пятніца, 10 лютага 2012, Менск 09:19

Культура

У Літвы і Беларусі агульная 1000-гадовая гісторыя

Намесьнік міністра замежных спраў Валер Варанецкі (зьлева) і пасол Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас з знакам тысячагодзьдзя Літвы.
x
Намесьнік міністра замежных спраў Валер Варанецкі (зьлева) і пасол Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас з знакам тысячагодзьдзя Літвы.
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
У красавіку 2009 года споўнілася роўна 1000 гадоў ад часу першай узгадкі Літвы ў пісьмовых крыніцах. А 6 ліпеня па даўняй традыцыі Літва адзначае нацыянальнае сьвята — угодкі каранацыі караля Міндоўга. У Літве з нагоды гэтых дзьвюх датаў праходзяць урачыстасьці. А 8 ліпеня ў амбасадзе Літвы ў Беларусі адкрылася выстава “Літва: культура і гісторыя”.

Беларусь — першая краіна, дзе адкрылася гэта выстава. Мяркуецца, што экспазыція на працягу 2008-2010 гадоў наведае большасьць эўрапейскіх краінаў, Злучаныя Штаты Амэрыкі, Японію і Ізраіль. Выстава — гэта 30 сучасных стэндаў. У экспазіцыі выкарыстоўваецца іканаграфія, карціны, каштоўнасці з культурнай спадчыны Літвы, іншыя віды экспанатаў з некалькіх дзесяткаў літоўскіх і замежных інстытуцыяў. На выставе дэманструецца відэакліп “Нябачаная Літва” і фільм сучасных літоўскіх рэжысэраў Аудруса Станіса і Ярунаса Мацяліса “Палёт пад Літвой”.

Пачатак экспазыцыі ў літоўскім пасольстве.

Адкрыў выставу надзвычайны і паўнамоцны пасол Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі Эдмінас Багдонас:

“Гісторыя Літвы была і застаецца гісторыяй сустрэчаў, сувязяў дыялёгаў зь іншымі народамі, дзяржавамі, народамі Эўропы. На гэтай выставе вы знойдзеце 14 тэм, адлюстраваньне аўтэнтычнай дарчай граматы 1255 года”.

Эдмінас Багдонас разам з намесьнікам міністра замежных спраў Беларусі Валерам Варанецкім узьнялі келіхі за агульную гісторыю дзьвюх незалежных дзяржаў.

Эдмінас Багдонас і Валер Варанецкі ўздымаюць келіхі за агульную гісторыю.

Выстава не абмяжоўваецца палітычнай гісторыяй толькі Літоўскай дзяржавы. У Літвы, суседніх Беларусі і Польшчы шмат агульных старонак, агульных герояў, агульных імёнаў. Але ня варта дзяліць гісторыю і герояў, перакананы надзвычайны і паўнамоцны пасол Польшчы ў Беларусі Генрых Літвін:

“Я ня бачу нікога такога на гэтай выставе, што вядзе да таго, каб падзяляць. Я бачу толькі тыя рэчы, якія вядуць да аб’яднаньня. Канечне, шмат твараў, асобаў, якія тут адлюстраваныя — яны частка кожнай з нашых гісторыі адначасова, але гэта і наша агульная гісторыя. Але іх хопіць для нас усіх”.

Паэтка, выкладчыца БДУ Ірына Багдановіч кажа:

Ірына Багдановіч на выставе.
“1000-годзьдзе Літвы — гэта наша агульнае гістарычнае сьвята, якое і нам, беларусам, варта шанаваць і сьвяткаваць. Бачу тут вельмі шмат рэалій гістарычных, зьвязаных уь Беларусьсю, з нашай агульнай гісторыяй, з нашай агульнай спадчынай, зь літвінамі, як мы іх яшчэ называем. Дарэчы, як самі сябе мы называлі ў ХІХ стагодзьдзі. Зь вялікай пашанай адношуся да таго, што літоўскі народ адзначае свае сьвята, па-першае, ведучы адлік ад першага ўпамінаньня Літвы, а па-другое, ад каранацыі караля Міндоўга. Гэта таксама і наш кароль, Міндоўг быў каранаваны ў Наваградку. Дык як нам дзяліць Міндоўга?”

Гісторыка Алега Дзярновіча ўразіў стэнд, прысьвечаны сучаснай гісторыі:

“Мяне асабіста ўразілі некаторыя рэчы з ХХ стагодзьдзя. Гэта можа, не сэнсацыйныя, але вельмі цікавыя рэчы. Я тут упершыню пабачыў здымак з дэманстрацыі 1972 года на Лайвас Алеі — Алеі Свабоды — у Каўнасе. Гэта пасьля знакамітага выпадку самаспаленьня Ромаса Каланты. Я ведаў, што была дэманстрацыя, а тут, аказваецца, ёсьць здымак, ці не з архітву літоўскага КДБ. І ён вельмі калярытны”.

Адна з асноўных функцыяў гэтай выставы — не толькі прадставіць гісторыю і культуру Літоўскай дзяржавы, але пашыраць у сьвеце інфармацыю пра тысячагадовы юбілей Літвы.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Z
08.07.2009 23:09
Назвы гістарычных і культавых месцаў варта пісаць правільна -- ЛАЙСВЕС АЛЕЯ, а не Лайвас...

Імя:: Димыч
09.07.2009 12:27
Мало того, что аукштайты-жамойты украли нашу историю, наши символы, так они еще оккупируют наши земли, полученные от Сталина, которого теперь всячески осуждают, и имеют наглость предлагать нам вместе отпраздновать украденную ими у нас историю, символы, территорию. Белорусы, доколе Вы будете умываться унижениями, оскорблениями? Японцы не стесняются выставлять требования возвращения им Курил. Белорусы не должны стесняться выставлять требования к современной Литве возвращения им Виленщины.

Імя:: Алесь* Горад:: Менск
09.07.2009 13:36
да Дімыча...

- можа хопіць лухту несьці??
Ніхто нічога не краў! Гэта наша супольная гісторыя! Калі сёнешнія літоўцы шануюць яе, то беларусы - не... а толькі каньчаць ды брыжжуць пенай...

Імя:: Димыч
09.07.2009 17:11
Імя:: Алесь* Горад:: Менск 09.07.2009 13:36 да Дімыча...

- можа хопіць лухту несьці??
Ніхто нічога не краў! Гэта наша супольная гісторыя! Калі сёнешнія літоўцы шануюць яе, то беларусы - не... а толькі каньчаць ды брыжжуць пенай...


Если не доучил историю в школе, то вернись и доучи. Это я тебе говорю как учитель истории в прошлом. Посмотри когда СССР инкорпорировал Прибалтику и кому, когда Сталин передал Вильна, сколько там жило белорусов, а уж потом пиши свои комментарии. Нет у меня с ворами совместной истории, пока они незаконно удерживают за собою сталинские подарочки. И осуждение сталинизма у них от этого фальшивое. Верните белорусам Вильна и осуждайте Сталина и дальше.:))

Імя:: Мікола Горад:: Масква
09.07.2009 20:12
Дзімыч, ты уяуны правакатар наконт летувісау. Сьвяткуйма разам тысячагодьдзе Літвы, - гэта наша агульная гісторыя...

Імя:: Димыч
09.07.2009 22:40
Імя:: Мікола Горад:: Масква 09.07.2009 20:12 Дзімыч, ты уяуны правакатар наконт летувісау. Сьвяткуйма разам тысячагодьдзе Літвы, - гэта наша агульная гісторыя...

Прежде чем бросаться обвинениями, подучите как следует белорусскую историю 20-го века, тот раздел, когда Польша захватила Виленский край в 1920-м и как Сталин вернул эти земли в 1939-ом и передал Вильна литовцам. А теперь литовцы собираются праздновать литовскую историю, которую они у нас украли, включая наши земли. Нет, ну наглость неслыханная.Они осуждают сталинизм и помалкивают, что владеют Вильнюсом благодаря тому же Сталину! Так откажитесь от Вильнюса в пользу белорусов, тем более что там живут в области сплошь белорусы и осуждайте сталинизм себе на здоровье!

Так что я настоящий белорусский патриот, за 3 литовских "копейки" не продаюсь.

Імя:: ы
10.07.2009 00:17
Жамойы яшчэ адкажуць за нашу скрадзеную гісторыю! Вільня - наша!