Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея абяцала вакцыну ад сьвінога грыпу, але не дала


Выканаўца абавязкаў дырэктара РНПЦ эпідэміялёгіі і мікрабіялёгіі паведаміў, што Расея не паставіла ў Беларусь абяцаную вакцыну ад вірусу A/H1N1.


"Вакцынай супраць сьвінога грыпу Беларусь абяцала забясьпечыць Расея, але пакуль там вакцыну не вырабілі", -- перадае словы Аляксандра Пяткевіча Інтэрфакс.

Цяпер для выяўленьня сьвінога грыпу беларускія мэдыкі выкарыстоўваюць расейскія і айчынныя тэст-сістэмы, а таксама тэст-сістэмы, якія вылучыла Сусветная арганізацыя аховы здароўя.

У сваю чаргу галоўны пазаштатны інфэкцыяніст міністэрства аховы здароўя Ігар Карпаў паведаміў, што паводле клінічных прыкмет сьвіны грып "асаблівых адрозьненьняў ад звычайнага не мае". "Характэрная клінічная карціна – стойкая высокая тэмпэратура і нарастаючыя задышка", - патлумачыў ён.

Пры гэтым спэцыяліст адзначыў, што ёсьць групы людзей, якія маюць высокую ступень рызыкі захварэць на сьвіны грып – гэта асобы, у якіх паслаблены імунітэт, людзі, якія пакутуюць ад бранхіяльнай астмы, дзеці ва ўзросьце да паўтара года, цяжарныя жанчыны.
XS
SM
MD
LG