У пастарунках — каля паўсотні удзельнікаў акцыі
У Баранавічах затрыманыя маладафронтаўцы Пётар Рузаў, Сямён Былінскі, Арцём Ластавецкі, Павал Чыж і Ігар Татарыновіч. Яны выйшлі з плякатамі: “Свабоду палітвязьням!”.
Затрыманьні на Кастрычніцкай. Другі зьлева — Артур Фінькевічx
Затрыманьні на Кастрычніцкай. Другі зьлева — Артур Фінькевіч
У Баранавічах затрыманыя маладафронтаўцы
- Пётар Рузаў,
- Сямён Былінскі,
- Арцём Ластавецкі,
- Павал Чыж і
- Ігар Татарыновіч.
Яны выйшлі з плякатамі: “Свабоду палітвязьням!”.
У Маскоўскім РУУС Менску знаходзяцца актывісты “Маладога фронту”, якія ладзілі пікет у падтрымку Арцёма Дубскага. Сярод затрыманых
- Мікола Дземідзенка,
- Павал Кур’яновіч,
- Рыта Кароль,
- Зьміцер Ясевіч і
- Арцём Ліцьвінаў.
Туды ж прывезьлі 6 чалавек з кампаніі “Эўрапейская Беларусь”. Міліцыянты затрымалі іх каля СІЗА на вуліцы Валадарскага, у тым ліку лідэра кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Яўгена Афнагеля, Максіма Вінярскага ды іншых. Яны стаялі з партрэтамі вязьняў.
Яшчэ 5 актывістаў “Эўрапейскай Беларусі” затрымалі каля кляштару бэрнардзінаў, у тым ліку Зьмітра Бародку.
У міліцыі Цэнтральнага раёну Менску знаходзяцца каля трох дзясяткаў удзельнікаў пікету на Кастрычніцкай плошчы. Больш за палову зь іх затрымалі прэвэнтыўна на падыходах да плошчы. Сярод затрыманых
- Вольга Бурневіч,
- Анастасія Машчава,
- Аляксандр Сьцепаненка,
- Міхаіл Пашкевіч,
- Артур Фінькевіч,
- Аляксандр Сергіенка,
- Віка Лазоўская,
- Алег Корбан,
- Юры Фабішэўскі,
- Андрэй Кім,
- Уладзімер Сяргееў,
- Вадзім Заміроўскі, фотакор “БелГазеты”,
- Алена Валынец,
- Андрэй Ігнатчык,
- Натальля Далматава ды іншыя.
Лідэра руху “Маладая Беларусь” Артура Фінькевіча зьбілі ў міліцыі Цэнтральнага раёну Менску. Пра гэта паведамілі ягоныя паплечнікі, якія былі зь ім у агульнай залі пасьля затрыманьня.
Фотакарэспандэнта “БелГазеты” трымаюць у міліцыі, нягледзячы на тое, што той мае пры сабе ўсе неабходныя дакумэнты.
Па 21-й гадзіне міліцыянты адпусьцілі затрыманых, якія знаходзіліся ў пастарунку Цэнтральнага раёну Менску.
Лідэр “Маладой Беларусі” Артур Фінькевіч расказаў, што яго вывелі з агульнай залі спэцназаўцы і зьбівалі некалькі хвілінаў нагамі і рукамі. Ён атрымаў некалькі ўдараў па галаве і жываце.
Артур Фінкевіч паведаміў, што можа рухацца самастойна, але паскардзіўся на галавакружэньне. Хлопец лічыць бессэнсоўным здымаць пабоі й падаваць заяву ў пракуратуру на дзеяньні міліцыянтаў.