пятніца, 10 лютага 2012, Менск 08:21

Культура

У Палацы мастацтваў выставілі Сталіна

x

Мультымэдыя

Аўдыё
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
У менскім Палацы мастацтваў адкрылася выстава, прысьвечаная 65-годзьзю вызваленьня Беларусі ад нямецкага фашызму. Яна называецца “Памяць сэрца” і яе адметнасьць у тым, што мастак Міхаіл Савіцкі прадставіў наведнікам партрэт Іосіфа Сталіна.

Арганізатары імпрэзы “Памяць сэрца” кажуць: “гэта больш чым выстава — гэта сьвята”.

У адкрыцьці экспазыцыі ўзялі ўдзел ажно два міністры: культуры - Павал Латушка і замежных спраў - Сяргей Мартынаў. Яны павіншавалі ўдзельнікаў, сярод якіх былі і мастакі-вэтэраны, з 65-годзьдзем вызваленьня Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў.

Потым увазе гледачоў прапанавалі сапраўдны мастацкі сынтэз: можна было ня толькі пабачыць творы выяўленчага мастацтва, але і паслухаць песьні, паглядзець розныя відэакадры і нават паназіраць за танцавальна - цыркавым прадстаўленьнем.

Арт-крытык Тацьцяна Цюрына паспрабавала патлумачыць сутнасьць канцэпцыі:

“Усё па тэме. У тым ліку, танга, знойная музыка, розныя цыркавыя трукі. Усё гэта працуе на тэму 65-й гадавіны. То бок усё гэта можна трактаваць надзвычай шырока: мы радуемся, сумуем, скачам, мы любім жыцьцё. І ўсё гэта дзякуючы вызваленьню і вызваліцелям”.

На экспазыцыі прадстаўленыя творы мастакоў розных пакаленьняў. Гэта ўдзельнікі вайны, якія пісалі свае працы 30-40 гадоў таму. На той савецкі час карціны на гераічную ваенную тэму вельмі запатрабаваныя, найперш ідэалягічна. Сярод гэтых мастакоў і Міхаіл Савіцкі, аўтар выстаўленага сёньня ў Палацы мастацтваў партрэту Сталіна. Палатно, дарэчы, напісанае ў 2002 годзе. Побач можна ўбачыць і творы маладых мастакоў, якія вырасьлі ў іншы час і былі выхаваныя на іншых каштоўнасьцях. Па сутнасьці, гэта новае мастацкае пакаленьне мусіла мець зусім іншае ўспрыманьне вайны. Аднак чамусьці такога адчуваньня няма.

Цюрына: “Нельга сказаць, што ўсе карціны на адзін капыл. Тут ёсьць вельмі цікавыя работы. Напрыклад, юнацкая работа Селішчука. Таксама работы Савіча, Тоўсьціка, Сітніцы, некаторых іншых, чые імёны сёньня сярод першых у беларускім выяўленчым мастацтве. Аднак кідаецца ў вочы ня тое, чым адрозьніваюцца гэтыя мастакі, а тое, што іх аб’ядноўвае. Я маю на ўвазе погляд на вайну не праз уласьцівае ўспрыманьне праблемы, а праз нейкае кімсьці даўно адпрацаванае і застылае бачаньне гэтай падзеі як міта. Своеасаблівы пост-мадэрнізм у такім прымітыўным выглядзе”.

Адзін з арганізатараў імпрэзы - намесьнік старшыні Саюзу мастакоў Сяржук Цімохаў - прымаў удзел у падборы карцінаў для экспазыцыі. Пытаюся ў яго, ці ёсьць на выставе творы, якія ён як мастак хацеў бы набыць асабіста сабе, у прыватную калекцыю.

Цімохаў: “Не задаваў сабе такога пытаньня, але, думаю, магу знайсьці пару твораў, якія падаліся б мне цікавымі для асабістай калекцыі. Аднак не назаву (сьмяецца)”.

Струвэ: “На выставе можна пабачыць карціну Міхаіла Савіцкага “Сталін”. Я чула, што ў Саюзе мастакоў нават была такая дыскусія: выстаўляць ці не выстаўляць?”

Цімохаў: “Сапраўды, у нас напярэдадні кожнай выставы працуе так званая камісія па адборы працаў. Першы крытэр, гэта якасьць карцін, бо нізкай якасьці творы дэманстраваць нельга. На гэтай выставе таксама працавала такая камісія, і мы якраз спрачаліся па карціне Савіцкага”.

Струвэ: “Назавіце аргумэнты “за” і аргумэнты “супраць”…

Цімохаў: “Аргумэнты “супраць”... Па-першае, менавіта гэта работа Савіцкага нейкая незаўважная. Сутнасьць таксама і ў іншым. Вырасла іншае пакаленьне, якое ведае ня толькі міты пра вайну. Ведаюць, што другая ўсясьветная вайна, магла пачацца і ў выніку шматлікіх сталінскіх рэпрэсіяў. Што да маёй пазыцыі, то яна менавіта такая. Аргумэнты “за”: у нас дэмакратыя, і хай народ сам разьбіраецца, што было і як было. Таксама гаварылася, што ўсё гэта гісторыя, а таму асоба Сталіна вартая ўвагі. З дзьвюх пазыцыяў у адзін ці два галасы перамагла тая, што Сталіна варта выстаўляць”.

Струвэ: “А чаму тады ня выставілі сталінскія скульптуры таго ж Азгура?”

Цімохаў: “Бачыце, скульптуры Азгура, як нябожчыка, належаць фонду. Працы памерлых мастакоў выбірае для выставы Саюз мастакоў. А вось карціна Савіцкага “Сталін” — гэта праца мастака, які жыве. Гэта яго выбар, яго воля, яго пазыцыя . Ён асабіста хацеў, каб была выстаўленая менавіта гэтая карціна. Мы выканалі жаданьне аўтара, які, дарэчы прысутнічае на выставе”.

Нарэшце падыходжу да прысутнага на імпрэзе мастака Міхаіла Савіцкага, ляўрэата ўсіх магчымых у Беларусі мастацкіх прэміяў. Хачу пацікавіцца, чаму ён настаяў на экспазыцыі менавіта гэтай карціны. Гледзячы на сталінскі партрэт адчуваешь, што творца любіць свайго героя. Гэта сапраўды так?

Аднак мастак адмаўляецца ад інтэрвію.

Савіцкі: “Я ня ведаю, чыё гэта радыё. Усе мэдыі габрэйскія. Яны скупілі ўсе СМІ ў Беларусі. Не хачу ім служыць”.

Некалькі гадоў таму Міхаіл Савіцкі ў інтэрвію дзяржаўным мэдыям называў сябе мастаком самай праўдзівай мастацкай школы – “школы сацыялістычнага рэалізму”. Мастак таксама заяўляў, што “бачыць сваю ролю ў фармаваньні маральнай асновы, абавязковай для ўсіх прадстаўнікоў беларускага грамадзтва”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары. Старонка з 2
Імя:: Востра
01.07.2009 00:46
Сорам для чалавека, яки прайшощ такия выпраьавання, якия прайшощ Савицки, страциць сумленне напрыканцы жыцця. Ен таленавиты мастак, але як чалавек ен-халуй!

Імя:: вернік
01.07.2009 02:01
Цытата з сайту http://portal-credo.ru/site/?act=news&id=71516&topic=614 Смерть Сталина — это смерть величайшего в истории гонителя веры Христовой. Преступления Нерона, Диоклетиана, Юлиана Отступника и др. нечестивцев бледнеют пред лицом его страшных деяний. Никто не может сравниться с ним ни в количестве жертв, ни в жестокости к ним, ни в лукавстве при достижении своих целей. Вся сатанинская злоба, казалось, воплотилась в этом человеке, который в еще большей степени чем фарисеи заслуживает названия сына диавола.

Православного человека особенно потрясает его подлинно сатанинская, жестокая и лукавая политика в отношении Церкви".


Імя:: ил
01.07.2009 09:22
солидарен с савицким!

Імя:: алег
01.07.2009 09:45
выглядае, што большасць у саюзе мастакоў - сталіністы?

Імя:: Гiсторык
01.07.2009 11:22
А як М. Савiцки адносiцца да таго факту, што Сталiн займау вялiкадзяржаунiцкiя "сменовеховские" пaзiцыi i фактычна спрычынiуся да згортвання палiтыкi беларусiзацыi? А яму вядома, што Беларуская вайсковая акруга (у 1939 годзе - Беларускi фронт) была перайменена у Заходнюю асобую вайсковую акругу i страцiла шэраг абласцей на тэрыторыi Расеi?
Сталiн - дыктатр, i для дэмакратычнай моладзi не аутарытэт. Браць прыклад трэба з Манергейма, якi быу iнтэлiгентным, выхаваным чалавекам i змог абаранiць незалежнасць маленькай краiны.

Імя:: да цюрынай
01.07.2009 11:53
Цюрына кажа: "...кідаецца ў вочы ня тое, чым адрозьніваюцца гэтыя мастакі, а тое, што іх аб’ядноўвае. Я маю на ўвазе погляд на вайну не праз уласьцівае ўспрыманьне праблемы, а праз нейкае кімсьці даўно адпрацаванае і застылае бачаньне гэтай падзеі як міта. Своеасаблівы пост-мадэрнізм у такім прымітыўным выглядзе”.
Цікава, хто-н. з беларускіх мастакоў(акрамя Быкава)дэманстраваў сваё ўласнае бачанне вайны?

Імя:: не любитель белорусской живописи
01.07.2009 12:43
но дело даже не в этом. савицкий написал портрет сталина в 2002, но, похоже, не выставлял. а теперь словно чувствует, что пришло подходящее время.

Імя:: адказ
01.07.2009 12:46
Свае бачанне вайны адлюстравау мастак Алесь Пушкiн, але, на мой погляд, занадта скандальна атрымалася.
А самым найлепшым мастацкiм творам па гiсторыи Бацькаушчыны з´яуляецца карцiна Я. Драздовича, дзе намалявана постаць Бога на фоне цагляных муроу.

Імя:: 2солидарен с савицким
01.07.2009 12:47
спачуваю вам абодвум, што нідзе ў свеце не выстаўляюць партрэтаў гітлера - вашага аднадумца па змаганні з габрэямі

Імя:: 2Гiсторык
01.07.2009 12:59
Что вы все привязались к этому старому и больноу человеку? И, вообще, Сталин - это история, а историю никто не вправе переписывать.

Імя:: слуцкія ткачыхі
01.07.2009 13:54
ганьба мастакам-сталіністам!

Імя:: інга
01.07.2009 16:40
прадстаўнікі саюзу мастакоў паказалі сваю сутнасць. лепш бы зрабілі проста выставу работ ветэранаў вайны і зьмясьцілі б на ёй усіх намаляваных ды ізваяных імі сталінаў. а то нейкія прэтэнзіі, дыскусіі гд.

Імя:: Лявон Горад:: Oulu
01.07.2009 19:18
Іконы з людажэраў, гэта вельмі заразная хвароба. Асабліва, калі "бацыць сваю ролю ў фармаваньні "маральнай" асновы, абавязковай для ўсіх прадстаўнікоў беларускага грамадзтва".

Імя:: Паэт
02.07.2009 08:30
Рамантызаваны партрэт Сталіна -- толькі адзін, магчыма, ужо апошні ўчынак з вялікага шэрагу амаральных дзеяў Савіцкага. За доўгае жыццё ён так і не зразумеў яго каштоўнасці -- быць сумленным перадусім. Тым і застанецца ў гісторыі -- перамаляванымі "Лічбамі на сэрцы", байкамі пра свае "подзьвігі" ў канцлягеры, прыслугоўваньнем уладам, нарэшце партрэтам ката Сталіна. А сапраўды нядрэнныя карціны, якія ён напісаў, на гэтым тле забудуцца. І ўшчуваць яго ня варта -- не зразумее. Ужо позна. А вось краіне, якая зьвязвае перамогу з імем асобы, па віне якой у вайне загінула гэтулькі беларусаў, -- ГАНЬБА!!!

Імя:: празаік
02.07.2009 11:38
цалкам згодны з паэтам

Імя:: ірына
02.07.2009 12:00
дзякуючы вашаму сюжэту схадзіла на выставу. поўнае ўяўленьне пра тое, што доўгі час адбывалася з нашым мастацтвам і пра тое, што адбываецца цяпер. зьмянілася мала. не дзіва, што сапраўдныя мастакі хоць і нараджаюцца на ёй, аднак ніколі не прыжываюцца. чаму б сапраўды не зрабіць выставу найбольш яркіх "твораў" гэтага соцмаразум - са скульптурамі таго ж азгура, з карцінамі савіцкага, іншых. з усімі шматлікімі партызанамі, ленінымі і гд.

Імя:: посетительница
02.07.2009 12:45
под впечатлением репортажа свободы пошла на выставку. как и ожидала:убого и бездарно. хотя, имея в фондах столько соцреалистического добра, организаторы могли бы устроить что-то более значительное. в свое время в германии видела выставку. кот. была посвящена культуре 3-го рейха. в этой ситуации можно было сделать что-то подобное. правда, над концепцией пришлось бы изрядно поработать. а тут смешали всё в одну кучу. действительно, права автор; "не выстава, а сьвята". особенно для таких мастакоу як савицки.

Імя:: слуцкія ткачыхі
02.07.2009 14:04
схадзілі на выставу. сорам і ганьба!

Імя:: тэндэнцыя
02.07.2009 14:22
спадарства, выстаўленая карціна савіцкага, а таксама лінія сталіна, усе гэтыя танкі на вуліцах і самалёты ў паветры - гэта рэчы аднаго парадку, агульная тэндэнцыя.

Імя:: цикава
02.07.2009 15:54
Цикава, з якой натуры мастиак Савицки писау гэты, с позволения сказать, пОртрЭт?
Камэнтары. Старонка з 2