Слухаць

Цяпер у эфіры

Інфармацыйны блёк: навіны Беларусі і сьвету

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Арына Вячорка
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Палітыка

"Думкі пра нейкую шапку Манамаха, прынамсі, адпалі"

15.10.2009 15:02

Дзяржаўнае тэлебачаньне паказала, як адбывалася запаўненьне перапісных анкет у Драздах, у рэзыдэнцыі Аляксандра Лукашэнкі.

Лінгвісты перадусім зьвярнулі ўвагу на адказы кіраўніка краіны адносна роднай мовы і карыстаньня ёю па-за працай.

Апытвала бацьку і сына Лукашэнкаў перапісчыца Цэнтральнага раёну Менску Ірэна Саўко. Дзяржаўныя мэдыі найперш акцэнтавалі ўвагу на пунктах, якія тычыліся мовы:

— Вашае грамадзянства?

— Беларус.

— Да якой нацыянальнасьці Вы сябе адносіце?

— Ну канечне ж — беларус, калі вы мяне абралі прэзыдэнтам.

— Ваша родная мова?

— Беларуская. (Пасьля паўзы). Беларуская, руская мова. Для мяне аднолькавыя дзьве мовы.

— На якой мове Вы звычайна размаўляеце дома?

— А па-рознаму — ад беларускай да расейскай. І на трасянцы таксама.

— Тады я ўкажу і тую, і тую...

— А да якой нацыянальнасьці сябе адносіць Мікалай?

— (Лукашэнка сыну) Ты — беларус? Беларус. Малайчынка!..

Наколькі паказальныя адказы Аляксандра Лукашэнкі? Сваё меркаваньне выказвае мовазнаўца Зьміцер Саўка:

Зьміцер Саўка
“Несумненна, паказальныя. Але гэта крок Лукашэнкі не лінгвіста, а крок палітыка-папуліста. Звычайны папсовы ход: лідэр нацыі выступае і прапаноўвае свайму народу — рабі як я! І гэта значна лепш, чым калі б ён зусім ня выступіў. Я думаю, што колькасьць людзей, якія будуць падаваць беларускую мову як родную, як мову, на якой яны размаўляюць у сям’і, дзякуючы гэтаму падвысіцца. Гэта аб’ектыўна для беларушчыны. Таму, натуральна, крок станоўчы. Наколькі ён прадыктаваны з боку Лукашэнкі інтарэсамі Беларусі, а не ўласнымі інтарэсамі? Ну, гэта ўжо, відаць, палітыкам і паліттэхнолягам разьбірацца ў гэтым пытаньні. Але ў дадзеным кантэксьце Лукашэнка фактычна скруціў дулю Маскве”.

Намесьніца старшыні Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алена Анісім гэтаксама схільная лічыць, што ўлада нарэшце перастала лічыць беларускамоўны асяродак варожым паводле вызначэньня. Хоць пакуль што гэта дэкляравана толькі на словах:

Алена Анісім
“Можа, для пэўнай часткі насельніцтва гэта і было нечакана. Але, напрыклад, узгадайце, як некалькі гадоў таму распачалася спрэчка: што мы будзем рабіць, калі за незалежнасьць першым будзе выступаць кіраўнік краіны? То бок, у прынцыпе гэтая сытуацыя ўжо прагназавалася. Таму новае тут штосьці толькі для тых, хто ўвогуле слаба цікавіцца палітычнымі нюансамі жыцьця нашай дзяржавы. А для мяне нечаканага нічога ў гэтым няма. Гэта лягічны крок у ланцужку ўсіх тых крокаў, якія былі зробленыя дагэтуль. Але для кожнага беларуса гэта прыемна, я б сказала — усьцешна, таму што нарэшце нейкі рэальны крок павароту да гісторыі, да народа, да сваёй краіны. Ён доўгачаканы”.

Палітык і мовазнаўца Пётра Садоўскі дагэтуль у няведаньні — на колькі спантаннымі былі адказы кіраўніка краіны? Але ў любым выпадку, на думку спадара Садоўскага, гэта пасыл грамадзтву — трэба быць беларусамі:

Пятро Садоўскі
“Я ўважліва слухаў, як Лукашэнка адказваў на пытаньні. Калі гэта было экспромтам і несьвядома, то ўсё роўна ў падсьвядомасьці прэзыдэнта прысутнічала нешта беларускае. Відавочна, што ён ня бачыць сябе па-за Беларусьсю і па-за гэтымі абставінамі, ня можа нікуды шырэй прасунуцца. Думкі пра нейкую шапку Манамаха, прынамсі, адпалі. Ва ўсялякім разе здалося: калі гэта нейкі падсьвядомы пасыл грамадзтву (а мо і сьвядомы), то з мэтай, каб усё ж беларусы сказалі, што яны насамрэч беларусы і што родная мова — беларуская. І ад таго, што дома Лукашэнкі карыстаюцца побач з рускай і беларускай мовай, у мяне станоўчае ўражаньне. Але кажу з усьмешкай, бо ў грамадзтве мы не павінны гадаць, што думае наша начальства. Начальства павінна зразумела гаварыць: куды яно едзе, што яно будзе рабіць, якія прымаць рашэньні. А ў нас усё адно як канцэрт цягнецца”.

Разам з тым, спадар Садоўскі нагадвае: асабіста Лукашэнка першы ў дзяржаве парушыў моўны закон, ініцыяваўшы ўвесну 1995 году рэфэрэндум на карэляцыю статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай. Тады як у законе аб рэфэрэндумах наўпрост запісана: сярод іншых пытаньняў, якія нельга выносіць на плебісцыт, забараняецца і рэвізія беларускай мовы. Лукашэнка ж закон праігнараваў і фактычна апусьціў статус роднай мовы, увёўшы ў абарачэньне ў якасьці другой дзяржаўнай расейскую мову.
Гэтая дыскусія закрытая.
     
Камэнтары
Імя:: Димыч
15.10.2009 14:52
Садовскому

Если Лукашенко посчитал, что для сохранения власти ему следует быть немного националистом, он будет им. Но много ли проку вам будет от этого? Не думаю. Потому что дело не в мове, спадар экс-посол. Дело даже не в том, на каком языке Президент будет выступать перед обществом 2-3 раза в год. Можно и на белорусском. Вообще политика- это искусство возможного. Вы этим искусством со своими сябрами из БНФ по всей видимости не владеете. Уметь объединять вокруг себя людей- это не только мовой владеть. Тут нужны аргументы посильнее.

аминь.:))

Імя:: Мікіта
15.10.2009 15:35
Дзімычу

Выглядае, што паводле вынікаў перапісу вы, Дзімыч, застанецеся ў меншасьці. Ужо і Лукашэнка ў іншы бок, а за ім і ўсіх калібраў начальнікі. Бо проста ўсьлед за ім хавалі сваю беларушчыну. Беларус мусіць размаўляць па-беларуску. Гэтаксама. як грузін па-грузінску, латыш па-латыску, немец па-нямецку... Іншае -- нонсэнс, абсурд, Калі інакш, тады чалавек становіцца "дзімычам". І ўся, прабачце, мараль тут.

Імя:: Димыч
18.10.2009 11:12
Імя:: Мікіта Адказаць 15.10.2009 16:35 Дзімычу

Выглядае, што паводле вынікаў перапісу вы, Дзімыч, застанецеся ў меншасьці.


Ошибаетесь. Сегодня и меня "переписали". Спрашиваю переписчицу много ли в моем раойне Минска (близ МТЗ) назвали белорусский своим родным языком? Отвечает: единицы.
Так что за Димычем абсолютное большинство, спадарства романтики из лагеря националистов.:)) Когда Вы уже поумнеете?:)) Неужто никогда?

Імя:: Anatol Starkou Горад:: Brooklyn, NY, USA
15.10.2009 15:49
Зьміцер Саўка:"Але ў дадзеным кантэксьце Лукашэнка фактычна скруціў дулю Маскве.”
Пётра Садоўскі: "Гэта пасыл грамадзтву — трэба быць беларусамі."
Алена Анісім: "А для мяне нечаканага нічога ў гэтым няма. Гэта лягічны крок у ланцужку ўсіх тых крокаў, якія былі зробленыя дагэтуль."

Для мяне таксама нічога дзіўнага ў гэтым няма. Бо каб 15 год таму пачалі з вывучэння мовы зараз ведалі б толькі адну беларускую мову. А так ведаем яшчэ і палітыка Аляксандра Лукашэнку, які як быў так і застаўся беларусам.

Не ведаеце хто гэта такі БЕЛАРУС? Падсуньце да самага носу люстэрка і глядзіце. Зараз бачыце?

Што бачыце? Дулю Маскве? Пасыл грамадзтву? Ланцуг крокаў? А мо сябе?!

Дык вось, толькі адзіны з нас, беларусаў, бачыў і бачыць у гэткім жа люстэрку толькі ўсіх нас, а не сябе любімага, як нам думалася ды жадалася думаць.

Бо кім жа яшчэ беларусы быць, калі толькі не беларусам.
Вытрымала нацыя, дзяржава 15 год без моўнай балбатні-рэвалюцыі? Вытрымала. Не знікла.
Падымецца з кален, на якіх была і ёсць шмат вякоў до того і пасля зоймецца і мовай і колерамі сваіх дзяржаўных сцягоў, як спадарожнымі, а не галоўнымі рэчамі. Ўсё будзе ОК! STEP BY STEP, Belarus!

Імя:: Мясцовы
15.10.2009 16:26
Димыч,
Гаворка ідзе пра Беларускую мову, якая раней ці пазьней усталюецца ў нашай краіне як адзіная дзяржаўная, як бы Вам, ці такім як Вы, гэтага не хацелася!

Імя:: Anatol Starkou Горад:: Brooklyn, NY, USA
15.10.2009 17:00
Мясцовы 15.10.2009 17:26: "Беларуская мова ўсталюецца ў нашай краіне як адзіная дзяржаўная."

Нагадаю ўсім мясцовым, што да траўня 1995 года ў нас была адзіная дяржаўная беларуская мова. Але размаўлялі мы тады "амаль по-русски".
Back to the future?! Каб там у будучыні нагаворыцца по-русски, як размаўлялі ў мінулым?! Так?
Таму, зразумела, ўсе беларусы пойдуць ў новую будучыню. Акрамя вас, свядомыя. Як бы вам, ці такім як вы, гэтага не хацелася!
P.S.
Гэта ж трэба! Да гэтуль ЯНЫ яшчэ не зразумелі ШТО НЯМА ІМ, СВЯДОМЫМ, З ЧЫМ ІСЦІ ДА ЎЛАДЫ. Няма. Zero за душой.

Імя:: Димыч
18.10.2009 11:16
Мясцовы Адказаць 15.10.2009 17:26 Димыч,
Гаворка ідзе пра Беларускую мову, якая раней ці пазьней усталюецца ў нашай краіне як адзіная дзяржаўная, як бы Вам, ці такім як Вы, гэтага не хацелася!


Я уважаю вашу точку зрения, но послушайте и мою. Беларуская мова в Беларуси как единственная государственная не установится никогда. Почему? Да потому, что Ваши сторонники никогда не придут к власти. А если даже и придут, то ненадолго. Мой совет: признайте очевидное, что в стране будут сосуществовать 2 языка.

Імя:: kalysanka
15.10.2009 16:37
Асабліва я бачу ў гэтым яшчэ штосьці: прамы зварот да грамадзтва, але ня ў целю выкарыстаньня мовы і быцьця Беларусамі, а ўмяшаньне ў вынікі перапісу, каб меньш прэтэнзіяў было ў Эўропы.
Якая можа быць дэскрымінацыя мовы калі большасьць скажа што карыстаецца беларускай мовай, што яна для іх родная?
Крок Лукашэнкі- своеасаблівая і даволі тонкая фальцыфікацыя вынікаў перапісу

Імя:: беларус
15.10.2009 17:48
Старкоў, вашае сапраўднае аблiчча выяўляецца з кожным разам усё больш i больш яскрава.. ва ўсёй сваёй красе. З кожным разам вы апускаецеся нiжэй i нiжэй. Цяпер ужо недзе на ўзроўнi плiнтуса.
Як жаш вiдаць цяжка было з гэтым жыць увесь час, хаваць у сябе, прыкiдвацца. Невыпадкова прадзерла гэтакiм напорам..

Імя:: Anatol Starkou Горад:: Brooklyn, NY, USA
15.10.2009 18:43
Цяжка было, вы правы. Але толькі на першых кроках, калі стаў задумвацца над тым, што бачыў, чуў зблізку, а не праз акіян.

Авось амаль тры гады, да таго пакуль усім вам не распавёў на СВАБОДЕ, аб тым, што набалела, было вельмі цяжка, бо раздзірала душу знутры і толькі сілай волі стрымліваў сябе.

Зараз, калі вымавіўся, адчуваю сябе спакойней.

Хіба што,,, калі-небудзь намякнеце раз-другі на маё гэбісцкае паходжанне, то ізноў вдруг откуда не возьмись зяпаўскім опіумам розум задурманіць.

Імя:: Alexej Горад:: Moskau
15.10.2009 18:48
Пытанне цікавае.
Берасцейшчына. Пружанскі раён. У нас на розных вёсках ўсе суседзі гаварылі на розных “мовах”. Праз 3 чы 4 кіламетры дыалект ужо быў другім (Можна доўга смяяцца – як у Баварыі!). Гэта была тады і застаецца зараз (пакуль яшчэ там хтось жыве) помесь беларускай, украінскай і польскай моваў. Я маю на ўвазе Заходнюю Беларусь. Мне выпала добрая доля там нарадзіцца, закончыць школу і пасля вну ў Мінску пайсці далей (мяне “паклікала Радзіма”, у тыя савецкія часы гэта так звалася). Але ж калі я наведваю сваякоў на роднай Беларусі, размаўляю на той мове, на якой вырас і каторую, спадзяюся, да сённяшняга дня не забыўся. Яшчэ раз хацеў бы замовіціь: гэта ніколі не была чыстая літаратурная беларуская мова, а вельмі цікавы яе дыялект і дыялекты. Ні адзін “шпіён” ня мог бы вымавіць слова “хлеб” так, як яно вымаўлялася ў нас на Пружаншчыне (Яго б зараз жа схапілі б!!! У нас, праўда, ніколі ракетных баз не было і “шпіёнаў” таксама).Такіх выпадкаў у нашай мове вельмі многа. Ніхто гэтым не цікавіцца. На падставе нашых пружанскіх дыялектаў адзін хлопец яшчэ ў 70-г.г. напісаў дысэртацыю (ён налічыў тадысь цэлых 12… Мяркую, іх намнога больш…) Але ж паглядзі й паслухай у тых жа Пружанах – амаль усе гавораць па-расейску… Мараль…
Усяго найлепшага ўсім слухачам і чытачам “Свабоды”!



Імя:: Anatol Starkou Горад:: Brooklyn, NY, USA
15.10.2009 19:51
У 1968 упершыню быў у Антопалі - паехаў да аднакурсніка на вакацыю. Як толькі мы выйшлі з аўтобуса, то адразу Саша пачаў размаўляць на невядомай мне мове-вінігрэце - 25% беларускай мовы, 25% польскай, 50% украінскай. Дня тры я амаль нічога не зразумеў - КІНЬ - КОНЬ, ПАДЗІВІЦЦА - ПАГЛЯДЗЕЦЬ і гэтак далей.
Пагасцілі і паехалі праз Пружаны - Ружаны ў Трунцы да Мар'яна (аднакурсніка) на яго дзень народзінаў.
Пакуль ехалі і калі прыехалі размаўлялі з людзьмі на "рускай".
Але пад Ваўкавыскам іншая беларуская мова, чым на Брэшчыне.

На міншчыне, случчыне свая. Там адкуль мая маці і бацька - з магілеўшчыны - таксама свая. На віцебшчыне, дзе я быў у аднакурсніка таксама свая. Цікава... Але паўсюды размаўляюць "амаль по-русски" - НА ТРАСЯНЦЫ - ВОСЬ НАША РОДНАЯ МАТЧЫНА МОВА.

Распавяду такі выпадак.
У 1986 занесла мяне ў Архангельскую губернію. Стаю на маленькай станцыі чакаю цягніка. Раптам чую РОДНУЮ БЕЛАРУСКУЮ МОВУ - тую самую трасянку. Падыходжу. Дзве цыганкі размаўляюць - маці і дачка. Прывітаўся. Кажу з Мінску. Яны - а мы з Калінкавіч. Землякі!!! Ледзь не абнімацца пачалі. Дык вось у гэтым месцы Расеі іх, цыганак, суседзі-беларусы на Гомельшчыне папрасілі перадаць прывітанне мясцовым родным. Дык маці-цыганка даверыла мне сваю дачку (маю аднагодку) і мы пацшлі з той перадаваць падарунак.
###
Вось што нагадаў мне Alexej 15.10.2009 19:48

Імя:: Alexej Горад:: Moskau
15.10.2009 21:38
Для Анатоля Старкова
Маленькае пытанне: ці ня быў гэта Саша Караткевіч, з каторым Вы езддзілі ў Антопаль у 1968 г.?
Калі адкажаце, буду вельмі удзячны!
З павагай
Аляксей

Імя:: Anatol Starkou Горад:: Brooklyn, NY, USA
15.10.2009 22:34
Не, ня ён. Прозвішча майго аднакурсніка іншае.
Аўтобус, які тады йшоў з Мінску амаль усю ноч, спыніўся за пару хвілін да Антопаля. Забыў назву вёскі. Прабачце.

Але калі дазволіце, яшчэ адзін успамін. Працяг вашай "брэсцкай тэмы".
Здаецца то была выстава АРХІТЭКТУРВА ЗША. Дык вось народу на Машэрава ў Мінску - як у той маўзалей. Зайшоў, аглядаюся туды-сюды.
А тутэйшыя беларусы абступілі аднаго мужычка-амерыканца-беларуса і пытаюць яго аб тых ЗША на рускай мове. А чалавек адказвае па-беларуску. І гэтым тутэйшым ня трэба чуць аб чым ён ім кажа, а трэба мілавацца СЛУХАННЯМ СВАЁЙ МОВЫ.

Праходжу далей і чую нешта знаёмае. Ў другім кутку выставы жанчыну-амерыканку-беларуску абступілі жанчыны-беларускі-тутэйшыя і атрымліваюць асалоду ад палескай гаворкі амерыканкі.
P.S.
Мужчыну таго тут у Штатах я не бачыў, а вось, здаецца, што з той жанчынай з палескай гаворкай знаёмы. Але можа толькі здаецца...
P.P.S.
Маю аўдыё запіс размовы старэйшага беларуса-ню ёркца, якому болей за 93 гады. Гэты дзядуля размаўляе на той беларускай мове, якая існавала ў нас яшчэ да вайны. Цікавая наша мова.

Імя:: Зьміцер Марчук Горад:: Менск
15.10.2009 21:53
Дзіцячае трызьненьне! Вы давяраеце фальсыфікатару? Мне думаецца, што Лука як звычайна лукавіць для маскіроўкі: хай усе думаюць, што перапіс быў шчырым, а ягоныя вынікі наконт мовы ўсё адно будзе сфальсыфікаваным, як і вынікі выбараў! Каб не было як ў мінулы перапіс 1999 году, калі 87 % насельніцтва вызнала родную мову роднай. Трэба ж спраўдзіць ягоныя ж словы, што "беларусы - яшчэ болшэ рускія, чым самі рускія!"

Імя:: Anatol Starkou Горад:: Brooklyn, NY, USA
15.10.2009 22:49
Вось калі, спадар Зьміцер Марчук, да нас, беларусаў і беларусак, дойдзе, што моўнае пытанне не найважнейшае і не першапачатковае, а ўсяго толькі дзіцячае трызьненьне ў палітыцы, тады і пачнем АДРАДЖЭННЕ НАЦЫІ.

Якім яно, АДРАДЖЭННЕ, будзе? Якой яна, НАЦЫЯ, ў выніку будзе?
Вырашаць час і нацыя.

Імя:: Ihar Горад:: Mensk
16.10.2009 12:59
Аляксей, з якой вы вёскі Пружаншчыны?
Бо мая маці з Загорра(Загор'я). Я сам там шмат бавіў часу.
Ведаю добра Смаляны, Задвораны. Там у нас менш украінскай мовы.
Дарэчы,што цікава, тамтэйшыя людзі часьцяком выкарыстоўваюць слова "рыхтык" (менавіта) і кажуць "Ветэ"(Вы)

Імя:: Simpson
16.10.2009 19:12
“…… Да гэтуль яны яшчэ не зразумелі што няма ім , свядомым, з чым ісці да ўлады. Няма. ZERO за душой”, - вывод, сделанный г-ном Старковым.
Для того чтобы подтвердить этот вывод, необходимо доказать , что у ВСЕХ “свядомых” ничего нет за душой, т.е. КАЖДЫЙ “СВЯДОМЫ” НИЧЕГО НЕ УМЕЕТ. Это – полный бред. Что же на самом деле сказал Старков? А вот что: Я ( СТАРКОВ) НИЧЕГО НЕ УМЕЮ, У МЕНЯ (СТАРКОВА) НИЧЕГО ЗА ДУШОЙ НЕТ.
Вывод окончательный и обсуждению не подлежит.
Немного психологии. В своих рассказах о Пазьняке Старков много раз подчеркивал свою полную и безоговорочную веру во все, о чем говорил Пазьняк. Старков верил- дрался с милицией, гнул линию партии. И вдруг он прозрел – ориентиры резко поменялись. Сейчас уже Лукашенко – обьект веры. Т.к. драться Старков уже обьективно не может, то он начал думать так, как думает его нынешний кумир. Формальной логики в его рассуждениях нет вообще, есть частная(все подгоняется под “его” новые взгляды). Есть и истина. Но не следует забывать , что “…даже сумасшедший иногда бывает прав”(А.Адлер.) Все эти черты характерны для людей, которые сами по себе являются ZERO. Это они очень хорошо понимают, что является для них невыносимым. Поэтому Старков и приписывает свое ZERO другим людям. А еще такие люди хотят, чтобы с ними считались. Это возможно. Но как? Представьте, что хочет такой человек что-либо сделать и не может, т.к. понимает, что он – ZERO. Выходов в этой ситуации много. И один из них – начать подражать какому –либо авторитету. В этом случае они ведут себя и думаю так, как это делает их авторитет.
То , что существуют диалекты белорусского языка не значит, что мой родной язык – трасянка. То, что кто-то думает так, как Пазьняк ,не значит, что в этом вина Пазьняка. Если Старков не понимает то, что символ имеет огромное значение в жизни человека, a вслед за своим новым кумиром «думает» , что главное – побольше денег, то это не то основание , на которое я буду опираться в своей жизни. И, наконец, я знаю «свядомых», которые являются профессионалами в своей области – доцент экономики, профессор истории. Да и я не дурак.
P.S.Обращает на себя внимание неспособность таких людей делать правильные выводы даже при достаточном количестве фактов. Яркий пример – Димыч и пакт Молотова-Риббентропа - во всем виноват Запад.

Імя:: Димыч
18.10.2009 11:29
Яркий пример – Димыч и пакт Молотова-Риббентропа - во всем виноват Запад.


Яркий пример, как передергивают аргументы оппонента безсовести. Приведите мою цитату где бы я обвинял в пакте Запад? Скорее всего я утверждал, что до пакта Молтов-Риббентроп был пакт в Мюнхене о сдаче Чехословакии. И это полностью на совести тех западных политиков.

Імя:: Anatol Starkou Горад:: Brooklyn, NY, USA
17.10.2009 13:59
Ніколі не быў истуканом перад узгаданымі Simpson-ом 16.10.2009 20:12 двума палітыкамі, перад іх ідэалогіямі. Ўвогуле ні адна ідэалогія мяне не прыхапіла.
###
Мясцовы 15.10.2009 17:26: "Гаворка ідзе пра Беларускую мову, якая раней ці пазьней усталюецца ў нашай краіне як адзіная дзяржаўная."

Anatol Starkou 15.10.2009 18:00: "Да траўня 1995 года ў нас была адзіная дзяржаўная беларуская мова. Да гэтуль свядомыя яшчэ не зразумелі ШТО НЯМА ІМ, СВЯДОМЫМ, З ЧЫМ ІСЦІ ДА ЎЛАДЫ. Няма. Zero за душой."
###
Нагадаю, ГАВОРКА ІДЗЕ ПРА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ.

На сваім вяку я не памятаю, каб былі часы калі б уся наша нацыя размаўляла, пісала, спявала, думала па-беларуску. Да таго ж, не гледзячы на тое, што пры Саветах па Закону беларуская мова была дзяржаўная, грамадзяне карысталіся русским языком - мовай міжнацыянальных зносін. Што-небудзь змянілася пасля лютага 2003, калі я апынуўся ў Ню Ёрку?

Адсюль, калі ставіць палітычную мэту усталявання ў нашай краіне беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай (а ў тыя ж "адраджэнскія" часы - 1988-1992 = пік ды спад БНФ - яна БЫЛА дзяржаўнай), альбо, калі, фактычна вяртаючыся назад у тыя ж "адраджэнскія" часы, марыць каб у будучыні нейкім міфічным ладам прымусіць 10 млн. беларусаў і беларусак карыстацца толькі беларускай мовай, а не расейскай (ці, як я тут вышэй у постах называў яе рускай у двукоссях = "рускай" альбо па нашаму трасянкай), ТРЭБА ЗА ДУШОЙ МЕЦЬ НЕ ТОЛЬКІ ПАЛІТЫЧНАЕ ZERO, а і такіх жа "зэранутых" свядомых паплечнікаў. Як бачым, нажаль, яны ёсць. Праўда, некаторыя з іх, як, напрыклад, Simpson, пишут все же по-русски.

Вядома ж, без адзінай беларускай дзяржашнай мовы бульба не будзе квітнець. А без тэмы БЕЛАРУСКАЯ МОВА палітычнае крэда гэтких "свядомых" ператвараецца ў ZERO.

Вось калі да нас, беларусаў і беларусак, гэта дойдзе, вось тады і пачнем АДРАДЖЭННЕ НАЦЫІ.

Імя:: Simpson
17.10.2009 17:02
“ Вядома ж , без адзінай дзяржаўнай мовы бульба не будзе квітнець”,-говорит Старков.
“ А што, если все заговорят по-белорусски, колбасы в магазине больше станет?” – говорят поклонники нынешней власти. Старков может сколько угодно клясться, что у него нет кумира, но думает он по-кумирски. А если еще почитать, что он писал раньше , то станет ясно ,что “ все ,что ему остается – это врать”( перефразированная цитата из г-на Старкова).
Если зайти на сайт Пазьняка, который,кстати, велся одним энтузиастом ,почитать статьи Зянона , то становится ясно , что главное в них – окупация и свобода. Белорусский язык утверждается одним из средств избавления от окупации и утверждения свободы ( наряду с символикой, рыночной экономикой, независимостью, культурой и т.д.). Поэтому “ а без тэмы БЕЛАРУСКАЯ МОВА палітычнае крэда гэткіх свядомых ператвараецца у Zero” – бред. Т.к. г-н Старков СНОВА СДЕЛАЛ НЕВЕРНЫЙ ВЫВОД, вот подсказка. Как будет называться БНФ, если из его программы уберут пункт о белорусском языке как единственном государственном:
1) ОГП
2) Партия коммунистов
3) Другое
P.S.Если вы вешаете какие-либо статьи на сайт, то хоть читайте их!

Імя:: Anatol Starkou Горад:: Brooklyn, NY, USA
17.10.2009 22:05
Калі думкі пра нейкую шапку Манамаха, прынамсі, адпалі, лепшай чым мова - горшай тэмы няма.

Імя:: Anatol Starkou Горад:: Brooklyn, NY, USA
18.10.2009 00:16
Каўбасна-бульбяныя прыклады, як ўвогуле іншыя моўныя прыклады аб адзінай дзяржаўнай беларускай мове з жыцця нашае краіны пры Саветах ды адразу пасля іх, кажуць толькі аб тым, што моўнае пытанне ў беларускай палітыцы гэта пусты звон.
Уявіць гэта сабе раптоўна, пасля болей чым 20-гадовага "адраджэнскага" нацыяналістычнага опіуму вельмі цяжка, а каму мо пакуль не магчыма.

Сёння можна знайсьці шмат вінаватых у тым, ЧАМУ не адбыліся мары 1988-1992 гадоў. Але сапраўдны "вінаваты" толькі адзін - гэта мой беларускі народ. Бо гэта ён не пайшоў "адраджэнскім" шляхам тады, бо гэта ён не ідзе ім сёння.

Зараз, калі думкі пра нейкую шапку Манамаха, прынамсі, адпалі, лепшай чым мова горшай тэмы няма. Бо, не гледзячы на тое, што не ўсё наша грамадства гэта заўважіла, зразумела, аснову для трывалай беларускай дзяржаўнасці Аляксандр Лукашэнка зрабіў. А калі так, то трэба ісці наперад каб ствараць будучыню краіны Беларусь, а не назад, каб пераліваць з моўнага пустога ў моўнае парожняе.

P.S.
Як будзе звацца БНФ, калі з яго праграмы выдаліць пункт пра беларускую мову, як адзіную дзяржаўную? Партыя ДРАНІКІ альбо Патрыя аматараў дранікаў.
     
Апублікуй у LiveJournal:

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile