чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 22:49

Палітыка

Лукашэнка патрабуе скасаваць “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі”

Аляксандар Лукашэнка ў часе сустрэчы з амэрыканскімі кангрэсмэнамі заявіў пра гатоўнасьць вярнуцца да пытаньня паўнавартаснай дыпляматычнай прысутнасьці ЗША ў Беларусі.

Аляксандар Лукашэнка
x
Аляксандар Лукашэнка
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Аднак ён вылучыў дзьве ўмовы – поўнае скасаваньне амэрыканскіх санкцыяў.

Гэтаксама Лукашэнка патрабуе скасаваць амэрыканскі “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі”, як прававую аснову такіх санкцыяў.

(Пра што гаворыцца ў “Акце аб дэмакратыі ў Беларусі”)

З траўня мінулага году амбасада ЗША ў Менску працуе ў скарочаным штаце і без пасла, гэтак жа як і беларуская амбасада ў Вашынгтоне. Скарачэньне штатаў і адліканьне паслоў адбылося пад ціскам афіцыйнага Менку, нездаволенага амэрыканскімі санкцыямі супраць канцэрну "Белнафтахім". Гэтымі санкцыямі ЗША дамагаліся паляпшэньня сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Пасьля вызваленьня беларускіх палітвязьняў санкцыі былі істотна скарочаныя.

Як паведамляе БелТА, А. Лукашэнка заклікаў ЗША  па-новаму паглядзець на двухбаковыя адносіны і адыйсьці ад ранейшых схем.

“Хачу вам адкрыта сказаць, што мы скрайне зацікаўленыя ў канструктыўным абмене думкамі з ЗША па ўсім тым пытаньням, якія ўжо болей за 10 гадоў знаходзяцца ў замарожаным стане, прычым не па нашай віне”,-- заявіў Лукашэнка кангрэсмэнам. Ён таксама дадаў, што Беларусь “вітае ўдзел флягманаў амэрыканскага бізнэса ў інвэстыцыйных праектах на сваёй тэрыторыі”. Лукашэнка адзначыў “канструктыўную пазыцыю ЗША”, якая спрыяла выдзяленьню МВФ крэдыту Беларусі. Ён таксама заявіў пра пэўны прагрэс у паляпшэньні дачыненьняў Беларусі з Эўразьвязам і сказаў некалькі словаў аб унутранай палітыцы. Паводле А. Лукашэнкі, захады, якія прадпрымаюць цяпер беларускія ўлады для ўдасканаленьня грамадзка-палітычных працэсаў, "служаць далейшаму ўмацаваньню сувэрэнітэту і самастойнай пазыцыі Беларусі на міжнароднай арэне".

У складзе дэлегацыі амэрыканскіх кангрэсмэнаш – старшыня Хэльсінскай камісіі Кангрэсу Бэнджамін Кардэн, кангрэсмэн Крыс Сьміт і сэнатар Дык Дэрбін.

Бэн Кардэн
Дык Дэрбін
Крыс Сьміт

Бэнджамін Кардэн заявіў:

“Беларусь не адпавядае патрабаваньням АБСЭ і мы гэта сказалі прэзыдэнту Лукашэнку. Мы абмеркавалі пытаньне выканьня правоў чалавека і дэмакратычных рэформаў у Беларусі, зьмяненьне выбарчага заканадаўства, права апазыцыі крытыкаваць урад і абарону правоў НДА і эканамічныя рэформы і правы рэлігійных меншасьцяў.

Мы патлумылі Лукашэнку, што Беларусь не адпавядае міжнародным нормам у гэтых сфэрах.”

Паводле Бэнджаміна Кардэна разьвіцьё эканамічнага супрацоўніцтва і амэрыканскія крэдыты будуць магчымыя толькі калі будуць выкананыя ўмовы Акта аб дэмакратыі ў Беларусі.

Паводле кангрэсмэнаў, Лукашэнка ў асноўным адмаўляў іх крытыку. Але яны спадзяюцца на дыялёг і лічаць добрым знакам сам факт запрашэньня ў Беларусь.
Выступае сэнатар Робэрт Адэргольт.

Пасьля перамоваў з Лукашэнкам амэрыканскія кангрэсмэны правядуць сустрэчу з лідэрамі партый АДС, прадстаўнікамі Руху “За Свабоду”, БАЖ, БХК, былым палітвязьнем Аляксандрам Казуліным.

Амэрыканскія кангрэсмэны ў Менску

Камісія Кангрэса ЗША па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (Хэльсінская камісія ЗША) была створаная ў 1976 годзе як незалежны орган фэдэральнага ўраду, якога асноўным заданьнем зьяўляецца маніторынг выкананьня пастановаў Заключнага акту Хэльсінскага пагадненьня ды іншых патрабаваньняў АБСЭ.

Камісія складаецца зь дзевяці сяброў Сэнату, дзевяці сяброў Палаты прадстаўнікоў і трох прадстаўнікоў ад Дзярждэпартамэнту, Міністэрства абароны і Міністэрства гандлю ЗША.

Сустаршынямі Камісіі зьяўляюцца сэнатар Бэнджамін Кардэн (дэмакрат, Мэрыленд) і кангрэсмэн Элсі Гэйстынгс (дэмакрат, Флорыда). У камісію ўваходзіць таксама кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт (рэспубліканец, Нью Джэрзі), аўтар двух законаў датычных Беларусі: "Акту аб дэмакратыі ў Беларусі 2004" і "Адноўленага акту аб дэмакратыі ў Беларусі 2006". Сэнатар Дык Дэрбін (дэмакрат, Іліной), які таксама ўваходзіць у склад амэрыканскай дэлегацыі ў Беларусі, зьяўляецца памочнікам лідэра большасьці ў Сэнаце (другая па значнасьці пасада ў амэрыканскім Сэнаце).
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Yury
30.06.2009 13:29
Наглец.

Імя:: Павал2
30.06.2009 14:31
Штаты канешне маюць свой інтарэс - блізка да Расеі :))

Імя:: Фермер Горад:: Менеанаполіс
30.06.2009 18:21
Яму відаць замала, што МВФ крэдыты дае.

Акт, канешне, не скасуюць, але змест праграмы магчыма будуць пераглядаць.

Імя:: Фрабел.
30.06.2009 19:42
Баіцца дыктатар акту аб ДЭМАКРАТЫІ, як ваўчара агню. І не дзіўна гэта, бо калі Беларусь пачне браць курс на дэмакратыю - Лукашэнка возьме курс за краты.