Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто такая Марыя Раманава?


Сярод шматлікіх нашчадкаў расейскай дынастыі Раманавых Марыю Раманаву галавой дому прызнаюць ня ўсе.

На пачатак 1917 году дынастыя Раманавых налічвала 32 чалавекі, 13 зь якіх былі забітыя бальшавікамі. Усе цяперашнія Раманавы, паводле расейскай Вікіпэдыі, зьяўляюцца нашчадкамі чатырох сыноў Мікалая І – Аляксандра, Канстанціна, Мікалая і Міхаіла, і ўсе яны, паводле імпэрскай традыцыі Расеі, ня маюць права на расейскі сталец, бо народжаныя ў так званых марганатычных (або няроўных) шлюбах і ня бралі ў імпэратара дазволу на такі шлюб.

Калі ж лічыць, што імпэрскае заканадаўства страціла сілу ў 1917 годзе, то права на сталец паводле зацьверджанай яшчэ Паўлам І так званай паўсалічнай схеме, мелі:

1917-1938 – Кірыл Уладзімеравіч (1876-1938), стрыечнік Мікалая ІІ
1938-1992 – Уладзімер Кірылавіч (1917-1992), сын Кірыла
1992-2004 – Павел Дзьмітрыевіч (1928-2004), траюрадны брат Уладзімера Кірылавіча
з 2004 – Дзьмітрый Паўлавіч (н.1954), сын Паўла

Далейшае, паводле старшынства ў дынастыі, ідуць яшчэ 11 прадстаўнікоў роду Раманавых па мячы (або мужчынскай лініі).

Тым часам ні Дзьмітры Паўлавіч, ні яго брат Міхаіл Паўлавіч, як і іх бацька Павел Дзьмітрыевіч, ніколі не прэтэндавалі на кіраваньне ў дынастыі. Цяпер на гэтую ролю прэтэндуюць Марыя Раманава (н.1953) – адзіная дачка Ўладзімера Кірылавіча ад марганатычнага шлюбу, якая называе сябе галавой дому Раманавых, і Мікалай Раманавіч (н.1922), які кіруе “Аб’яднаньнем членаў дому Раманавых”, куды ўваходзіць большасьць цяперашніх прадстаўнікоў роду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG