Затрыманьні актывістаў у Берасьці
16.06.2009 16:03
У Берасьці затрымалі праваабаронцу Рамана Кісьляка і актывіста “Маладога фронту” Андруся Шарэнду. Міліцыянты абвінавачваюць актывістаў у распаўсюджваньні ўлётак.
Затрыманыя знаходзяцца ў міліцыі Маскоўскага раёну Берасьця. Міліцыянты патлумачылі, што
Раман Кісьляк і
Андрусь Шарэнда мусяць даць ім тлумачэньні.
На мінулым тыдні Андруся Шарэнду і Рамана Кісьляка затрымлівалі за пікет у абарону
Жаны Абрамавай, якую высяляюць з кватэры.
Жана Абрамава — актывістка руху “За свабоду”. Яна лічыць, што высяленьне сям’і з кватэры, дзе раней жыла ейная бабуля — гэта перасьлед улады за актыўнасьць у апазыцыі.