Слухаць

Цяпер у эфіры

Наступная праграма

АНКЕТА СВАБОДЫ

Валянцін Голубеў

БЫКАЎ

Доўгая дарога дадому

ВІДЭА

Разгон мітынгу ў Маскве Video

На Триумфальной площади прошла несанкционированная властями акция в рамках "Стратегии-31" в поддержку 31-й статьи Конституции, гарантирующей свободу собраний.






  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА

Грамадзтва

Вячорка супраць Раманавых

Марыя Раманава

Марыя Раманава

15.07.2009 10:03

Кіраўнік Расейскага імпэратарскага дома княгіня Марыя Раманава 16-18 ліпеня наведае Гомельскую вобласьць.


Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэсавай службе Гомельскага аблвыканкаму. Там адзначылі, што княгіня прыяжджае ў Беларусь, каб «сустрэцца з суайчыньнікамі, пакланіцца сьвятыням беларускай зямлі і ўшанаваць памяць абаронцаў Айчыны».

Камэнтуючы гэтае паведамленьне першы намесьнік старшыні Партыі БНФ Віцук Вячорка адзначыў:
Раманавы – заваёўнікі нашай Бацькаўшчыны. Крывавыя.

«Раманавы – заваёўнікі нашай Бацькаўшчыны. Крывавыя. На руках Раманавых кроў ваяроў Касьцюшкі, Кастуся Каліноўскага й Зыгмунта Серакоўскага, паламаныя лёсы Багрыма й Багушэвіча ды мільёнаў, мільёнаў беларускіх сялянаў і шляхты, сьвятароў, мяшчанаў, князёў… Рэкрутчына й нябачаны раней прыгон. Гвалтоўны разрыў гаспадарчых сувязяў з Эўропай і спыненьне разьвіцьця вольнага рынку. Перасьлед усіх веравызнаньняў, акрамя “дзяржаўнага”. Урэшце, забарона ўжываньня самога імя нашай мовы і нашага народу, забарона друку па-беларуску – вось што такое Расейская імпэрыя для беларусаў, у якіх акупантам не ўдалося ампутаваць памяць».

Паводле спадара Вячоркі, Раманавы лічаць сябе пераемнікамі расейскага манаршага пасаду.

«Таму толькі пасьля публічнага прабачэньня перад народам Беларусі за агрэсіўныя захопніцкія войны, за 145 год каляніяльнага паняволеньня,за этнацыд і перасьлед беларускай мовы ім можа быць дазволена перасекчы мяжу незалежнай Беларусі».
Любы візыт, калі ён прынясе дабро краіне, павінен адбыцца


Паводле начальніка ўправы ідэалёгіі гомельскага аблвыканкаму Анатоля Кацілы, гэта “культурны” візыт.

“Вячорка мае права пісаць усё, што яму захочацца. Я лічу, што любы візыт, калі ён прынясе дабро краіне, павінен адбыцца. Тым больш, што дзеці за сваіх бацькоў не адказваюць. Культурны візыт і ёсьць культурным, і не перасьледуе ніякіх палітычных мэтаў. Наведае палац Румянцавых, паглядзіць славутасьці, чаму б і не?Даволі ўплывовая асоба ў сваёй сфэры і калі яна раскажа пра Гомель гэта ж толькі плюс. Ня выключана, што прыцягне турыстаў, якім захочацца даведацца больш пра нашу краіну. Што тут дрэннага?” - задаецца пытаньнем Каціла.

Хто такая Марыя Раманава?

Сярод шматлікіх нашчадкаў расейскай дынастыі Раманавых Марыю Раманаву галавой дому прызнаюць ня ўсе.

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
    Наступная старонка 
Камэнтары. Старонка з 2
Імя:: гэральдыст.
15.07.2009 10:11
Насамрэч, гэтая княгіня ня мае ніякага права быць спадкаеміцай расейскага трону. Яе дзед, вялікі князь, у 1917 годзе выракся трону, парушыў прысягу і тым самым дэзавуяваў права сваё і нашчадкаў на трон. І т.зв. "дом Раманавых"на Захадзе яе не прызнае. Цётка проста стрыжэ купоны з прозьвішча.

Імя:: Якуб Лапатка
15.07.2009 10:14
Кіраўнік Марыя Раманава. Маладая пешаход дабяжал да пераход.
Вячорка сто разоў мае рацыю. Раманавым нечага тут рабіць. І дапусьціць яе на Беларусь -- значыць яшчэ раз зьняславіць краіну. Якія могуць быць тут у яе сьвятыні? Аднаўленьне "Северо-Западного" краю пад ёйнай эгідай?

Імя:: Рома (Кісяля Старога Унук)) Горад:: з пад Івацэвічаў
15.07.2009 10:18
Ну і што сп. Вячорка гэтым хоча сказаць. Што, кроўная агіда да спакону вякоў ??? Глупа. Прайшоў час. Гэтыя войны ў мінулым. Хай прыедзе, паглядззіць, паездзіць па Беларусі. Гэта ж не паход з Вайной, а нармальны Мірны візыт.

Імя:: сьмеху варта
15.07.2009 10:51
Што за глупства ў загалоўку -- "княгіня"? У Расеі тытулы не адноўленыя. Калі б гэта была гішпанская графіня ці брытанская герцагіны (у Гішпаніі і Брытаніі ёсьць тытулы), тады іншая справа.

Імя:: Лева Горад:: Магілёў
15.07.2009 10:52
Асабіста я, як чую пра хату Раманавых, адразу пачынаю адчуваць сябе нашчадкам ВКЛ.

А раз так,то міласці просім нас наведаць,што Бурбоніху,што Раманавіху - без розніцы.

Імя:: сьмеху варта
15.07.2009 10:53
І яшчэ. Яе не прызнае аніводная палітычная сіла Расеі ці ніводны расейскі палітык, з ёй не сустракаюцца кіраўнікі дзяржаў.

Імя:: Снежны Чалавек Горад:: Магілёў
15.07.2009 13:01
"расескі імпэратарскі дом" - гэта назва псіхлячэбніцы?

Імя:: Таццяна
15.07.2009 13:18
Спачатку пакаянне-пазней візіты манаршых...Што за хамства? Яны да селета думаюць пра нашыя гарады і краіну, як пра сваю вотчыну...ДЫ й едзе, каб прыцыніцца, не больш за тое.

Імя:: Граф Пилип
15.07.2009 13:59

У нас тут таких княгинь под каждым кустом ... если не княгиня то графиня... Развели гомельчан как детей... Графы лейтенанта Шмидта....

Імя:: Прохожий
15.07.2009 14:15
Почему Вячерка молчит, когда английская королева ездит по бывшим британским колониям? В Европе не поймут.

Імя:: русскоязычный беларус
15.07.2009 18:23
Прохожий

ну не впрягаться же Вячёрке за все колонии вместе взятые... ему и Беларуси с лихвой хватит...

так как там насчёт Калугина? стрижёт купоны на Западе?

Імя:: Блондин
15.07.2009 18:37
Вечерка отлично сказал про преступления Романовых. Но позабыл, что его собственный папа был высокопоставленным компартийным работником в БССР. Очень высокопоставленным! Почему бы Вечерке не покаяться публично за отца? На площади, да перед народом! За Куропаты, русификацию и все остальное? А на Романовых легко кивать!

Імя:: Димыч
15.07.2009 19:52
Імя:: Прохожий 15.07.2009 14:15 Почему Вячерка молчит, когда английская королева ездит по бывшим британским колониям? В Европе не поймут.


Английская королева- ЦАРСТВУЮЩАЯЯ королева (she reigns, but doesn't rule)и официальный глава государства Соединённого Королевства Великобритании и Северной Ирландии. Она также является официальной королевой 15 государств Содружества наций (Австралия, Антигуа и Барбуда, Багамы, Барбадос, Белиз, Гренада, Канада, Новая Зеландия, Папуа — Новая Гвинея, Сент-Винсент и Гренадины, Сент-Китс и Невис, Сент-Люсия, Соломоновы Острова, Тувалу, Ямайка), глава Англиканской церкви, Верховный Главнокомандующий вооружёнными силами и Лорд Острова Мэн.

А Мария Романова никто и звать ее "никак".:))А как при этом она сама себя величает- это ее проблемы. Беларусь ее принимать не обязана, тем более в статусе "главы императорского российского дома". Ее такою даже свои Романовы не все признают. Так что она скорее всего самозванка. Пусть приезжает, если хочет, но как туристка и не более того.

Імя:: Димыч
15.07.2009 19:59
Імя:: Блондин 15.07.2009 18:37 Вечерка отлично сказал про преступления Романовых. Но позабыл, что его собственный папа был высокопоставленным компартийным работником в БССР. Очень высокопоставленным! Почему бы Вечерке не покаяться публично за отца? На площади, да перед народом! За Куропаты, русификацию и все остальное? А на Романовых легко кивать!


Его отец не развязывал войн персонально. А Романовы развязывали. Первая мировая также на их совести.

Імя:: Прохожий
15.07.2009 21:58
Імя:: 2русскоязычный беларус
так как там насчёт Калугина? стрижёт купоны на Западе?
Наверное, после ряда выступлений, в России на него завели уголовное дело. В Беларуси как то не додумались, хотя он раскрыл страшную государственную тайну.

ну не впрягаться же Вячёрке за все колонии вместе взятые... ему и Беларуси с лихвой хватит...
Ну хоть бы сказал чего для приличия. Британия в колониях уничтожала не только местные культуру и язык, но и население, в немалых количествах. Или он только на Россию бочки катит?

Імя:: Прохожий
15.07.2009 22:00
2Димыч
А Романовы развязывали. Первая мировая также на их совести.
----------------
А также стран Антанты и других царствующих домов Европы.

Імя:: Прохожий
15.07.2009 22:02

2Димыч
Английская королева- ЦАРСТВУЮЩАЯЯ королева (she reigns, but doesn't rule)и официальный глава государства Соединённого Королевства Великобритании и Северной Ирландии. Она также является официальной королевой 15 государств Содружества наций (Австралия, Антигуа и Барбуда, Багамы, Барбадос, Белиз, Гренада, Канада, Новая Зеландия, Папуа — Новая Гвинея, Сент-Винсент и Гренадины, Сент-Китс и Невис, Сент-Люсия, Соломоновы Острова, Тувалу, Ямайка), глава Англиканской церкви, Верховный Главнокомандующий вооружёнными силами и Лорд Острова Мэн.
---
Понятно, если приехало официальное лицо, то этноцид и геноцид приветствуется.

Імя:: Сябра Горад:: Мінск
15.07.2009 22:30
Вячорку да Раманавых, як ... Дзімыч правільна сказаў: хай спачатку пакаецца за бацьку. І за тое, што разбурыў Народны фронт, злачынец. І хай не спадзяецца, што архівы КДБ будуць закрыты вечна. І нават зараз у гісторыі з Раманавай ён выступае як Азеф.

Імя:: eisernWolf Горад:: Miensk
15.07.2009 23:20
>>Первая мировая также на их совести.

Што, поўнасцяй? Вось гэта навіна дык навіна... Хачу адцеміць, што займаліся колішнія ўдзельніцы тым самым, чым зараз займаюцца ЭЗ і Расея з штатамі. Нічога не змянілася. Даты іншыя.

Ня ведаю, як вы там у цэнтры-захадзе, а мы ў сябе ў Витебской губернии файна жылі. Сядзіба, свой "бізнэс" - гарбарства, срэбраны мэдаль нават ад прадзеда захаваўся з выявай Нікалая ІІ - "За усердіе". Так што я за аднаўленне імпэрыі і Раманавых на пасадзе. Даўно пара гэную хеўру аўтакратаў сагнаць. І Леніна нарэшце пахаваць і прыбраць з Чырвонай плошчы.

"За веру, за царя!" ©

Імя:: Jazep
15.07.2009 23:30
Нават калі гэта прыватны візіт - абвешчаныя мэты ёсьць прыніжэньнем нашае краіны і абраза беларускае нацыі, Вячорка мае рацыю. Па-сутнасьці, візіт мае на мэце пашырэньне псыхалёгіі імпэрскага падпарадкавацьня. Тут жа і Сувораў, і Кацярына ІІ зь Мураўёчым-вешальнікам і іньшыя абаронцы іхняе айчыны... Я, шчыра кажучы, не разумею, чаму Лукашэнка даў згоду на гэты візіт, бо дэ-факта гэта кідве цень і на яго ўладу...
    Наступная старонка 
Камэнтары. Старонка з 2

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile