аўторак, 07 лютага 2012, Менск 08:23

Грамадзтва

Канфлікт у ЭГУ: прызначаць ці выбіраць кіраўнікоў?

Сёньня, у першы дзень новага навучальнага году ў ЭГУ, сем выкладчыкаў дэпартамэнту палітычных навук разаслалі адкрыты ліст, у якім выказваюць занепакоенасьць сытуацыяй з парушэньнем дэкляраваных Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэтам прынцыпаў павагі акадэмічных свабод. Яны абвясьцілі аб прыпыненьні свайго ўдзелу ў навучальным працэсе да таго часу, пакуль на кіроўныя пасады навукоўцаў будуць не прызначаць, а абіраць.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Прарэктар ЭГУ Аляксандар Каўбаска сёньня днём адкрытага ліста яшчэ ня бачыў, а пра страйк выкладчыкаў паліталёгіі даведаўся са СМІ. Прафэсар патлумачыў, што ва ўнівэрсытэце толькі сябры Сэнату пачалі абірацца летась, да гэтага і Сэнат прызначаўся. Што да астатніх структураў, прарэктар распавёў:

“Кіраўнікі розных узроўняў ва ўнівэрсытэце прызначаюцца — у нас ёсьць Статут і ёсьць кіруючая Рада. І тое, што людзі ў мэтах маральнай падтрымкі “пагулялі” ў выбары, ператвараецца ў праблему, якая разьдзьмуваецца ў таталітарны характар цэлай інстытуцыі”.

Аляксандар Каўбаска распавёў, што з сакавіка ва ўсім ўнівэрсытэце прайшла рэарганізацыя, ня стала факультэтаў і праграмаў — зьявіліся дзьве школы. У школах выкладчыкі аб’ядноўваюцца па дэпартамэнтах. Увесну былі два прэцэдэнты, калі два самыя дэмакратычныя аб’яднаньні выкладчыкаў — філёзафы і палітолягі — пацьвердзілі прызначаныя пазыцыі выбарамі. Адметна, што ўсе прызначаныя кіраўнікі і куратары былі і абраныя навуковай супольнасьцю. Але тыя выбары не былі легітымнымі, кажа Аляксандар Каўбаска:

“Прычым, не было нармальнай працэдуры, бо яна не існуе. Але дэмакратычная супольнасьць ЭГУ перакананая, што так лепш, і сябе гэтымі выбарамі зацьвердзіла. Але гэта не легітымна. І філёзафы, якіх сябе таксама пераабіралі свае ж калегі з саміх сябе, працягваюць быць прызначанымі кіраўнікамі і прызначаюцца далей. І цяпер — пачатак кастрычніка, ідзе прызначэньне кіраўнікоў і куратараў праграм. У такім выпадку, што татальна, увесь унівэрсытэт мусіць страйкаваць, таму што душацца дэмакратычныя свабоды?”

Прарэктар запэўніў, што абвешчанае шасьцю супрацоўнікамі дэпартамэнта палітычных навук прыпыненьне працы ніяк не адаб’ецца на навучальным працэсе. Супрацоўнікі, што падпісалі адкрыты ліст, не адмаўляюцца вярнуцца на выкладчыцкую працу, але патрабуюць выкананьня сваіх патрабаваньняў. Палітоляг Андрэй Ягораў тлумачыць сваю пазыцыю:

“Без уплыву на навучальны працэс, без уплыву на кіраваньне праграмай, на навуковую працу, якая там павінна весьціся, мне не цікава там заставацца. Нецікава заставацца і іншым людзям. Таму мы і сыходзім. Калі яны пагодзяцца на ўвядзеньне нормаў акадэмічнага самакіраваньня, тады я вярнуся выкладаць, няма ніякіх праблемаў”.

Выкладчык Сяргей Богдан, які падпісаўся пад адкрытым лістом, выказаў такое меркаваньне:

“Калі ЭГУ хоча быць эўрапейскім унівэрсытэтам, то ён ня можа так проста сысьці ад пытаньняў акадэмічных свабод і дэмакратыі. Такое магло быць у Савецкім Саюзе, у краінах трэцяга сьвету. Але гэта не той панятак унівэрсытэту, які існуе ў эўрапейскай культуры”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: з пад сяла Горад:: Вільня
01.10.2009 19:09
Падпісантаў - сем, а не шэсць.

Імя:: Вэб-рэдактар
01.10.2009 19:09
Дзякуем за заўвагу. Выправілі.

Імя:: Зьміцер Горад:: Менск
02.10.2009 09:02
БАЙКОТ!

Імя:: Марина Горад:: Вильнюс
02.10.2009 14:27
Наверное, не всем понятно, что (кто) стоит за "демократическими намерениями" этой семерки. Наверное, среди этих семерых есть и "добросовестно заблуждающиеся". Их жалко. Но еще более жалко тех, кто все, что можно, взяв от университета, теперь "играет в команде противника", где все средства хороши. Жалко вас, господа. Жалко смотреть на вас. Жалко думать о вашем будущем...Если б можно было вам помочь - сдалала бы, не задумываясь. Но как?..

Імя:: karuzlik
02.10.2009 16:29
2 Марина

Откуда у вас вообще лезет вся эта конспиралогия? Вы разберитесь в ситуации. Вот, например, организуйте публичную встречу подписантов открытого письма с администрацией, студентами и преподавателями ЕГУ. Это очень нам поможет.

Імя:: Эдуард Зелянкоў Горад:: Менск
03.10.2009 00:42
Малайцы! Нарэшце і выкладчыкі адкрыта пачалі выказваць свае пазыцыі! Студэнты слабыя - у іх ёсьць слабыя месцы, па якіх кіраўніцтву можна ўдарыць, але выкладчыкі (тым больш на факультэце філязофіі і палітычных навук) класныя чэлы! Заўжды быў у гэтым упэўнены і не дарма!
Мы з вамі! Трымайцеся!

Імя:: Мельянцоў
03.10.2009 19:47
Дзякуй за падтрымку. Без бою не здамося.

Імя:: otvet karuzliku
05.10.2009 17:05
наивным либо уже купленным: никакой конспиралогии, а вот близорукость -- опасная вещь. глобальнее надо смотреть. версия: того гляди и откроют в Минске беларускамоўны и/или "типа на западный манер" универ (неофициально полностью под контролем власти и по-бел. ни бэ ни мэ Дунаева) и тогда понаблюдайте кто там работать будет, вот и понятно станет где собака зарыта %-)