пятніца, 10 лютага 2012, Менск 01:08

Палітыка

Вернік: “Нас тут трымаюць за быдла”

Сёньня патрыярх Маскоўскі і Ўсяе Русі Кірыл завяршыў знаходжаньне ў Менску. Ён наведаў Менскую эпархіяльную ўправу, інстытут тэалёгіі пры Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце і Дом міласэрнасьці.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Студэнты і выкладчыкі Інстытута тэалёгіі сустракалі патрыярха Кірыла на вуліцы. Двое зь іх, якія трымалі хлеб-соль, былі апранутыя ў беларускія строі. Патрыярху Кірылу прысвоілі ганаровую доктарскую ступень Honoris Causa Інстытута тэалёгіі “за актыўную публіцыстычную і асьветніцкую дзейнасьць”. Рэктар БДУ Сяргей Абламейка падараваў патрыярху набор шахматных фігур з оніксу.




Патрыярх Кірыл адзначыў, што багаслоўская адукацыя можа быць прышчэпкай ад рэлігійнага экстрэмізму, але і дапамогай ў міжрэлігійным дыялёгу. Праз гэты дыялёг, да прыкладу, становіцца ясным, што з іранскімі шыітамі шмат агульнага.

"І прававерны мусульманін табе па духу аказваецца бліжэй, чым да мозга касьцей сэкулярызаваны заходні чалавек, ня здольны адрозьніваць дабро ад зла”.

Каля двух дзясяткаў мінакоў, якія прыйшлі прывітаць патрыярха Кірыла, ахова трымала наводдаль, каля ўваходу ў Аляксандраўскі сквэр. Яна забараняла фатаграфаваць прафэсійнымі фотаапаратамі. А аднаго грамадзяніна вывелі пад рукі далей у сквэр, як толькі той сказаў: “Нас тут трымаюць за быдла”.

Спадар Аляксей апавёў, што хацеў перадаць патрыярху ліст з просьбай дапамагчы пабудаваць храм, аднак ахова яго не пусьціла:
Ахоўнік за рукаў схапіў мяне і ледзь не скідаў з прыступак ...

“Нас лічаць за быдла. Я хацеў зварот перадаць. Мае сябры хочуць пабудаваць у Менску царкву за чыгункай, праект ляжыць ужо гадоў дзесяць. Дазволу не даюць. Я заслужаны вэтэран працы. Ахоўнік за рукаў схапіў мяне і ледзь не скідаў з прыступак. Нават паглядзець на сьвяцейшага не далі, я адсюль глядзеў. Я хацеў пабачыць бліжэй, а мяне адтуль скінулі”.



у чаканьні патрыярза Кірыла...
Каля дзьвюх соцень чалавек сустракалі патрыярха Кірыла каля Дома міласэрнасьці. У двор прапускалі праз мэталяшукальнікі. Частка ахоўнікаў былі не ў параднай форме – у чорных куртках і джынсах. Пасьля наведваньня Дома міласэрнасьці патрыярх Кірыл хутка прайшоў у аўтамабіль, не спыняючыся і не размаўляючы зь вернікамі, якія чакалі яго некалькі гадзінаў, а некаторыя зь дзецьмі.

Візыт патрыярха шырока асьвятляецца дзяржаўнымі мэдыямі. Да прыкладу газэта “Советская Белоруссия” на першай старонцы піша пра тое, што патрыярх пачаў візыт з сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. Хаця спачатку той наведаў Сьвята-Духаў сабор. Таксама газэта піша пра тое, што патрыярх Кірыл размаўляў з прэзыдэнтам за зачыненымі дзьвярыма ў два разы больш, чым было адведзена пратаколам. Патрыярх сказаў, што ён з Лукашэнкам “не займаўся марнаслоўем, а праводзіў час у вельмі сур'ёзным дыялёгу”. І гэтая размова, маўляў, дапамагае зразумець тое, што нас усіх аб'ядноўвае.

Падчас сустрэчы ў прэзыдэнцкай рэзыдэнцыі правілы рассадкі былі зьменены і Лукашэнка сядзеў у тарцы стала разам з патрыярхам і мітрапалітам Філярэтам.

Учора падчас выступу ў Палацы рэспублікі патрыярх Кірыл заклікаў берагчы саюз Беларусі і Расеі. Пры гэтым ён падкрэсьліў важнасьць павагі да сувэрэнітэту незалежных дзяржаў.



Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары. Старонка з 2
Імя:: Антось Горад:: Жуцькавiчы
26.09.2009 18:13
Интересно,зачем православному атеисту так важно ездить в Ватикан и встречаться с главой РПЦ? Если кто знает пророчество Малахия,то становится понятно,что этой троице второе пришествие Христа менее всего нужно. Это и есть основная причина.

Імя:: антон
26.09.2009 18:57
чаму сутнасць перамоваў застаецца за сяммю замкамі, чаму гэта хаваюць ад вернікаў.Што такога таямнічага могуць абмяркоўваць за зачыненымі дзвярамі - Кесар і патрыярх?

Імя:: мінак
26.09.2009 19:01
патрыярх кажа, што больш агульнага з шыітамі, чым з эўрапецамі. Ну і ну. Вось вам і новы подых з новым патрыярхам

Імя:: Толькі З!
26.09.2009 20:36
Апазіцыйныя сайты! Не згушчайце фарбаў, я вас прашу!

Імя:: Artes
26.09.2009 20:41
Каля Экспабелу пераходзіў дарогу: светафоры выключылі, паставілі міліцыянтаў, думаю - мусіце едзе Л. Ды не, аказалася едзе "самы сьвяты" праваслаўны :). Уражвае, канешне, навошта чалавеку які так блізка да Бога, пад яго патранажам, столькі аховы? Ён так баіцца сьмерці? Зусім ня верыцца, што гэты чалавек прыехаў з Богам.

Імя:: сергей иванович
26.09.2009 21:15
меня не удивляет почему патриарх посетил в Минске два обьекта пр.Федора Повного.дело в том что у него дружба с Кириллом еще со времен скандалов с гуманитарной помщью и торговлей водкой\Как будто в Минске нет других приходов!

Імя:: Витязь
26.09.2009 21:52
Ну по некоторой информации он приезжал вовсе не ради пастырского визита, а обсудить детали "объединения"......

Імя:: Праваслаўны каталік
26.09.2009 21:55
Самае галоўнае--прасіць у Бога не "благославленія", а дабраславеньня. Астатняе--марнасьць. Блага--гэта блага, а дабро--дабро.

Імя:: Паўлюк
26.09.2009 23:10
Меры бясьпекі забясьпечвае бок, які прымае. Ня трэба вінаваціць патрыярха Кірыла ў тым, да чаго ён ня мае дачыненьня.

Імя:: Burbalka
26.09.2009 23:17
Я таксама паўтары гадзіны разам са студэнтамі прачакала патрыярха калі МЕУ. Пабачылі кукаль толькі здаля, і тое - не ўсе паспелі зрэагаваць. Народу было зусім мала.

Імя:: беларуска Горад:: Менск
27.09.2009 13:01
Твары людзей ,што сустракаюць госьця ня радасныя, а хмурныя,быццам бы на пахаваньні.

Імя:: степан
27.09.2009 21:48
сергею. ивановичу
-----------------------------------
ничего удивительного. протоир.Федор Повный особо весьма приближенная к администрации президента и лично Лукашенко. Если помните он хотел стать сенатором,вступить в Совет Респубюлики. Только вот Моска не разрешила.

Імя:: воля
27.09.2009 21:52
а мне шкада гэтую жанчыну на фотаздымку.Так и невядома ци змагла яна атрымаць блаславеньне

Імя:: пират
27.09.2009 22:19
кислый какой то визит

Імя:: Алена Горад:: минск
27.09.2009 22:22
у инстытут тэалёгии, яки дастауся митрапалиту Филарэту пасьля выганьня ЕГУ у Литву прывяли таксама студэнтау жаночага инстытуту Энвила для сустрэчы патрыряха.Масавасци яуна не хапала

Імя:: пправославный атеист
27.09.2009 22:25
если хорошо присмотреться, то видно что у охранника, который говорит по мобильному телефону на фото, болтается крестик,прикрепленный видимо к телефону. Это что охранник из свиты патрираха?

Імя:: досужий
27.09.2009 22:39
милицейские чины,которые выбегают из дома милосердия(смотрите фото) выглядят очень сытыми и довольными

Імя:: дзед
27.09.2009 23:30
ци не занадта многа уваги визыту патрыярха Маскоускага?

Імя:: Коля
28.09.2009 10:03
Маразматичный визит!

Імя:: vernik Горад:: beres'ce
28.09.2009 12:02
I navogul, naszto nam toj maskouski farisej sa svaim abjiadnan'nem. Cikavy sajuz religii z palitykai.
Камэнтары. Старонка з 2