аўторак, 07 лютага 2012, Менск 09:43

Палітыка

Мілінкевіч: Я гатовы ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах

"Я гатовы ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах, калі будзе рэальнае аб'яднаньне нацыянальна-дэмакратычных сіл", — заявіў у інтэрвію БелаПАН лідэр грамадзкага аб'яднаньня "Рух "За Свабоду" Аляксандар Мілінкевіч.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
БелаПАН

Акрамя таго, адзначыў ён, "неабходныя іншыя ўмовы для выбараў, не такія, як у 2001 і 2006 гадах". "Калі выбары будуць больш свабоднымі і сумленнымі, тады можна змагацца", — падкрэсьліў палітык.

У той жа час Мілінкевіч лічыць, што рашэньне аб удзеле ў выбарах "трэба прымаць пазьней, таму што ўмовы, у якіх будуць праходзіць выбары, нам проста невядомыя". "Але аб гатоўнасьці сваёй я гавару", — заявіў ён.

Выбарчы кодэкс, які павінен быць перагледжаны, зараз разглядаецца тайком
"Безумоўна, чым раней будзе прынятае рашэньне аб удзеле ў выбарах, тым лепш, — сказаў палітык. — У нас інфармацыйныя магчымасьці не такія вялікія. Для раскруткі кандыдата, нават якога нядрэнна ведаюць, трэба шмат часу. Але сёньня сказаць ісьці на выбары ці не, вельмі складана". Паводле слоў Мілінкевіча, "трэба паглядзець, якія ўмовы іх правядзеньня сфармулюе ўлада".

"На жаль, яна з грамадзтвам не раіцца і фармулюе іх самастойна. Выбарчы кодэкс, які павінен быць перагледжаны, зараз разглядаецца тайком", — падкрэсьліў ён.

Палітык таксама заявіў, што "калі выбары будуць свабоднымі, калі сумленна падлічаць галасы, калі загадзя да выбараў будзе свабодны доступ да СМІ, то шанцы ў апазыцыі ёсьць". "Ці будзе так? Я ўсё больш сумняваюся", — сказаў Мілінкевіч.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары. Старонка з 2
Імя:: Nefig
20.09.2009 19:08
Kул!

Імя:: Алесь Горад:: Менск
20.09.2009 19:39
Еще один мечтатель о блюдечке с золотой коемочкой.Стыдно,что я за него голосовал.

Імя:: алесь Горад:: минск
20.09.2009 19:52
Ну,клоунада.То он за диалог Европы с лукой без оппозиции(надеелся ,что его позавут),то желеет,что рассматривается тайно.Да после твоего расскола БНФ,и откровений советников,у тебя нет ни одного шанса собрать 100000 подписей,разве что Макей подмогнет.

Імя:: МЮ Горад:: Менск
20.09.2009 20:38
Калі такое аб'яднаньне адбудзецца, то Мілінкевічу дакладна нічога ня сьвеціць. Таму ён усё зробіць, каб аб'яднаньня не было. Мялі, Ямеля...

Імя:: і я гатоў Горад:: Магілёў
20.09.2009 20:41
а дзе ён возьме неабходныя подпiсы?
хто iх будзе за яго збiраць?

Імя:: Натальля
20.09.2009 20:57
Які жах! Гульня бяз правілаў. Ну не загнаў ты шар ў лузу, дык трэба ж перадаць кій другому.

Імя:: vege
20.09.2009 21:11
Анбiлiвыбыл!

Імя:: Jauhen
20.09.2009 21:30
усе сядзяць па кухнях і крычаць аб тым, што патрэбен лідар, які будзе да канца змагацца за перамогу, а тое, што кожны павінен быць гэтым лідарам ніхто й не думае!!!

Міля адзін з тых палітыкаў за якога мне не сорамна! чаму Эўропа павінна весьці дыялег з апазыцыяй, калі яна ня мае аніякага ўплыву на грамадзтва??? павелічэньне стасункаў з Эўропай (нават праз уладу) гэта ў любым выпадку плюс для Беларусі!

Імя:: Бомзэ-2 Горад:: Чарнаморск
20.09.2009 21:48
Галоўны пасыл - каб потым у любым выпадку гаварыць - я ж казаў пра гэта (ці наадварот, пра тое)!
Калі, калі, калі, ...ды ніколі!

Імя:: Яўген Мурашка
20.09.2009 22:43

Мне падаецца, што Мілінкевіч ужо даўно "круціцца" і па законах цэнтрабежных сіл хутка вылеціць за арбіту ў нікуды.
Бо ў яго за душой, акрамя лезунгу -"Беларусь у Эўропу", нічага прапанаваць нашаму грамадству..
А хто мне скажа - Што атрымае Беларусь ў Эўропе? Новага гаспадара? Залежнасьць ад Бруселя?
Спачатку трэба навесьці парадак ў сваім доме а потым з намі будуць размаўляць на раўных.

Імя:: Пятрусь
20.09.2009 23:26
аб'яднаньня нацыяналістаў не будзе.

Мілінкевіч будзе Ганчарыкам 3 удзельнічаць у любым выпадку - як спарынг-партнёр для Лукашэнкі

Імя:: антон
20.09.2009 23:31
ну то, что милинкевич играет в одну дудочку с режимом это и так понятно. раз он это называет выборами..
и учавствовать он готов в очередном одурачивании. это тоже понятно.

Імя:: Падобны на Пуціна Горад:: Сілічы
21.09.2009 00:09
Незаконны ўдзел Лукашэнкі ў чарговых (чацьвертых) выбарах прэзыдэнта мусіць разглядацца як крымінальнае дзеяньне, накіраванае на захоп улады. Удзел іншых асобаў у такіх выбарах разам з Лукашэнкам будзе азначаць згоду гэтых асобаў, фактычнае прызнаньне крыміналу, а таксама садзеяньне гэтаму крыміналу ў ашукваньні грамадзтва, у стварэньні ілюзіі нармальных выбараў.

Дзейнічаючы па-крымінальнаму, незаконнымі мэтадамі, Лукашэнка і яго атачэньне зайшлі вельмі далёка. Дарогі ў тыл ужо няма. Яму ўжо страшна страціць уладу, бо будзе расплата. Каб захаваць гэтую ўладу, ён пойдзе на любое парушэньне, і калі спатрэбіцца, здасьць усё акрамя ўлады.

Беларусам добра б было хутчэй зразумець, што ніякіх дэмакратычных, справядлівых выбараў не было і ня будзе, ніякіх зьменаў выбарчага заканадаўства не прадбачыцца. Наадварот, узмацняюцца рэпрэсіі і кантроль над грамадзтвам
З.Пазьняк

Імя:: malec
21.09.2009 01:55
Я бачу штатныя камэнтары з Хартыі зьявіліся).
У вашую ахінію акрамя вас саміх ніхто ня верыць. А Беларусь даўно не залежыць ад вашых праектаў.....

Імя:: KIF Горад:: Менск
21.09.2009 08:35
Правiльна, што Мiлiнкевiч сумняваецца. Выбарчыя умовы будуць яшчэ больш жорсткiя.Пакуль Мiколка не падрасце,нiхто уладу у iншыя рукi не перадасць.

Імя:: Gleb Горад:: Orsha
21.09.2009 08:39
Милинкевич выступил с резкой критикой.
Силён конструктивный оппозиционер.
Осмелел.
Так резко, побоевому :
"Они там такие плохие, ну, такие плохие. Они, эти плохие, пишут
что-то там втихую и мне не показывают."
От этой критики Лукашенко( хотя Милинкевич его и не упоминал) стало
плохо.
И совестно.
И горестно.
Плачет бедный.
Страдает.
Мучается.
Не верите? Сходите проверьте.
Завтра Лукашенко попросит прощения у Милинкевича.

Выпустил же Вечёрка из бутылки этого доброго дядьку.
Который оказался не дурак.
Говорит что у оппозиции могут быть шансы.
У оппозиции или у Милинкевича?
О какой оппозиции ведёт речь Милинкевич?
Милинкевич- всё что угодно , but оппозиция.
В политической жизни Беларуси есть
1)диктатура, есть
2)оппозиция. Слабая, маргинальная, расколотая. Малочисленная.
Что обычно для стран где господствует диктатура.
Где и в какой диктаторской стране вы видели сильную, многочисленную оппозицию? И есть
3) Милинкевичи и другие соискатели приличной жизни за счёт других- Янукевичи, Ляльковы, Михалевичи, Губаревичи.
Они называют себя оппозицией, и считают что оппозиция это те кто целует зад сильным, но критикует и борется со слабыми.
Лучше их называть Позицией. Поскольку для такой деятельности действительно нужно занять определённую позицию.
Их позиция: чем больше мы будем целовать зад тем кто у власти, чем больше будем предлагать Европе заниматься тем же (мы целуем - попробуйте и вы. Может понравится.) тем быстрее Лукашенко скажет:
" Ну! Хватит! Уж совсем! Неприлично! Ладно берите власть.
Хоть и жалко. Вот Коле обещал.
Но это уже невыносимо.
До того зацеловали, что и власть эта противна."




Імя:: Гарадзенец
21.09.2009 09:22
Міля адзін з тых палітыкаў за які мне не сорамна? А мне сорамна...Паспрабуйце прааналізаваць што ЁН зрабіў, што ЁН казаў і чаго ЁН хоча. Тады зразумееце: гэта не палітык і, галоўнае- не патрыёт...Звычайны беларус, якому абы ціха было, абы "мая хата зкраю". Ну а да яго самаго, магу сказаць адно: галасаваў за цябе, Алесь, а вось на Плошчу выйшаў каб не быць падобным на цябе...бо было ВЕЛЬМІ СОРАМНА!

Імя:: 12345
21.09.2009 09:24
"і я гатоў"...дзе возьме подпісы? Лука за яго сам намалюе!

Імя:: Сяргей Горад:: Празарокі пад Глыбокім
21.09.2009 10:33
Зборшчыкам подпісаў плацяць $1 за подпіс. За 100 000 - $ 100 000, за 150 000 - $150 000. Дзе спадар Мілінкевіч возьме такія грошы? Яўропа раскашэліцца?

Імя:: Васіль
21.09.2009 15:41
Кажуць, што Мілінкевіч здольны аб'яднаць апазыцыю. Чаму ж ён ў Празе адмовіўся паставіць свой подпіс разам з подпісамі Сурвілы, Пазьняка, Шушкевіча і Казуліна? Ткая выдатная нагода была для аб'яднаньня! Прага, якраз той выпадак, калі справы чалавека кажуць пра яго больш, чым словы.
Камэнтары. Старонка з 2