пятніца, 10 лютага 2012, Менск 03:37

Грамадзтва

Грып: Як засьцерагчыся ад заразы?

Вірус можа патрапіць у арганізм праз рукі, калі чалавек датыкаецца да інфікаванай паверхні.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +




Парады:


  • Мыць рукі з мылам цягам 20 сэкундаў;
  • Кашляць і чхаць у сурвэтку ці кулак.


Калі чалавек захварэў:


  • Заставацца дома;
  • Устрымацца ад наведваньня публічных месцаў;
  • Пакідаць хворае дзіця дома, акрамя тых выпадкаў, калі яму патрэбная мэдычная дапамога;
  • Піць як мага болей вадкасьці;
  • Стварыць спакой;
  • Не дапускаць кантакту са здаровымі.


H1N1
 ...падтып віруса А быў знойдзены ў 1931 годзе амэрыканскім навукоўцам Рычардам Шоўпам. Варыянт вірусу H1N1 стаў прычынай гішпанскай пандэміі грыпу, якая забіла 20-40 мільёнаў чалавек ва ўсім сьвеце ў 1918-1919 гады.

Сымптомы захворваньня. Прыкметы вельмі падобныя да прыкметаў захворваньня на звычайны грып:
  • Гарачка;
  • Кашаль;
  • Боль у глотцы;
  • Галаўны боль;
  • Дрыжыкі па целе і стомленасьць;
  • Ваніты;
  • Бягунка;
  • Частае і цяжкое дыханьне;
  • Пасіненьне скуры;
  • Адмаўленьне ад піцьця;
  • Адсутнасьць рэакцыі;
  • Адсутнасьць мочаспусканьня;
  • Адсутнасьць сьлёз, калі чалавек плача.
У малых дзяцей тыповыя сымптомы могуць не праяўляецца. У іх можа быць цяжкое дыханьне, слабая актыўнасьць.
 

 
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Адна жанчына
02.11.2009 14:05
Большасьць вадкасьцяў у гаспадарцы атрутныя, а шкода можа быць і ад перапітай вады. Ня можаце пісаць грунтоўна, мо зусім не пісаць? Сьмешна ж бо.
Як наконт праветрыць? Як наконт вітамінаў? Як наконт масак? і г. д.

Імя:: Чмут Горад:: Менск
02.11.2009 14:47
Для прафілактыкі:

Наконт вадкасьці ўсё правільна. Чым болей п'еш гарачай гарбаты, гарачай кавы і г.д. то тым болей вірусаў змываюцца ў страўнік і там ГІНУЦЬ, хаця б ад страўнікава соку.
Палашчыце горла двойчы на дзень солёнаю вадою, таксама прачышчайце нос ватнаю палачкаю ці проста тампонам, змочанымі салёнаю вадою.
Як мага меней дакранайцеся сваімі рукамі да свайго ж твару. Як прыйшлі дадому - рукі адразу мыйце з мылам - ці мала за што вы імі браліся.
Праветрывайце памяшканьне, рабіце вільготную прыборку падлогі.

Імя:: Удзячны Горад:: Менск
02.11.2009 15:33
Дзякуй за парады і абмеркаваньне