Слухаць

Цяпер у эфіры

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Алесь Бяляцкі
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Грамадзтва

Ірына Халіп: “Абама мае шанц на другую Нобэлеўскую прэмію”

Ірына Халіп

23.10.2009 15:50

На гэтым тыдні беларуская карэспандэнтка расейскага выданьня “Новая газета” Ірына Халіп была ўганараваная ў Нью-Ёрку прэстыжнай узнагародаю Міжнароднага фонду жанчын у СМІ (International Media Foundation).


Журналістка стала ляўрэаткаю ў намінацыі “За мужнасьць у журналістыцы”. Разам з Ірынаю ўзнагароду ў гэтай намінацыі атрымалі Агнэс Тае з Камэруну і Джыле Баньягуб з Ірану. “Гэтыя цудоўныя журналісткі зрабілі свой выбар на карысьць асьвятленьня навінаў у трох краінах, дзе пошук праўды ставіць іх пад пагрозу арышту, фізычнай расправы і нават загубы”, — заявіла пра ляўрэатак старшыня камітэту фонду Джудзі Вудраф.

Цырымонія ўзнагароджаньня прэміяй Міжнароднага фонду жанчын у СМІ складаецца з двух этапаў – першы адбыўся 20 кастрычніка ў Нью-Ёрку, другі пройдзе 28 кастрычніка ў Лос-Анджэлесе.

Падчас цырымоніі ў нью-ёрскім гатэлі “Waldorf Astoria” Ірына Халіп выступіла з прамоваю.

Што журналістка палічыла за неабходнае сказаць на цырымоніі ўручэньня прэміі, як рэагавала на выступ аўдыторыя і якім чакаецца другі этап узнагароджаньня ў Лос-Анджэлесе – пра гэта я пацікавіўся ў Ірыны Халіп, патэлефанаваўшы ёй у Нью-Ёрк.

Халіп: Для мяне самым неабходным было патлумачыць, што Беларусь – гэта сапраўды артадаксальная дыктатура, якая па іроніі лёсу зьявілася ў самым цэнтры Эўропы.

І пасьля маёй прамовы, дарэчы, многія амэрыканскія журналісты падыходзілі і казалі мне: “Ты ведаеш, а мы цяпер таксама падумалі, а як
Беларусь – гэта сапраўды артадаксальная дыктатура, якая па іроніі лёсу зьявілася ў самым цэнтры Эўропы.
гэта магло так здарыцца, а вы ж сапраўды ў цэнтры Эўропы знаходзіцеся...” Няхай яны таксама падумаюць, як гэта магло здарыцца.

Для мяне было вельмі важна сказаць пра тое, што цяпер назіраецца вельмі небясьпечная тэндэнцыя – тэндэнцыя “realpolitik”, якая вымушае Захад супрацоўнічаць з Лукашэнкам, рабіць выгляд, быццам так і трэба, спрабаваць неяк яго далучыць да эўрапейскай супольнасьці. Магчыма, гэта ў мэтах працягу гульні з Расеяй, магчыма, проста ўсім абрыдла займацца барацьбой за правы чалавека ў Беларусі. Ня ведаю, але сапраўды тэндэнцыя гэтая вельмі небясьпечная. І калі яна працягнецца, то і пра нас, журналістаў, якія пішуць і кажуць праўду, і пра палітзьняволеных проста ўсе забудуцца. Мы ўжо будзем нікому не патрэбныя. Захад будзе весьці перамовы з Лукашэнкам, і абодва бакі будуць рабіць выгляд, быццам нічога й не адбываецца. Мне здавалася вельмі важным патлумачыць, што гэтая тэндэнцыя сапраўды небясьпечная і што Захад усё ж такі мусіць зьмяніць сваю пазыцыю на больш цьвёрдую.

Бушлякоў: Ірына, вашая прамова на цырымоніі ў Нью-Ёрку, як вы лічыце, можа мець шырэйшы эфэкт?

Халіп: Я вельмі спадзяюся на гэта. Калі ўключыць амэрыканскае тэлебачаньне, то паўсюль, дзе ёсьць нейкія палітычныя ток-шоў, абмеркаваньні падзеяў у сьвеце, мы можам вельмі шмат пачуць і ўбачыць пра сытуацыю ў Іране, Паўночнай Карэі, у Іраку, але пра Беларусь ніхто нічога ня кажа. Не таму, што ня ведаюць, а таму, што яна як быццам ня надта актуальная для Злучаных Штатаў.

Але сытуацыя ў Беларусі павінна быць актуальная. Я сказала сваім калегам, што Абама мае шанц атрымаць другую Нобэлеўскую прэмію, як некалі Марыя Складоўская-Кюры, – у тым выпадку, калі новая амэрыканская адміністрацыя ўсё ж такі зьверне пільную ўвагу на
Абама мае шанц атрымаць другую Нобэлеўскую прэмію, калі новая амэрыканская адміністрацыя ўсё ж такі зьверне пільную ўвагу на Беларусь.
Беларусь.

І я думаю, што мае амэрыканскія калегі ў гэтым могуць дапамагчы. Амэрыканская аўдыторыя ўвогуле вельмі добрая, вельмі спагадлівая. Яна вельмі чуйна адгукаецца на тое, што чуе. І ўсе мае калегі зь Сі-Бі-Эс, Эн-Бі-Сі, Эй-Бі-Сі, “Блумбэргу” абяцалі, што зробяць усё магчымае, каб тэма Беларусі гучала больш выразна, больш гучна, больш часта.

Бушлякоў: Што прадугледжвае другі этап узнагароджаньня прэміяй?

Халіп: Другі этап – гэта цырымонія ў Лос-Анджэлесе. Гэта ўжо зусім іншае. Калі ў Нью-Ёрку зьбіраюцца прадстаўнікі большай часткаю прэсы і фінансавых і дзелавых колаў, то лос-анджэлеская цырымонія – гэта ўжо Галівуд, гламур, гэта чырвоныя дываны і тэле- і кіназоркі.

Але я спадзяюся, што і ў тым асяродзьдзі змагу нагадаць пра Беларусь. Дарэчы, я хачу згадаць, што мае сябры з “Свабоднага тэатру” Мікалай Халезін і Натальля Каляда ня так даўно сустракаліся ў Лос-Анджэлесе з Стывэнам Сьпілбэргам. Дык вось Сьпільбэрг – адзін з фундатараў цырымоніі ў Лос-Анджэлесе. Ён падтрымлівае гэтую ўзнагароду. Ён і ягоныя сябры (такія як Джэфры Катцэнбэрг) робяць шмат для таго, каб гэтая тэма таксама гучала нават у Галівудзе, якому, здавалася б, няма ніякага клопату да чагосьці, акрамя гламуру.

СЛУХАЦЬ:
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
     
Камэнтары
Імя:: гость
23.10.2009 16:38
Эта премия имеет мало общего с реальностью.
Где она эту смелость проявляла,там где другие журналисты нашей оппозиционной прессы её не проявили ?

Імя:: Jazep
23.10.2009 17:12
Шчыра віньшую Ірыну, яна годная й большых узнагарод, а гэтую даўным-даўно заслужыла (дый дасталося ёй “па поўнай праграме”).
Абама ж ня зможа атрымаць другога “нобеля” па адной, вельмі простае, прычыне – зьнешнепалітычныя крокі яго адміністрацыі апошняга часу значна зьменьшылі ўплыў Эўропы на міжнароднай арэне. Пра вагу “беларускага пытаньня” наагул казаць ня хочацца....
І вам не падаецца дзіўнаю рэакцыя замежных палітыкаў і журналістаў?: - “ой, а ў вас на сам рэч дыктатура пасярод Эўропы – (паміж ... далучыную Польшаю і “крыштальна-дэмакратычнаю” Расеяю...) А чаму?....” - Бандэрлогі...

Імя:: Миронов
23.10.2009 17:55
Я тоже не припоминаю каких то личных ее подвигов,которых другие не совершали.
Если не брать общие фразы."Работа в трудных условиях диктатуры...."И т.п.
Освежите память - может,я не прав ?

Імя:: Ананім
23.10.2009 20:00
А кто это Халип?

Імя:: Realist Горад:: Менск
23.10.2009 21:32
гостю і Миронову
Вядома ж гэта сусьветная несправядлівасьць, што прэмію далі нейкай там Халіп, а не такім клясыкам журналістыкі, як вы. Тупыя амэрыкосы зноў ганебна лапухнуліся.

Ананіму
За савецкім часам такім Ананімам казалі "Газэты трэба чытаць". А ў наш час ня шкодзіла б іншым разам у інтэрнэт зазіраць.
Адказаць

Імя:: Ананім
24.10.2009 13:40
Газет много, в интернете статей еще больше. Чем она так знаменита? Какое громкое расследование провела?

Імя:: Миронов
24.10.2009 08:10
Злые мы все...Я только спросил за что конкретно дали,а меня обругали.
Злость - это система нашей жизни.
"Отморозки" и т.п.
Причем в долгу ни одна сторона не остается.Почитаете форумы.Если спросить,почему ругаешься,то каждый ответит как в д\с- "Он первый начал !"
Цивилизованного диалога не умеет вести никто.
Задаст,например человек вопрос : почему я должен делать то то и то то...? А ему в ответ- "тупой ты".Вот и весь диалог.
Поэтому причина нашей жизни - а нас самих.
Пока не научимся в большинстве своем относиться терпимо к иному мнению,жить нам и материально и морально так же,как мы живём сейчас.При любом правителе,любых взглядов и ориентиров, прарламентской республики нам пока тоже не видать.Всегда будет правитель ,пришедший,возможно,без кнута,но потом возмет его в руки,потому что его "добрых дел",оказывается тоже большинство не приемлет.
Когда это кончиться ? Не знаю...


Імя:: гость 2
24.10.2009 12:44
Да,Мининкевич матом не ругается,так его в предатели записали.Наши люди так не делают !

Імя:: Realist Горад:: Менск
24.10.2009 21:20
Гэ-э, ды тут размова з Тутанхамонам пра інтэрнэт атрымліваецца, калі яе ўдзельнікі ня ведаюць, хто такая Халіп. Недасьведчаным раю зайсьці на Google або на сайт "Новой газеты" www.novayagazeta.ru/data/?...
     
Апублікуй у LiveJournal:
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile