ставіцца Міністэрства адукацыі да таго, што некаторых настаўнікаў, якія зьяўляюцца сябрамі зарэгістраваных у Міністэрстве юстыцыі партыяў, прымушаюць падаць заяву аб выхадзе з партыі альбо звальняцца з працы.

Падчас вочнай размовы ў сваім кабінэце сп. Іўчанкаў параіў напісаць пытаньні, даслаць іх факсам і чакаць адказу.

Сакратарка ў прыёмнай загадчыцы ўпраўленьня адукацыі Менаблвыканкаму паведаміла, што Таіса Данілевіч, якая 15 студзеня пагражала настаўнікам-актывістам, знаходзіцца на выязным паседжаньні ў Маладэчне.

Да чыноўніцы былі выкліканыя Натальля Ільініч, настаўніца гісторыі з Талькі і сябра партыі БНФ, яе паплечнік Мікола Ляшчун, настаўнік замежных моваў з Лагойску, Алесь Язьвінскі, настаўнік фізкультуры, які ўваходзіць у Кансэрватыўна-хрысьціянскую партыю БНФ зь Нясьвіжу, Уладзімір Парэйка, настаўнік геаграфіі, сябра БСДП зь Нясьвіскага раёну, а таксама сябры АГП Сяргей Клімёнак — настаўнік фізкультуры зь Вілейкі, і Надзея Агафонава — настаўнік-дэфэктоляг зь Любані.

Настаўніца гісторыі з Талькаўскай школы Натальля Ільініч паведаміла «Свабодзе», што 12 студзеня дырэктарка школы падоўжыла зь ёй кантракт на год. Натальля паведаміла, што ня стала звальняцца на ўласнае жаданьне і напісала заяву ў менскую абласную пракуратуру.

«Я буду працаваць у школе і заставацца сябрам партыі БНФ. Інакш
Як я буду глядзець дзецям у вочы? Вучыць іх, што Беларусь прававая дзяржава, што ёсьць права браць удзел у палітычных партыях, і пры гэтым выйду з партыі, калі такая вось небясьпека ўзьнікла?
як я буду глядзець дзецям у вочы? Вучыць іх, што Беларусь прававая дзяржава, што ёсьць права браць удзел у палітычных партыях, і пры гэтым выйду з партыі, калі такая вось небясьпека ўзьнікла?

У мяне паўстае такое пытаньне: чаму нас прымушаюць уступаць у „Белую Русь“, а забараняюць быць сябрамі іншых партый, якія таксама зарэгістраваныя, як і „Белая Русь“?»

15 студзеня загадчыца ўпраўленьня адукацыі Менаблвыканкаму пагражала настаўнікам, якія зьяўляюцца сябрамі зарэгістраваных у Міністэрстве юстыцыі партый: маўляў, яны ня маюць права працаваць у дзяржаўных школах.

Настаўнік фізкультуры зь Нясьвіжу, сябра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Алесь Язьвінскі паведаміў, што адну заяву на незаконныя дзеяньні чыноўнікаў Менаблвыканкаму ён накіраваў у пракуратуру, а другую — у сваю партыю, каб там зрэагавалі на дзеяньні ўлады.

«Як я разумею, гэта толькі з-за выбараў. Гэта іх цікавіла. Паколькі я зайшоў зь бел-чырвона-белым значком і гальштук такі яшчэ адпаведны ў мяне быў, то яе адразу як заклініла. „А-а!!! Значок бэнээфаўскі!!!“. З такой грэблівасьцю. Яна вырашыла, што са мной нават няма чаго размаўляць, асабліва пасьля таго, як спытала, ад якога часу я ў партыі.

А ў майго калегі яна запытвала: „Вы далі згоду балятавацца па 5-ай акрузе?“ Хаця яшчэ ніякай згоды ён не даваў і не зьбіраецца балятавацца. Яны ж ня ведаюць дакладна назваў партый, а тут вычыталі ўсё дакладна. Я думаю, што гэта збор інфармацыі не па адукацыйнай галіне, а па нейкай іншай. Думаю, што гэбэшнай.

Яны думаюць, што яны ведаюць усіх настаўнікаў-сяброў партый. Яны ж ня ведаюць насамрэч. Шмат хто з настаўнікаў папросту „незасьвечаныя“.

Там яе намесьнікі спрабавалі ёй падгуляць і спрабавалі задаваць нейкія пытаньні, а самі вочы адводзілі. Было відаць, што ім няёмка, сорамна».

Настаўніца зь Любані, якой чыноўніца пагражала паставіць крыж на працы ў сыстэме адукацыі, вырашыла прыпыніць сваё сяброўства ў АГП. Яе муж Арцём Агафонаў — прадстаўнік абласной арганізацыі АГП. Ён паведаміў «Свабодзе»:

«Вырашылі пакуль прыпыніць. Я напісаў там візу: „Сяброўства прыпыніць. Вынесьці на разгляд абласной арганізацыі“. Яна ня хоча страчваць цікавую працу. Для яе гэтая праца шмат значыць».

Старшыня менскай абласной арганізацыі партыі БНФ Зьміцер Вінаградаў і старшыня абласной арганізацыі АГП Уладзімер Малярчук таксама накіравалі заявы ў пракуратуру Менскай вобласьці. Яны просяць пракуратуру даць прававую ацэнку дзеяньням чыноўнікаў Менаблвыканкаму і зрабіць адпаведныя захады, каб прадухіліць ціск на настаўнікаў з боку чынавенства.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
     
Камэнтары
Імя:: Былы кулак Горад:: З ЭЗ
18.01.2010 21:49
Трэба гэтых таварышаў з антыбеларускай партыі "Белая Русь" дэпартаваці ў Сібір адпрацоўваці усё што ў нас награбілі камуністы
і за працу нашых дзядоў і бацькоў у канцлягерох бальшавікоў у Сібіру,
а так яны і далей будуць выпендрывацца і зьдзеквацца з народу ў сваёй фашысцкай партыі.

Імя:: Kalian Горад:: РУдзенск
18.01.2010 23:03
Настаунiца зь Любанi. А не сорамна вам за ваш учынак перад
вучнямi i перад сябрамi партыi АГП. Я маю права задаць такое
пытанне, таму што у 2003 годзе быу зволены з працы, але не
адрокся ад сваiх меркаванняу. Пасля гэтага мяне i маю жонку на
прыстойную працу не бралi. Але свет не без добрых людзей, i слава
Богу, знайшлася i праца, i сродкi.

Імя:: Алесь Горад:: Менск
19.01.2010 10:42
В таком случае нужно гнать с работы министра образования Радькова, который является председателем Республиканского общественного объединения "Белая Русь"!!!
Ему можно заниматься политикой и заседать в рабочее время, а простым учителям нельзя даже после занятий?
     

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile