Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына: Хай кандыдаты трацяць і свае грошы


Лідзія Ярмошына

Лідзія Ярмошына

Старшыня Цэнтарвыбаркаму Лідзія Ярмошына лічыць, што падчас выбарчых кампаніяў неабходна адыходзіць ад поўнага бюджэтнага фінансаваньня кандыдатаў.

“Я б падтрымала пытаньне стварэньня індывідуальных фінансавых фондаў кандыдатаў. Час адыходзіць ад поўнага бюджэтнага фінансаваньня кандыдатаў”, -- заявіла Ярмошына ў інтэрвію штотыднёвіку “Обозреватель".

“Тыя, у каго ёсьць грошы на сваю кампанію, няхай трацяць іх”, -- лічыць Ярмошына.

Старшыня Цэнтарвыбаркаму зазначыла што “выбары ў Беларусі праходзяць сумна”, і гэта з-за таго, што ў іх не ўкладзеныя значныя грошы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG