Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманага лідэра руху “Маладая Беларусь” Артура Фінькевіча зьбілі ў міліцыі Цэнтральнага раёну Менску.

18:20 На гэты момант на Кастрычныіцкім пляцы знаходзіцца ўсё кіраўніцтва гарадзкой міліцыі, шмат таксама прадстаўнікоў іншых сілавых структураў – службы бясьпекі прэыздэнта, КДБ.

Затрымана каля 30 актывістаў. Некаторыя – яшчэ ў мэтро. Сярод іх, напрыклад, Міхаіл Пашкевіч.

Як толькі Андрэй Кім, Артур Фінькевіч і яшчэ каля 10 актывістаў разгарнулі сьцягі і расьцяжкі, іх адразу схапілі і заштурхалі ў аўтобус. Па рацыі загадалі везьці іх у Цэнтральну РАУС.

Па пэрымэтры знаходзяцца іншыя актывісты з партрэтамі вязьняў, якія зьбіраюцца дэманстраваць далей.

У розных месцах Менску акцыі салідарнасьці будуць адбывацца яшчэ цягам дзьвюх гадзін.

Актывісты "Маладога фронту" паведаімлі мне, што бачылі, як у іншым месцы былі затрыманыя яшчэ 5 чалавек.

20:50 Лідэра руху “Маладая Беларусь” Артура Фінькевіча зьбілі ў міліцыі Цэнтральнага раёну Менску. Аб гэтым паведамілі ягоныя паплечнікі, якія былі зь ім у агульнай залі міліцыі пасьля затрыманьня на Кастрычніцкай плошчы за пікет салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых і палітвязьнямі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG