Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Настаўнікам загадалі выбіраць: партыя альбо праца


Кіраўніца ўпраўленьня адукацыі Менаблвыканкаму Таіса Данілевіч.

Кіраўніца ўпраўленьня адукацыі Менаблвыканкаму Таіса Данілевіч.

Настаўнікаў са школаў Менскай вобласьці, якія зьяўляюцца сябрамі зарэгістраваных у Міністэрстве юстыцыі партый, у абласным упраўленьні адукацыі папярэдзілі, што ім належыць выбраць: праца альбо сяброўства ў партыях. Настаўнікі апавялі, што былі ўражаныя паводзінамі кіраўніцы ўпраўленьня Таісы Данілевіч. Яна пагражала ім цяжкімі наступствамі.

У кабінэт кіраўніцы ўпраўленьня адукацыі Менаблвыканкаму кіраўнік мясцовага аддзелу адукацыі заходзіў са сваім настаўнікам, які «праштрафіўся». Іншыя чакалі сваёй чаргі ў прыёмнай і чулі ўсё, што адбывалася ў кабінэце.

У 12:30 там было 12 чалавек. Апошні выйшаў у 16:10.

Настаўніцу гісторыі з Талькі Натальлю Ільініч таксама запрасілі разам з кіраўніцай адпаведнага аддзелу адукацыі. Віна Натальлі палягала ў тым, што яна — сябра партыі БНФ.

«Я такога ніколі ня чула ў сваім жыцьці. На мяне так ніколі ніхто не крычаў... Начальніца, тры яе намесьнікі і яшчэ сакратар. Іх пяць чалавек. Да панядзелка трэба напісаць заяву аб выхадзе з партыі БНФ,
Да панядзелка трэба напісаць заяву аб выхадзе з партыі БНФ, а ў іншым выпадку — заяву аб звальненьні са школы.
а ў іншым выпадку — заяву аб звальненьні са школы. Казалі: „Вы ж у партыі БНФ. Яна ж апазыцыйная. Вы ў апазыцыі да прэзыдэнта, дзяржавы. Таму вы ня можаце працаваць у дзяржаўнай школе“.

Я пачала казаць, што партыя зарэгістраваная, але яны сказалі: „Не сьмяшыце мяне! Дэмакратыя! Канстытуцыя!“ Гэта калі казала, што згодна з Канстытуцыяй усе людзі могуць быць у партыях».

Спадарыня Ільініч прыгадала размову ў кабінэце загадчыцы з маладой настаўніцай зь Любані, якая зьяўляецца сябрам АГП.

«Крычала, каб яна не пасьмела балятавацца на выбарах. Крычала: «Ты будзеш бегчы бягом са сваім мужам зь Любані да свайго Ўрэчча! Я табе набалятуюся! Ты паставіш крыж на сабе і на працы ў сыстэме адукацыі!»

Я правяла там больш за тры з паловай гадзіны. Гэта нешта неверагоднае. Гэта тэатар абсурду. Побач са мной быў нейкі мужчына зь Нясьвіжа, настаўнік фізкультуры. Ён з КХП БНФ. Яна крычала, што наша дзяржава праводзіць вельмі добрую палітыку ў дачыненьні да дзяцей, маўляў, вунь колькі ў нас дзіцячых дамоў. «А што ваша партыя зрабіла? Што БНФ зрабіла?!» Я кажу: «Што ж яна зробіць, калі не ва ўладзе?»

Натальля Ільініч кажа, што ўсе настаўнікі былі вельмі ўражаныя.

«Там на паліцы стаялі чатыры кніжкі. Усе яны называліся „Правы чалавека“. Я спытала: „Можа, там яшчэ й Канстытуцыя ёсьць?“ Але калі я спрабавала казаць пра Канстытуцыю, то яны мяне адразу перабівалі».

Усім настаўнікам, якія зьяўляюцца сябрамі БНФ, АГП ды іншых зарэгістраваных партый, загадалі да панядзелка напісаць заявы — ці з партыі, ці з працы.

Натальля Ільіч казала, што спачатку ад дырэктаркі школы ў Тальцы патрабавалі, каб яна звольніла «апазыцыйную» настаўніцу, але тая адмовілася. Тады яе выклікалі ў абласное ўпраўленьне разам з кіраўніцай аддзелу мясцовага РАНА. Тая пасьля выхаду з кабінэта сп.Данілевіч выглядала зьбянтэжанай. Яна ціхім голасам сказала, што ня можа даць ніякага камэнтара.

«Хочуць рукамі дырэктараў зрабіць гэтую брудную працу. У мяне такое адчуваньне, што гэта зусім не законна».

Натальля Ільініч паведаміла, што шмат гадоў зьяўляецца сябрам БНФ і ёй будзе сорамна глядзець у вочы сваёй дачцэ, калі яна падасьць заяву аб выхадзе з партыі. Але яна кажа, што яшчэ ёсьць час і яна параіцца з дачкой.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG