пятніца, 10 лютага 2012, Менск 04:10

Палітыка

Сойм Партыі БНФ без Баршчэўскага і Садоўскага

Новаабраны склад сойму Партыі БНФ у параўнаньні з папярэднім зьменшаны на адну асобу. Цяпер у Сойм уваходзяць 52 чалавекі. У выніку самаадводу ў склад кіроўнага органа партыі не ўвайшлі такія вядомыя палітыкі, як Лявон Баршчэўскі, Пятро Садоўскі, Валянцін Голубеў і многія іншыя. Што думаюць пра новаствораны сойм Партыі БНФ ягоныя чальцы, а таксама іншыя палітыкі.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Сябра партыі БНФ Валянціна Сьвяцкая ўзначальвае жаночую камісію партыі. Яна кажа, што пра новы склад сойму шмат выказвацца ня мае жаданьня:

Валянціна Сьвяцкая
“Па-першае, сышлі дэпутаты Вярхоўнага Савету 12-скліканьня, якія шмат чаго зрабілі для будучай гісторыі незалежнай Беларусі пасьля 90-х гадоў. Гэта ў першую чаргу спадар Голубеў, спадар Садоўскі, спадар Баршчэўскі. Алесь Мех зрабіў самаадвод, і я тут цалкам згодная са спадарыняй Лаўроўскай, якая таксама зьняла сваю кандыдатуру, што адбыўся такі рэйдэрскі захоп. Мне вельмі непрыемна і цяжка пра гэта казаць, але адбылося тое, што адбылося. Я б не хацела далей разьвіваць гэтую тэму, але калі з сойму сыходзяць такія людзі, то гэта ня ёсьць добра”.

Былы сябра сойму, які гэтым разам узяў самаадвод, Пятро Садоўскі пра новую кіроўную структуру партыі выказваецца крытычна:

Пятро Садоўскі
“На жаль, вырасла пакаленьне рэвалюцыянэраў “Джынс” і адбылася такая “культурная рэвалюцыя”. Можна часткова прызнаваць крытыку, што называецца, маладой каманды. Але старая ж каманда, перш чым прыйсьці ў фронт, нешта рабіла. А гэтыя людзі — яны проста ня ведаюць жыцьця, яны проста гуляюць у нейкую рэвалюцыю, а жыцьця яны ня ведаюць. Мы павінны гаварыць пра праблемы, пра пытаньні падаткаў, банкаўскай сыстэмы — пра тое, пра што спрачаецца Эўропа. Я зараз он-лайн чытаю нямецкую прэсу, у іх 27-га выбары ў Бундэстаг, дык яны спрачаюцца аб праблемах, а ў нас — ні слова. Ну, я гляджу на гэта ўсё — нічога страшнага не адбылося, але я ніколі ў непрыстойную кампанію не ўступаю. У партыі я застануся, але ў такім сойме — як я там буду?”

Сябра папярэдняга і цяперашняга складу сойму Віктар Івашкевіч, які вылучаўся кандыдатам на старшыню партыі, пра новы склад кіроўнай структуры выказваецца гэтак:

Віктар Івашкевіч
“Усё залежыць ад новаабранага кіраўніка, чым ён будзе займацца, якую працу праводзіць. Адпаведна будуць абірацца людзі, які будуць гэтую працу рабіць, у прынцыпе, незалежна ад складу сойму. Але я ня ведаю, чым на сёньня зьбіраецца займацца старшыня сойму, якую працу праводзіць, бо з праграмы я гэтага не зразумеў. У маёй праграме было ўсё зразумела і крок за крокам апісаная работа. Мне ніякіх прапаноў на гэтую хвіліну не паступала”.

Сябра партыі БНФ Вацлаў Арэшка таксама пераабраны ў новы склад сойму партыі, але кажа, што гэтым фактам ня вельмі задаволены:

Вацлаў Арэшка
“Вялікая перамога ў стане Лукашэнкі. Думаю, што бліжэйшым часам БНФ будзе яшчэ больш маргіналізаваны на палітычнай сцэне. І пры такім складзе кіраўніцтва наўрад ці партыя захавае свой уплыў, які мела як нацыянальна-дэмакратычны цэнтар. У гэтым я ня маю сумневу, бо гэтае кіраўніцтва прыйшло не для таго, каб нешта зьмяніць у краіне, а каб зьмяніць нешта ў сваім уласным жыцьці. Я магу сказаць, што з гэтым кіраўніцтвам я ня буду супрацоўнічаць, і калі буду працаваць у партыі, то перадусім для таго, каб партыя ня страціла свайго аўтарытэту і каб зьмяніць кіраўніцтва”.

Новы склад сойму партыі БНФ і яе кіраўніцтва камэнтуе палітоляг Аляксандар Класкоўскі:

Аляксандар Класкоўскі
“Да стырна прыйшла відавочна маладзейшая каманда. Але ня варта падыходзіць спрошчана, што калі маладзейшыя, дык — адпаведна больш энэргічныя, рашучыя і г.д. У партыі былі крызісныя зьявы, і разьвязка гэтай калізіі павінна была адбыцца. Аднак гэта пакуль зьвялося да міжусобнай барацьбы. Пра нейкія канцэптуальныя рэчы — як выйсьці з таго тупіку, у які загнаная зараз апазыцыя — вось пра гэта гаварылася мала. І зараз для новай каманды будзе важным вызначыцца, як рухацца далей, пад якімі лёзунгамі, зь якімі хаўрусьнікамі. І ўвогуле — як рэалізоўваць тыя прыгожыя мэты, пра якія гаварылася”.


Сойм Партыі БНФ і Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”
сёлетні склад

1. Антусевіч Сяргей
2. Арэшка Вацлаў
3. Арлоў Уладзімер
4. Бабіцкі Зьміцер
5. Бакіевіч Рыгор
6. Барадулін Рыгор
7. Батуеў Павал
8. Берніковіч Яраслаў
9. Вырвіч Барыс
10. Вячорка Вінцук
11. Гаўрусік Зьміцер
12. Губарэвіч Максім
13. Губарэвіч Юрась
14. Дрыгайла Зьміцер
15. Жэляпаў Хрыстафор
16. Жучкоў Аляксандр
17. Івашкевіч Віктар
18. Кавалец Аляксей
19. Кастусёў Рыгор
20. Каліта Алесь
21. Канапацкі Вадзім
22. Красоўская Натальля
23. Лабковіч Уладзімер
24. Лялькоў Ігар
25. Лацінскі Сяржук
26. Макаранка Віталь
27. Мальчык Сяргей
28. Марачкін Аляксей
29. Маркоўская Кацярына
30. Меляшкевіч Юрась
31. Мудрачэнка Сяргей
32. Панамароў Сяргей
33. Пуціцкі Валер
34. Салаўёў Зьміцер
35. Салаш Сяргей
36. Саранчукоў Вадзім
37. Саротнік Андрэй
38. Семянюк Сяржук
39. Смолікаў Кастусь
40. Сом Лера
41. Судак Аляксей
42. Трацяк Зьміцер
43. Хадыка Юры
44. Церашкоў Андрэй
45. Чавусаў Юры
46. Чарняеў Аляксей
47. Шутаў Алесь
48. Шыманскі Зьміцер
49. Шэга Іван
50. Янукевіч Аляксей
51. Герасімовіч Казімір
52. Кунцэвіч Уладзімер

 
Сойм Партыі БНФ і Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”
мінулага складу

1. Антусевіч Сяргей
2. Арлорў Уладзімер
3. Арэшка Вацлаў
4. Барадулін Рыгор
5. Баршчэўскі Лявон
6. Бяляцкі Алесь
7. Вінаградаў Зьміцер
8. Вячорка Вінцук
9. Вячорка Франак
10. Голубеў Валянцін
11. Губарэвіч Юрась
12. Дзергачоў Алесь
13. Дрыгайла Зьміцер
14. Івашкевіч Віктар
15. Каліта Алесь
16. Канапацкі Вадзім
17. Капуцкі Алесь
18. Карэтнікаў Юры
19. Кастусёў Рыгор
20. Кішкурна Уладзімер
21. Красоўская Натальля
22. Лабковіч Уладзімер
23. Лаўроўская Ірына
24. Лапіцкі Аляксей
25. Макаранка Віталь
26. Мальчык Сяргей
27. Марачкін Аляксей
28. Мезяк Віктар
29. Меляшкевіч Юры
30. Мікульская Дзіяна
31. Міхалевіч Аляксей
32. Міхноў Сяргей
33. Мудрачэнка Сяргей
34. Пуціцкі Валер
35. Раманішка Віктар
36. Садоўскі Пётра
37. Салаўёў Зьміцер
38. Салаш Сяргей
39. Саранчукоў Вадзім
40. Саротнік Андрэй
41. Сьвяцкая Валянціна
42. Смолікаў Кастусь
43. Сом Лера
44. Суднік Станіслаў
45. Судак Аляксей
46. Сямдзянава Галіна
47. Трыгубовіч Валянціна
48. Хадыка Юры
49. Ходзька Ігар
50. Чавусаў Юры
51. Шутаў Алесь
52. Шэга Іван
53. Янукевіч Аляксей
 
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: выбаршчык
07.09.2009 16:53
Сапраўды. Мае рацыю Сьвяцкая. У новым сойме няма ніводнага дэпутата ВС 12 скліканьня, нават калі апусьціць іх ролю у справе сувэрэнітэту, гэта азначае, што няма ніводнага палітыка з вопытам перамогі на парлямэнцкіх выбарах і вопытам парляманцкай працы. Вось ужо сапраўды, абнавілі дык абнавілі...

Імя:: Андрэй Горад:: Гомель
07.09.2009 17:12
Пятро Садоўскі: "...ніколі ў непрыстойную кампанію не ўступаю. У партыі я застануся, але ў такім сойме — як я там буду?”
Сумна за сп.Садоўскага, калі ён шукае там дзе камфортней, а не там дзе патрэбна яго кампетэнцыя і куды трэба несці святло шырокай душы і нескаронага духу.
У новым спісе як мінімум некалькі асобаў з шырокавядомым іміджам прыстойнасці. І выпалі далёка не адны прыстойныя. Новы спіс выглыдае для мяне прымальна, нават больш прымальна за папярэдні ў пляне патэнцыйнай працаздольнасці.
Сыход па ўласным, а не пад прымусам - заўсёды здрада. Мо і мізэрная, а ўсё адно кепска.

Імя:: Сяржук
07.09.2009 17:53
Навошта заставацца у Сойме прыстойным людзям, калi Фронт падкладваюць пад невядома што за брудныя грошы..

Імя:: Anatol Starkou Горад:: Brooklyn, NY, USA
07.09.2009 18:55
Колькi хлусьнi ды бруду ты тут Сяржук
07.09.2009 17:53 вылiў ужо на беларускi рух, беларускiх патрыётаў i дзеячоў, дык пераплюнуў тым злавоньнем i ГБ i лукашэнкаўскi рэжым.
###
Гэтымі словамі Сяржука, яказанымі ў мой адраз у суседняй ветцы форуму, я скончваю сваю палеміку з былымі паплечнікамі па КХП БНФ, якія на практыцы тут у Ню Ёрку паразагналі сваёй "чысцінёй" ды неадраразовай "чысткай" ад "паразітаў"-суайчыннікаў звычайнай клеветой - неабгрунтаванымі фактамі абвінавачваннямі ў гэбізме ды лукашызме, як, напрыклад, у прыведзенным вышэй посте ад 07.09.2009 17:53. Хлусьня-іржа згрызе такую партыю, такую ідэалогію.

Бывайце.

Імя:: Ірына Лаўроўская
07.09.2009 19:28
Я зняла сваю кандыдатуру пад уражаннем дзейснасьці маніпуляцый тз. "каманды Янукевіча". Сорамна і прыкра, што гэтая "каманда"(!?) не чураецца тых самых метадаў барацьбы за ўладу(пакуль за крэсла арганізацый), што і лукашэнкіна... У такой камандзе "працаваць"-сабе не паважаць.

Імя:: з КХП-БНФ Горад:: Менск
07.09.2009 19:31
Старкоў, Вы ніколі не былі у КХП-БНФ. Так што не хлусіце.

Імя:: Сяржук
07.09.2009 20:51
Starkou
каб да тваiх мазгоў дайшло- ты ўжо за-ў усiх, бо я не зьяўляюся чальцом КХП, але табе я нават адкрытым тэкстам скажу, што ты лукашысцкi правакатар, пасьля ўсхваленьняў табой здрайцы беларускага народу Лукашэнка на naviny.by каб ты нарэшце затыкнуўся.

Імя:: Павал
07.09.2009 20:57
Посьціў на іншы форум, дасылаю і сюды. Каб крыху падрэзаць імпэт тых, хто не давярае маладым:


Навумчык: Шмат можна разважаць на тэму, што было б, калі б. Але Пазьняку тады, калі яго абралі ў Вярхоўны Савет у 1990 годзе, было 45 гадоў. Гэта менш, чым цяперашнім лідэрам партый – Баршчэўскаму, Лябедзьку, Беленькаму. Мне на той момант было 28 гадоў, Міколу Маркевічу -27, Ігару Герменчуку – 29, Юрасю Беленькаму – 30, Лявону Баршчэўскаму – 32, Яўгену Цумараву – 33. Гэта сёньняшні ўзрост Паўла Севярынца. Гэта гаворыць пра тое, што сьцяг усё ж быў у маладых руках.

http://www.svaboda.org/content/transcript/1337831.html

Імя:: дэлегат Горад:: Драгічын
07.09.2009 21:51
Спадарове. Вельмі непрыгожа абвінавачваць Янукевіча, што ў Сойме няма ніводнага прадстаўніка ВС 12 скліканьня. У яго сьпісе прапановаў у Сойм іх было ўдвая больш чым у прапанове Бакршчэўскага, які са свайго сьпісу выкрэсьліў тую ж Сямдзянаву ды інш. Янукевіч вельмі вас прасіў застацца, і вось вы самі бразгаяцё дзьвярыма, і робіце яго вінаватым, што вас няма ў Сойме. Таксама непрыгожа выглядаюць выказваньню, што дэлегаты ні такія. Вы жа самі пагадзіліся, што абраныя дэлегаты ёсьць сапраўднымі дэлегатамі. Была ўтворана толькі адна суполка ў Камянцы, ад яе на зьездзе было толькі 4 дэлегаты. Нават, калі іх адняць, то гэта не мяняе вынікаў зьезду. Мне стольк і ж год як Баршчэўскаму, я сам з берасьцейшчыны. Нажаль такімі паводзінамі сп. Вячорка, Сьвяцкая, д ы інш. вы дэманструеце, што ў вас саўка больш за ўсё. Вы не хочаце зразумець, што гэта не дэлегаты і Янукевіч вінаватыя, што вы праігралі, а вы вінаватыя, што вас не абралі. Па справах аб вас судзяць, а справаў вашых нажаль няма.

Імя:: Димыч
08.09.2009 09:51
СПРАВКА:
Святская Валентина, родилась 29 мая 1958 года в зерносовхозе имени КазЦИКа Шортандинского района Целиноградской области (Казахстан). Работала учителем математики в Целиноградской области. В 1981 переехала в Беларусь. Работала на Минском тракторном заводе до 1991 года на различных должностях - заместителем секретаря комитета комсомола, инструктором парткома и заведующей кабинетом политпросвещения. Работала в Минском городском комитете КПБ инструктором (1991), после приостановки деятельности Компартии - в коммерческих структурах на различных должностях. С января 1995 референт Аграрной партии Беларуси, в мае 1995 избрана секретарем совета АП.Руководитель Секретариата Верховного Совета Республики Беларусь 13 созыва. В 1995г. написала открытое письмо в адрес писателя В. Быкова:
цитата: " Василь Быков, в чем вина КПБ и КПСС лично перед Вами? В том, что помогали Вам, как могли, стать известным не только в Беларуси, но и далеко за ее пределами? Оберегая и лелея Вас от всяческих посягательств на Вашу славу, они, я имею в виду ЦК КПБ и ЦК КПСС, вырастили из Вас капризное дитя, которому разрешалось если не все, то очень многое.

Как же нужно ненавидеть свой народ, чтобы назвать его «тугадумным»..."
=======
Как вообще такой человек и коммуняка как Святская оказалась в БНФ, да еще в ее высшем составе? Ответ: Вечерка принял. Так что, госпожа Святская, Вам бы лучше помолчать...

Імя:: Anatol Starkou Горад:: Brooklyn, NY, USA
08.09.2009 14:12
Anatol Starkou 07.09.2009 18:55: "...былыя паплечнікі па КХП БНФ"

з КХП-БНФ 07.09.2009 19:31: "Старкоў, Вы ніколі не былі у КХП-БНФ. Так што не хлусіце."

МАЯ ДАВЕДКА з Толкового Словаря русского Языка
ПАПЛЕЧНІК=СПОДВИЖНИК
Помощник в деятельности на каком-нибудь поприще, соратник.

Гэта хлусьня, КХП-БНФ ад 07.09.2009 19:31?

Імя:: БНФ
08.09.2009 14:36
Партыя-гэта пэўная ідэялогія. Калі змяняецца ідэалогія, змяняецца партыя. "маладыя" маюць зусім іншую ідэялогію-яны "прагматыкі" што ходзяць "пад сабе".Так так-я не памыляюся-"пад сабе" і у прамым і у пераносным сэнсе. Есць яшчэ адна прымаўка: рубяць сук на якім сядзяць. Вось гэта ім ўдалося вельмі добра...Толькі сідзець голаю дуп-ю на калючай ялінцы, здаецца не вельмі прыемна, а прыйдзецца!

Імя:: Стары
08.09.2009 14:55
Непрыстойнасць-галоўная рыса сенняшніх пераменаў у БНФ.Трэба вельмі сур'ёзна ўглядзецца у СПОСАБЫ і МЕТАДЫ перамогі янукевічаў-губарэвічаў, каб пазней не кусаць локці, што зменім шыла на мыла...Гэтая "каманда" пойдзе далей за лукашэнкаўскую...значна далей.

Імя:: Зміцер
08.09.2009 14:57
Спадаоыне Лаўроўскай!
Любое аабвінавачванне грунтуецца на доказах, прашу прадставіць іх! У іншым выпадку я астаўляю за сабой права патрабаваць ад вас прабачэнняў! Тое самае і да пана Меха!

Імя:: Прохожий
08.09.2009 18:29
2 Імя:: Димыч
08.09.2009 09:51
---------
Когда реабилитировали РПЦ, трудно представить сколько коммунистов приняло постриг.

Імя:: Димыч
09.09.2009 10:39
Прохожий 08.09.2009 18:29 2 Імя::
---------
Когда реабилитировали РПЦ, трудно представить сколько коммунистов приняло постриг.
=========
Но грехи там достают коммунистов. Вот грех Святской перед В.Быковым и достал ее в БНФ.
Каялась ли "монашка" Святская перед памятью Быкова, перед членами БНФ в своем пасквиле против Быкова? Я не слышал. Так что самое время ей каяться, а не оценки минувшему съезду БНФ выставлять.