пятніца, 10 лютага 2012, Менск 10:17

Грамадзтва

"Радыё Швэцыя" спыняе вяшчаньне па-беларуску

Пачынаючы ад 1 верасьня 2009 году, "Радыё Швэцыя" спыняе вяшчаньне на беларускай мове.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Пра гэта паведаміў кіраўнік Міжнароднага каналу Швэдзкага нацыянальнага радыё (у гэты канал уваходзіць і "Радыё Швэцыя") Інгемар Лёфгрэн. Па словах спадара Лёфгрэна, Швэдскае радые:

“Зрабіла цяпер выбар на карысьць вяшчаньня на адной з вялікіх эўрапейскіх моваў, а менавіта -- расейскай, тым больш, што гэта мова, якую разумеюць і ў Беларусі".

Па словах адказнай за дыстрыбуцыю міжнародных праграмаў Швэдзкага радыё Эле-Кары Хойберг, на прыняцьце рашэньня паўплывала і агульная сытуацыя з вяшчаньнем на кароткіх хвалях, якія не разглядаюцца цяпер як "медыюм будучыні":

Меркаваньне прадусара беларускіх праграмаў "Радыё Швэцыя" Дзьмітрыя Плакса.

"Я, вядома, расчараваны гэтым рашэньнем кіраўніцтва Швэдзкага радыё, бо я ў свой час распачынаў гэтую працу і так сталася, што я ёсьць ці быў заснавальнікам вяшчаньня са Швэцыі па-беларуску.

Канечне мне непрыемна, што гэтае вяшчаньне цяпер ужо, можна лічыць, скасаванае. Чаму гэта адбылося менавіта цяпер? Гэтае пытаньне насамрэч не да мяне. А я асабіста лічу, што гэта зьвязана найперш з тым, што цяпер праграмы такога , так бы мовіць, дэмакратычнага накірунку ўжо ня ёсьць актуальнымі , бо ідзе і прыйшло ўжо значнае пацяпленьне ў адносінах паміж аб'яднанай Эўропай і Беларусьсю. І вось такія праграмы пэўна ня так патрэбныя, як былі пяць гадоў таму".

Аляксей Знаткевіч: "На Вашую думку, ўжо няма шанцаў, што адновіцца вяшчаньне ці хутчэй працягнецца ад 1 верасьня?"

Плакс: "Я думаю, што шанцаў такіх няма. Адзінае, што да гэтага можа прывесьці нейкая хваля абурэньня з Беларусі, каб кіраўніцтва Швэдзкага радыё неяк зразумела... Але мне падаецца, што такой хвалі чакаць ня варта, і ня думаю, што ёсьць нейкія шанцы чакаць".

Перадачы па-беларуску гучалі ў эфіры "Радыё Швэцыя" ад 2004 году.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: слухач
24.06.2009 22:07
Лінія Саньнікава на русыфікацыю мэдыйнай прасторы перамагае.

Імя:: валік
24.06.2009 23:36
будзям слухаць канал Культура

Імя:: Jazep
24.06.2009 23:45
Амбасада адкрылася,- радыё зачыняецца. Закон захаваньня працуе, ці што? Шкада. Шчыра кажучы, спадзяваўся, што пазтцыя Швэцыі ёсьць трохі адрознаю ад пазіцыі Эўразьвязу... Сёньня у РБ/Дзімычаў сьвята.

Імя:: Serg
25.06.2009 09:16
У іх было два шляхі - ці выходзіць на спадарожнік, ці зацыняцца. Шкада што яны абралі другі.

Імя:: Карл Горад:: Менск
25.06.2009 09:48
Швэды гэткія ж мудакі, як і немцы.

Імя:: Генка Супраць
25.06.2009 15:52
Вельмі непрыемна.І пра якое там значнае пацяпленьне ў адносінах паміж Эўропай і Беларусьсю кажа гэты Плакса.План гаспадара дзейнічае нават у пытаннях на першы погляд не самых важных.Хутка адносіны з Эўропай будуць горшыя,чым былі,а на "Радыё Швэцыя" беларускую мову наўрацьці мы пачуем.

Імя:: Ахрэм
25.06.2009 16:07
На Эўропу спадзяваліся толькі інфантыльныя прагматыкі. Трэ спадзявацца на Бога й на сябе. Тады беларуская мова пераможа на Беларусі! Калі самы беларусы не шануюць дый не размаўляюць на мове продкаў то чаму яе павінны шанаваць Швэды?

Імя:: Мiхал Горад:: Краiна лiтвiнау
25.06.2009 16:11
Прабачце, але дзiунага зусiм мала. Родная мова перш за усе павiнна баранiцца, захоувацца i развiвацца на Беларусi. Будзем шчырымi - яна амаль загiнула у нас, яна стала сродкам апазiцыйнасьцi, а гэта вельмi вялiкая крыуда для мовы.

Імя:: Уладзімер Русаковіч Горад:: Менск
25.06.2009 18:02
Капцы швецкай частцы "Ўсходняга партнёрства".
Каб на месьціве беларускай службы Швецкага радыё (http://www.sr.se/cgi-bin/International/nyhetssidor/index.asp?ProgramID=2215) існавала хоць спасылка на плыню навінаў (rss), прынамсі чытачоў у сеціве было б ня менш, чымся на Радыё "Рацыя".
Пакуль даводзіцца ўласнаручна ўводзіць адрас той плыні навінаў (http://www.sr.se/rssfeed/rssfeed.aspx?rssfeed=2215).
Раней дасылаў ліст са згадкаю дадзенае хібы, аднак яе дагэтуль ня выправілі.
Хто зацікаўлены слухаць Шведскае радыё па-беларуску, пішыце лісты й тэлефануйце ў Беларускую службу й да агульнага начальства Радыё па наступных адпаведных адрасах ды нумарах:
1) Беларуская служба Швецкага радыё (па-беларуску, па-швецку й па-ангельску)

SR International
Vitryska Redaktionen

Oxenstiernsgatan 20
105 10 Stockholm

Факс: +46-8-667 62 83
Тэлефон для прапаноў:+46-8-784 11 46

belarus@sr.se

2) Швецкае радыё (па-швецку й па-ангельску; http://www.sr.se/cgi-bin/mall/index.asp?ProgramID=2438))

Sveriges Radio AB

Oxenstiernsg. 20
SE-105 10 Stockholm
Sweden

+ 46 8 784 50 00

lyssnarservice@sr.se

Імя:: Alex
27.06.2009 03:00
Ваш артыкул і кавалок дыскусіі тут:
http://www.svobodnebelorusko.cz/aktuality/svedsky-rozhlas-zastavuje-vysilani-v-belorustine