субота, 04 лютага 2012, Менск 13:27

Грамадзтва

Швэдзкае радыё: “Закрыцьцё беларускіх праграм не зьвязанае з палітыкай”

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
На Швэдзкім міжнародным радыё ня згодныя з аўтарамі надрукаванага ў газэце Sydsvenskan адкрытага ліста 16-ці. Пад гэтым зваротам да швэдзкай грамадзкасьці падпісаліся вядомыя дзеячы літаратуры і культуры Швэцыі. Яны выказваюць сваю крытыку і пратэст у сувязі з закрыцьцём беларускіх праграм Sveriges Radio (SR) ад 1 верасьня.

Як гаворыцца ў лісьце 16-ці, беларускія праграмы SR “маюць вялікае значэньне для дэмакратычнага руху Беларусі, цягам свайго існаваньня яны шмат у чым паспрыялі выхаду беларусаў з той ізаляцыі, у якой апынулася іх краіна ў выніку палітыкі прэзыдэнта Лукашэнкі.

Рашэньне SR закрыць вяшчаньне на беларускай мове, каб пашырыць коштам яго вяшчаньне па-расейску, магчыма, і можна тлумачыць недасьведчанасьцю, аднак у любым выпадку гэты крок будзе працаваць на рэжым Лукашэнкі і будзе мець прыкрыя наступствы для дэмакратычнага разьвіцьця краіны”.

У сувязі з гэтым прадстаўніца кіраўніцтва SR Нідыя Хагстром заявіла выданьню Sydsvenskan:

“Рашэньне ня мае нічога супольнага з палітыкай. Гэта не азначае, што для Швэцыі расейскія прыярытэты больш важныя за беларускія. Усе нашы праблемы — у фінансаваньні”.

Паводле спадарыні Хагстром, пры адкрыцьці вяшчаньня на беларускай мове ў 2004 перад праграмамі былі пастаўленыя пэўныя задачы, якія, аднак, насуперак усім спадзяваньням, не ўдалося выканаць. Перадусім яны тычыліся слухацкай аўдыторыі.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: слушна
08.07.2009 13:22
вельмі слушным лічу аргумент аб слузацкай аўдыторыі

Імя:: ranica Горад:: Pinsk
08.07.2009 14:02
Добра яны галаву ўмеюць дурыць. Вось тут гэтак тлумачылі http://naviny.by/rubrics/society/2009/06/25/ic_news_116_313531/
"...решение о прекращении работы белорусскоязычной службы не может быть связано с количеством ее радиослушателей, поскольку нет возможности определить популярность вещания на разных языках на коротких и средних волнах, а количество писем и посетителей сайта радиостанции с годами фактически не меняется".

Імя:: ян
08.07.2009 19:37
Здаецца, усё ж пратэсты трохі паўплывалі. Цяпер кіраўніцтва Шведскага радыё ў тэрміновым парадку спрабуе знайсці іншыя прычыны, каб патлумачыць закрыццё Беларускай службы - "на карысць вялікай еўрапейскай мовы" відавочна больш не коціць. Шкада толькі, што новыя прычыны, здаецца - звычайная хлусня. ranica мае рацыю - галаву дурыць умеюць...

Імя:: lazy-bones Горад:: Менск
01.08.2009 20:04
На гэты тэмат добра напісана ў артыкуле "Крызіс vs. MOVA" ( http://resurs.by/general/soc/114-kryzis-vs-mova.html ).
Адтуль: "Самае прыкрае, што шведскія ўрадоўцы пачалі фінансовае сэквестраванне менавіта з белмовы ("адкату" ад яе ж ніякага няма). На розныя шведскія мільённа-еўравыя праграмы кшталту дапамогі пеніцыярнай сістэме РБ абмежаванні пакуль не распаўсюдзіліся (вакол падобных справаў заўжды таўчэцца колькі спрытных дзялкоў з абедзьвюх бакоў, збудаваўшыя за конт гэнай шведскай дабрачыннасці ладныя катэджы, дый наагул "жызня ўдалася"). Мяркую, што каб шведскі ўрад ўзяў пад пільны кантроль ўсе сумы, што перасоўваюцца на стакгольмска-менскім напрамку, дык закрыцця беларускае рэдакцыі SR International-Radio Sweden і не спатрэбілася б..."