Слухаць

Цяпер у эфіры

Наступная праграма

АНКЕТА СВАБОДЫ

Янка Запруднік

ЛЕТА НА СВАБОДЗЕ



  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА

Грамадзтва

Амніставалі ўдзельніка «справы 14-ці» Алеся Чарнышова

Алесь Чарнышоў

Алесь Чарнышоў

15.01.2010 16:21

Амніставаны Алесь Чарнышоў, удзельнік так званай «справы чатырнаццаці», паводле якой былі пакараныя актывісты розных моладзевых арганізацый, абвінавачаныя ў арганізацыі масавых беспарадкаў, што нібыта мелі месца падчас студзеньскіх акцый пратэсту прадпрымальнікаў у 2008 годзе.



Алеся Чарнышова сёньня выклікалі ў міліцыю Цэнтральнага раёну Менску, дзе паведамілі: ён амніставаны.

Прысуд, вынесены ў красавіку 2008 году Алесю Чарнышову, Міхаілу Пашкевічу, Тацьцяне Цішкевіч, Міхаілу Крываву, Алесю Бондару, Арцёму Дубскаму, Алесю Стральцову — 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў калёніі адкрытага тыпу. Андрэй Кім быў асуджаны на 1,5 года калёніі агульнага рэжыму. Уладзімеру Сяргееву і Антону Койпішу прысудзілі па 3,5 млн рублёў штрафу (па 100 базавых велічыняў).

Тацьцяна Цішкевіч адразу пасьля вынясеньня прысуду зьехала ў Польшчу. Арцём Дубскі знаходзіцца ў турме за парушэньне правілаў адбыцьця пакараньня.
Гэтая дыскусія закрытая.
     
Камэнтары
Ад 1 да 30 верасьня - пішам камэнты па-беларуску. ДАЛУЧАЙЦЕСЯ!
     

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile