Слухаць

Цяпер у эфіры

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Алесь Бяляцкі
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Палітыка

МЗС адгукнуўся на рашэньне ПАРЭ

23.06.2009 16:44

“Дыскусія па беларускім пытаньні, якая адбылася на сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, і ўхваленая сёньня рэзалюцыя сьведчаць пра паступовыя зьмены падыходаў Арганізацыі да супрацоўніцтва зь Беларусьсю і рост сярод дэпутатаў ПАРЭ колькасьці прыхільнікаў разьвіцьця ўзаемапаважлівага і прагматычнага дыялёгу з уладамі краіны”, — заявіў прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў.


“У гэтым кантэксьце мы адзначаем заклік Асамблеі да Бюро ПАРЭ аднавіць статус “адмыслова запрошанага” для Нацыянальнага сходу Беларусі”, — кажа Папоў.

“На жаль, засмучае тое, што ў чарговы раз ПАРЭ вылучае новыя папярэднія ўмовы, у прыватнасьці, зьвязаныя з увядзеньнем мараторыю на сьмяротнае пакараньне ў Беларусі”.

Далей ідзе тлумачэньне: “Рэспубліка Беларусь, як ужо неаднаразова казалася, з разуменьнем ставіцца да пазыцыі Рады Эўропы што да пытаньня пра сьмяротнае пакараньне. Неабходнае абмеркаваньне і аналіз на гэтую тэму вядзецца ў парлямэнце Беларусі, у юрыдычнай супольнасьці нашай краіны, дзе, бясспрэчна, прымаюць пад увагу ня толькі пазыцыю Рады Эўропы, але і важкае меркаваньне грамадзянаў Беларусі, выказанае на ўсенародным рэфэрэндуме па дадзеным пытаньні”.
Гэтая дыскусія закрытая.
     
Камэнтары
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
     
Апублікуй у LiveJournal:
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile