пятніца, 10 лютага 2012, Менск 04:13

Грамадзтва

Шпіталі перапоўненыя. Эпідэмія не абвешчаная

Чыноўнікі Міністэрства аховы здароўя запэўніваюць, што сытуацыя з грыпам і вострымі віруснымі інфэкцыямі цалкам пад кантролем. А ажыятаж і паніку сеюць журналісты. У той жа час шпіталі ў сталіцы перапоўненыя.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
У аўторак адбылося ажно дзьве прэсавыя канфэрэнцыі з удзелам чыноўнікаў Міністэрства аховы здароўя. Прычым, інфармацыі, колькі чалавек захварэла, колькі знаходзіцца ў шпіталях, колькі памерла, ні на адной зь іх так і не прагучала. А абвінавацілі ва ўсім журналістаў, якія праяўляюць да грыпу “нездаровы прафэсійны інтарэс” і імкнуцца адшукаць “смажаныя факты”.

Міністар аховы здароўя Васіль Жарко выказаў такое меркаваньне:

“Чым выкліканы такі ажыятаж сярод грамадзянаў? Напэўна, непатрэбным напальваньнем сытуацыі пэўнымі СМІ, паводзінамі пэўнай катэгорыі грамадзянаў, а таксама распаўсюдам непацьверджаных чутак”.

Першы намесьнік міністра інфармацыі Лілія Ананіч у сваю чаргу заявіла::

“Той інфармацыйны псыхоз, які назіраецца на старонках асобных газэт і тым больш інтэрнэт-парталаў, сьведчыць пра тое, што асобныя СМІ спрабуюць раскачваць сытуацыю”.

Лілія Ананіч папярэдзіла, заявіла, што міністэрства будзе спыняць “спробы дэзінфармацыі у справе захворваньня грыпам.

Сталічныя шпіталі перапоўненыя, хворыя на пнэўманію ляжаць у калідорах, поўным ходам ідзе перапрафіляваньне іншых аддзяленьняў пад пульманалёгіі. У прыватнасьці, у трэцім гарадзкім шпіталі гастраэнтэралягічнае аддзяленьне ператварылі ў пульманалёгію, у дзевятым шпіталі, дзе былі дзьве пульманалёгіі, перапрафілявалі яшчэ і рэўматалёгію і ЛОР-аддзяленьне. У Менску адмяняюцца плянавыя апэрацыі з-за павелічэньня захворваньняў на грып і вострыя рэсьпіраторна-вірусныя інфэкцыі. У сталічных аптэках перабоі зь лекамі, няма масак, стаяць чэргі. У той жа час міністар Васіль Жарко кажа:

“Лекавыя сродкі айчыннай вытворчасьці, з поўным перакананьнем магу сказаць, ёсьць у аптэчнай сетцы. Сёньня дастаўлена з “Лекфарму” 7 тысяч пакункаў арпетолу ў аптэкі Менску, дзе больш за ўсё адчуваецца ажыятаж. Ажыятажу ў іншых рэгіёнах зь лекамі няма. Падставаў для панікі няма. І заклікаю грамадзянаў да спакою”.

7
Ажыятажу ў іншых рэгіёнах зь лекамі няма. Падставаў для панікі няма. І заклікаю грамадзянаў да спакою

 тысяч пачак арпетолу на горад з амаль двухмільённым насельніцтвам, паводле ацэнкі мэдыкаў, гэта вельмі недастаткова, да таго ж частка арпетолу паступіла ў аптэкі ў дзіцячай дозе (10 таблетак па 50 мг). Як падлічыла nn.by,  даросламу на дзень для прафіляктыкі неабходна 4 таблеткі (дзённая норма — 200 мг), курс прафіляктыкі — некалькі дзён. Пры захворваньні доза павялічваецца ў некалькі разоў.

Эпідэмія і карантын у сталіцы так і не абвешчаныя. А вакацыі ў школах проста падоўжаныя да 10 лістапада. А вось віцебскія чыноўнікі паведамілі, што у школах Віцебску, Полацку ад сёньня абвешчаны карантын.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Димыч
04.11.2009 10:04
Белорусская власть в лице официальных чиновников расписалась в собственном идиотизме. Поздравляю.:))

Імя:: минчанин
04.11.2009 11:56
Да что они к этому арпетолу прицепились? Проблема ведь не в аретоле, это ведь не панацея. Даже не понятно, проводилось ли тестирование на свинной грипп у всех пациентов пульманологий или нет? Возникает подозрение, что не проводилось, иначе почему официальные лица не похвастались, что у пациентов свинной грипп не подтверждён. Значит или не проводили лабораторные исследования, или результаты их неутешительны. Тогда опять же встаёт вопрос, при чём здесь арпитол? Если бактериальная пневмония, то её ведь лечат антибиотиками. А если A(H1N1), так нигде в мире вроде бы его не лечат опять же арпитолом.
Ведь люди, как я понимаю, боятся не ОРВИ (самый распространенный диагноз в поликлиниках ещё с советского времени), а вспышки пневмонии, не понятно чем вызванной. Ведь не каждый год такое творится. Поэтому возникает подозрение, что это именно результаты свинного гриппа. А если нет, то тогда какой неизвестный возбудитель свирепствует в нашей стран? Он уже индентифицирован?

Нам в конце концов дадут ответы на эти вопросы? Или будут продолжать втирать про арпетол.

Імя:: Iльля Копыл Горад:: Менск
04.11.2009 12:30
У лякарнях для таго i уведена пасада намеснika Галоунага лекара па iдэялогii, каб своечасова хаваць праудзiвую iнфармацыю. Усё адбываецца гэтак сама, як пасля Чарнобыльскай катастрофы. Людзi ходзяць хворыя i на працу i у навучальныя установы, таму захворваннi распаусюджваюцца маланкава. I дыягназ самы распаусюджаны - ОРЗ.

Імя:: Vicien Горад:: Смілавічы
04.11.2009 14:27
Не разумею ўладаў, якія хаваюць праўду ад людзей. Не можаце самі дапамагчы хворым, папрасіце дапомогі ў еўрапейскіх краін.