пятніца, 10 лютага 2012, Менск 09:17

Палітыка

Гедмін: Ня час бавіцца ў Realpolitik з рэжымам

Джэфры Гедмін, прэзыдэнт Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа, на мінулым тыдні наведаў Беларусь. Сёньня ў газэце “Wall Street Journal” Дж. Гедмін апублікаваў артыкул “Апошняя дыктатура Эўропы”, у якім ён выкладае сваё бачаньне сытуацыі ў Беларусі. Мы знаёмім вас са зьместам гэтага тэксту.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Адно з пытаньняў, якое мне неаднаразова ставілі падчас маёй нядаўняй паездкі ў сталіцу Беларусі, было пра тое, ці ў замежнай палітыцы адміністрацыя Абамы аддасьць перавагу прагматызму перад ідэалізмам. Як урад, так і апазыцыя ў Беларусі кроўна зацікаўленыя ў адказе на гэтае пытаньне.

НАТО глядзіць на Беларусь як на магчымую пагрозу суседняй Літве. Расейскія танкі зь Беларусі даехалі б да Вільні за паўтары гадзіны. Беларусь, малая, 10-мільённая дзяржава, можа стварыць і іншую пагрозу: 20 адсоткаў газу, які Эўразьвяз імпартуе з Расеі, ідзе праз гэтую былую савецкую рэспубліку.

Беларусь таксама — сумнавядомы парушальнік правоў чалавека. У сваім рэйтынгу свабоды прэсы Freedom House прызнае за Беларусьсю
Дэмакратызацыя ў такіх краінах як Беларусь, Грузія і Ўкраіна амаль напэўна дапаможа ўтаймаваць імпэрскі апэтыт Расеі.
188-е месца з агульнай колькасьці 195 краінаў. А паводле Transparency International, карупцыя ў Менску большая, чым у Маскве. У Менску адчуваеш сябе перанесеным назад у часе: галоўныя вуліцы сталіцы па-ранейшаму носяць імёны Леніна, Маркса і Энгельса.

Падчас маёй паездкі я быў на абедзе разам зь вядучымі апазыцыянэрамі ў асобным кабінэце прыватнага рэстарану. Кабінэт быў асобны, калі не лічыць парачкі наглядчыкаў, якая заняла сваю пазыцыю мэтра за паўтара ад нас. На сустрэчы з былымі палітвязьнямі ў амэрыканскай амбасадзе, дзе сьвяткавалася 55-годзьдзе вяшчаньня Радыё Свабода на Беларусь, я пазнаёміўся з былым міністрам гандлю, які адседзеў два гады ў турме за тое, што парваў з рэжымам. А таксама з маладым, валявым бізнэсоўцам, які адседзеў у турме шэсьць гадоў за свае апазыцыйныя погляды.

Аляксандр Лукашэнка, які кіруе Беларусьсю, гэта жорсткі чалавек.

У 1995 годзе яго паветраная абарона забіла двух амэрыканцаў, зьбіўшы паветраны шар, які заблукаў і парушыў паветраную прастору Беларусі.

Злучаным Штатам і Эўразьвязу трэба разгледзець два пытаньні ў сваіх дачыненьнях зь Беларусьсю. Толькі каардынацыя нашых падыходаў можа запэўніць прасоўваньне ў бок рэформаў.

Першае пытаньне датычыць разьвіцьця дэмакратыі. Пасьля хмельнай эпохі 1990-х, калі здавалася, што свабода завітае ва ўсе закуткі сьвету, прыйшло дзесяцігодзьдзе адкату дэмакратыі. Найбольш трывожныя падзеі мелі месца ў Расеі і на яе ўскраінах.

Дэмакратызацыя ў такіх краінах як Беларусь, Грузія і Ўкраіна амаль напэўна дапаможа ўтаймаваць імпэрскі апэтыт Расеі. Суседнічаючы з
Пэрспэктыва палітычных пераменаў у Беларусі можа быць і ня так змрочнай, як некаторым здаецца.
дэмакратычнымі краінамі, Расея была б змушаная перагледзець сваю ўнутраную палітыку. Гары Каспараў, шахматны чэмпіён, які стаў апанэнтам Пуціна, гаворыць аб зьнешніх і ўнутраных чыньніках, якія могуць мець уплыў на падтрымку дэмакратыі ў Расеі. Спадар Каспараў аргумэнтуе, што зьнешнія чыньнікі — тое, што адбываецца ў суседзтве з Расеяй — ня менш важныя за тое, што адбываецца ўнутры Расеі.

Давайце атачаць Расею дзяржавамі, якія дадуць яскравы ўзор дэмакратызацыі. Мінула ўжо 20 гадоў з часу, калі Джордж Буш-старэйшы выступіў з прамовай аб “адзінай і свабоднай Эўропе”, але гэты праект толькі напалову закончаны.

Па-другое, пэрспэктыва палітычных пераменаў у Беларусі можа быць і ня так змрочнай, як некаторым здаецца. Праўда, апазыцыя там слабая. А са свайго боку спадар Лукашэнка не прапускае нагоды, каб зьняверыць яе. Нягледзячы на ўсе доказы, рэжым ставіць пад сумненьне факт, што масавыя расстрэлы ў Курапатах выконвалі сталінскія каты. І спадар Лукашэнка — адзіны сярод постсавецкіх кіраўнікоў, які з гонарам пакінуў за сваімі спэцслужбамі назоў “КГБ”.

Але кожны дыктатар мае сваю ахілесаву пяту. У беларускай улады гэта, мабыць, эканоміка. Расейцы, зь якімі, паводле выразу аднаго
Ахілесава пята беларускай улады гэта, мабыць, эканоміка.
дыплямата з Эўразьвязу, спадар Лукашэнка падтрымлівае “блізкія, але дысфункцыянальныя адносіны”, апошнімі гадамі зьменшылі эканамічную падтрымку Беларусі. Да таго, Беларусь ня здолела застацца ў баку ад сусьветнага фінансавага крызісу. Паводле таго самага дыплямата, у прыблізна 25 адсоткаў работнікаў на дзяржаўных прадпрыемствах няпоўны працоўны тыдзень. Спадар Лукашэнка можа апынуцца ў нявыкрутцы, калі ў ягоным сацыяльным кантракце пачнуць працірацца выразныя дзіркі.

Што рабіць? Лідэры грамадзянскай супольнасьці, зь якімі я сустрэўся, былі згодныя, што нядаўняе вызваленьне палітычных вязьняў было вынікам ціску з боку Злучаных Штатаў і Эўразьвязу. Ціск трэба працягваць. Злучаныя Штаты павінны адмяніць свае санкцыі толькі пад
Ціск трэба працягваць.
строгімі ўмовамі. Вашынгтон не павінен паддацца спакусе і паставіць вяртаньне амэрыканскага амбасадара, якога прымусілі пакінуць Беларусь у сакавіку летась з-за амэрыканскіх санкцый, як дастатковую ўмову. На Беларусь трэба ціснуць, каб запэўніць больш свабоды для СМІ, каб расьсьледаваць справы зьніклых апанэнтаў рэжыму, каб скончыць з пасыланьнем апазыцыянэраў у турмы.

Эўразьвяз са свайго боку павінен настойваць, каб магчымая эканамічная дапамога ўвязвалася з палітычнымі рэформамі і павагай да правоў чалавека.

Вядома, посьпех ня прыйдзе хутка і лёгка. Але цяпер ня час на недальнабачны падыход у стылі Realpolitik.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Вітаўт Горад:: Менск
29.05.2009 19:36
Так - НЕ ЧАС. Эўрапейскія палітыкі горшыя за дурняў, яны нават на сваіх памылках не вучацца.1938 Гітлер.Чаушэску. Мілошевіч... зараз Лукашенко. які сябруе з тэррарыстамі з Ірану.Ім ,эўрапейскім лідэрам,тлушч закрывае вочы і пагаршае розум...
Яны нічаму не вучацца. Нават палякі, якія дэкларуюць Салідарнасьць. Дэмакратыю, а... "ставяць"на дыктатара.Таксама Realpolitik.

Імя:: Тодар
29.05.2009 20:18
Магчыма, сп. Джэфры Гедмін пачне вяшчаньне Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа і на Брусэль ды краіны Эўразьвязу? :)

Імя:: Пятрусь
29.05.2009 20:43
"Што рабіць? Лідэры грамадзянскай супольнасьці, зь якімі я сустрэўся, былі згодныя, што нядаўняе вызваленьне палітычных вязьняў было вынікам ціску з боку Злучаных Штатаў і Эўразьвязу. Ціск трэба працягваць. Злучаныя Штаты павінны адмяніць свае санкцыі толькі пад
Ціск трэба працягваць.строгімі ўмовамі. Вашынгтон не павінен паддацца спакусе і паставіць вяртаньне амэрыканскага амбасадара, якога прымусілі пакінуць Беларусь у сакавіку летась з-за амэрыканскіх санкцый, як дастатковую ўмову. На Беларусь трэба ціснуць, каб запэўніць больш свабоды для СМІ, каб расьсьледаваць справы зьніклых апанэнтаў рэжыму, каб скончыць з пасыланьнем апазыцыянэраў у турмы.

Эўразьвяз са свайго боку павінен настойваць, каб магчымая эканамічная дапамога ўвязвалася з палітычнымі рэформамі і павагай да правоў чалавека.
"

Спадар Гедмін, гэта і ёсьць нэаліберальная рэалпалітык.

Імя:: eisernWolf Горад:: Miensk
29.05.2009 21:06
Арыгінал: http://online.wsj.com/article/SB124355448914064549.html

Імя:: iwan Горад:: Zelwa
29.05.2009 21:17
Dobra skazau spadar Gedmin !!! Pabolej by nam takih hlopcau u padtrymku !PS. Czasam u jago padnaczalennyh u Praze " panskaja hwaroba" paczynajecca : zusim ne reagujuc` na krytycznyja zauwagi!

Імя:: кінік
29.05.2009 22:08
Сп. Гедмін, Вы памыляецеся разам з часткай старой беларускайц апазыціі.

Імя:: Саўка Горад:: Мінск
29.05.2009 23:55
Гэта добра, што такі падыход у амэрыканцаў. Але, каб сітуацыя мянялася трэба замяніць беларускую службу радыё "Свабода". За апошнія гады яна не здолела падняць ніводнага важкага пытання. Там практычна не адчуваецца журналістыкі. Беларуская "Свабода" бяжыць за рыпеннем каліткі, але сама яе ніколі не адчыняе. У яе бачны дэфіцыт тэмаў. Інфармацыйныя перадачы вельмі кароткія і не змястоўныя. Успомніце, якой баявітай была радыёстанцыя ў 60-я, 70-я гады!

Імя:: Пятрусь
30.05.2009 00:06
Спадар Гедмін,

тое, што вы прапаноўваеце і ёсьць захады ў стылі рэал палітык

"Realpolitik (German: real “realistic”, “practical” or “actual”; and Politik “politics”) refers to politics or diplomacy based primarily on practical considerations, rather than ideological notions. The term realpolitik is often used pejoratively to imply politics that are coercive, amoral, or Machiavellian. Realpolitik is a theory of politics that focuses on considerations of power, not ideals, morals, or principles. The term was coined by Ludwig von Rochau, a German writer and politician in the 19th century, following Klemens von Metternich's lead in finding ways to balance the power of European empires. Balancing power to keep the European pentarchy was the means for keeping the peace, and careful Realpolitik practitioners tried to avoid arms races."

Імя:: Павал2
31.05.2009 13:48
Гэткая псеўда дэмакратыя :

ХТО ДАЕ ГРОШЫ - ТОЙ І ЗАМАЎЛЯЕ МУЗЫКУ

... тольккі ў выкананні ніякага Гэдміна - гэта дадэкафонія !

Імя:: фантамас
31.05.2009 16:08
Добра сказаў. на сто адсодкаў згодзен. справа амерыканцаў нас падрымліваць але рэальную справу і перамены акрамя беларусаў ніхто не зробіць!

Імя:: Беларус
31.05.2009 21:33
Мы ствараем пагрозу Летуве, што танкі за 1.5 гадзіны даедуць да спрадвечна беларускай Вільні? Ці мо мы, усё ж, ў такі спосаб вернем тое, што нам спрадвеку належыць? Жыве Беларусь і Жыве БЕЛАРУСКАЯ Вільня!