Слухаць

Цяпер у эфіры

Вольная студыя

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Арына Вячорка
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Грамадзтва

Перакладаем “Казку” Аляксандра Рыбака!

Аляксандар Рыбак

20.05.2009 12:40

Новы конкурс “Свабоды”: перакладзем і засьпяваем па-беларуску песьню Аляксандра Рыбака!


Нарвэскі выканаўца беларускага паходжаньня Аляксандар Рыбак трыюмфальна перамог на конкурсе “Эўрабачаньне” з уласнай песьняй “Fairytale” (“Казка”).



Fairytale

Years ago when I was younger
I kinda’ liked a girl I knew.
She was mine, and we were sweethearts,
That was then, but then it’s true

I’m in love with a fairytale
Even though it hurts.
‘Cause I don’t care if I lose my mind;
I’m already cursed

Every day we started fighting,
Every night we fell in love.
No one else could make me sadder,
But no one else could lift me high above

I don’t know what I was doing
But suddenly we fell apart.
Nowadays I cannot find her.
But when I do we’ll get a brand new start

I’m in love with a fairytale
Even though it hurts.
Cause I don’t care if I lose my mind;
I’m already cursed

She’s a fairytale
Yeah
Even though it hurts.
Cause I don’t care if I lose my mind;
I’m already cursed

Грамадзкі рэдактар “Свабоды” гэтага тыдня Сяржук Вітушка прапанаваў перакласьці на беларускую мову тэкст пераможнай песьні Рыбака. Спадар Вітушка выказаў спадзеў, што калі Рыбак прыедзе ў Беларусь, то зможа выканаць яе па-беларуску.

Ідэя выклікала зацікаўленьне. У інтэрнэце ўжо зьявілася некалькі варыянтаў перакладу.

Сайт Казкі Беларускія зьмясьціў вольны пераклад песьні.

Сяргей Балахонаў у сваім блогу ў Жывым журнале зьмясьціў свой варыянт перакладу, а іншы блогер Аўсвальд – свой.

“Свабода” абвяшчае конкурс на лепшы пераклад песьні Аляксандра Рыбака.

Дасылайце свае варыянты перакладу ў камэнтарах да гэтага артыкулу. Пераможцу чакае прыз і ўдзел у нашых перадачах.

Вы можаце таксама прыслаць аўдыёзапіс выкананьня вашага перакладу песьні ў фармаце mp3 на адрас: bardysvabody@gmail.com.
Гэтая дыскусія закрытая.
    Наступная старонка 
Камэнтары. Старонка з 2
Імя:: Anatol Starkou Горад:: Brooklyn, NY, USA
20.05.2009 13:06
Зоркі на небе ў ночы
Мы паміж зорак тых крочым
Надта ўжо рана
Надта ўжо рана
Рана ўзышла зара-а-а-а-а
###
Можа такі варыянт перакладу падойдзе?,
але прыдзецца крыху мелодыю змяніць на беларускую, якую я недзе ўжо чуў і, здаецца, спяваў, калі мне было столькі ж як гэтаму Сашу Рыбаку, а можа і меней.

Хоць яму такая пестня не падыдзе - пад яе не прыскокнеш. Па Еўропе.

Імя:: anton
20.05.2009 13:19

Шмат гадоў таму я быў малойцам,
Спадабаў адну дзяўчо.
Была маёй яна, і мы былі каханкі,
Даўно было, але было ўсё так!

У казку закаханы я,
Няхай баліць з таго.
Мне ўсё адно, ці буду я вар’ят,
Бо я і так пракляты.

Кожны дзень мы ўсё сварыліся,
Ўноч ізноў улюбляліся.
Хто яшчэ мне дасць больш смутку,
Хто яшчэ мне гэтулькі радасці дасць!

Што нарабіў, я стуль не ведаў,
Мы нечакана расталіся.
Сёння я знайсці яе не у сілах,
Калі ж знайду, мы усё пачнём ізноў!

Імя:: Шурык Горад:: Александрыя
20.05.2009 13:20
Калі ўжо Сашы, то чаму не Алеся?

Імя:: KazkiBy Горад:: Менск
20.05.2009 13:28
Шмат гадоў таму я быў малойцам,
Спадабаў адну дзяўчо.
Была маёй яна, і мы былі каханкі,
Даўно было, але было ўсё так!

У казку закаханы я,
Няхай баліць з таго.
Мне ўсё адно, ці буду я вар’ят,
Бо я і так пракляты.

Кожны дзень мы ўсё сварыліся,
Ўноч ізноў улюбляліся.
Хто яшчэ мне дасць больш смутку,
Хто яшчэ мне гэтулькі радасці дасць!

Што нарабіў, я стуль не ведаў,
Мы нечакана расталіся.
Сёння я знайсці яе не у сілах,
Калі ж знайду, мы усё пачнём ізноў!

***

ужо трохі не вольны;)

Імя:: Radykal
20.05.2009 13:29
Мабыць-такі конкурс мае выявіць НАЙлепшы пераклад? Лепшы = better, а ня best.

А зараз некалькі заўваг да перакладаў.

Every day we started fighting - трохі нязґрабная анґельская, аўтар тэксту хацеў сказаць нешта накшталт "кожны дзень мы распачыналі спрэчкай", што вынікае з наступнага радка (every night we fell in love - кожнае ночы мы /ізноў/ закохваліся, улюбляліся адно ў ваднаго). Таму варыянт С. Балахонава (Што ні дзень мы ў бой сягалі) - занадта, тык-скыть, эпічны. Орыґінал больш прыземлены: з раньня мы лаяліся, але ноч нас мірыла. Менавіта гэтак пераклаў гэтыя два радкі Аўсвальд:

Кожны дзень між намі бойка,
Кожнай ноччу зноўку мір.

У перакладзе Аўсвальда бачым "Я хадзіў з адной дзяўчой". Слоўка "хадзіў" добра перадае зьніжаны рэґістар орыґіналу I kinda liked a girl I knew (у літаральным перакладзе я-б гэта перадаў трасянкай: мне, ціпа, падабалася знаёмая дзяўчына). Аднак, дарагі Аўсвальдзе, дзяўчо - ніякага роду. ТОЕ дзяўчо, а таму мае быць "я хадзіў з адным дзяўчом". (Пар. у Балахонава: "адно дзяўчо я ўпадабаў"). Але ... ці "дзяўчо" можа быць жывой казкай? Хай ужо лепей будзе банальнае "я дзяўчын(к)у пакахаў" ці нешта падобнае.

Пераклад С. Балахонава, калі прыбраць нязґрабнасьці ("шлях нас разлучыў" - шляхі разыходзяцца, разлучае лёс, а орыґінал ня мае нічога, што-б апраўдвала зьмешваньне гэтых колёкацый) будзе досыць якаснай песьняй ў стылі беларускіх паэтаў-песеньнікаў 80-х гадоў. Пераклад Аўсвальда лепей перадае як літаральны сэнс, гэтак і наіўны стыль орыгіналу, а таксама ягоную сумніўную ґраматыку ("Але й была мне мой кумір").

Усім зычу добрай забавы.

Імя:: у вольным перакладзе Горад:: без прэтэнзій
20.05.2009 14:11
“Казка” (пра Рыбака і рыбку)

У садку, куды хадзіў я,
Дзеўку я сабе завёў.
Зь ёй каханьне там круціў я
Незабыўных пяць гадоў.

Што за муць – не магу заснуць,
Мушу казку чуць.
Нейкі глюк: хоць я не хлапчук,
Мяне казкі пруць.

Мы зь ёй біліся за цацкі
І заглядвалі між ног.
Сраць у душу й баяць казкі
Ўмела рыбанька як бог.

Што за муць – не магу заснуць,
Мушу казку чуць.
Нейкі глюк: хоць я не хлапчук,
Мяне казкі пруць.

Раптам шусь – навокал фьёрды,
Як дзяўчо шукаць і дзе?
Казка ў пераплёце цьвёрдым
Зноў аднойчы нас зьвядзе.

Імя:: Залатая рыбка Горад:: Менскае мора
20.05.2009 14:41
Найперш дзякуй Свабодзе за гэты цікавы конкурс - ужо ўсё сеціва трубіць пра гэта! І песенька мілая. Хаця, даруйце мне мой сумнеў, яна ў перакладзе на беларускую страціць сваё наіўнае ачараваньне. Калі за гэта ня возьмецца сапраўдны прафесіянал:)

Дзякуй Радыкалу за разбор палётаў-перакладаў. Прапаную яго ў журы!

І яшчэ. Я крыху знаёмая з творчасьцю самога Сержука Вітушкі, і ўпэўненая, што лепш за яго гэта ніхто ня зробіць. так што чакаем напрыканцы тыдня залатой рыбкі ад грамадзкага рэдактара;)

Імя:: Міхась
20.05.2009 15:12
Захапіўся ідэяй.Цэлую гадзіну ад працы адарваў.

Час таму я маладзЕйшы
Ведаў дзЕўчыну адну.
Сэрца у пачуцці першым
Ўсё прайшло,але было.

У мяне казка ёсць свая
Хоць у сэрцы боль.
З глузду казка вядзе мая,
Нібы мой праклён.

Мы маглі сварыцца доўга,
Потым зноў кахаць маглі.
Часам боль і больш нічога,
Але потым зноўку шчасця дні

Што не так зрабіў тады я?
Развіталіся і ўсё.
Дзе яна,дзе мроі тыя?
Як спачатку распачаць мой сон?


У мяне казка ёсць свая,
Хоць у сэрцы боль.
З глузду казка вядзе мая,
Нібы мой праклён.

Яна казка мая даўно,
Хоць на сэрцы боль.
Я вар'ят. Мне усё адно.
Гэта мой праклён.

Імя:: іншая Байка
20.05.2009 17:19
Тандэта і кіч !!! За 2 гады ўсё запаметаюць

Імя:: Алесь Горад:: не ЗША, не уцекач - жыву у Беларусі
20.05.2009 17:30
Я сярод рамантыкаў. Дык няхай рамантыкі ў палітыку ня лезуць! Пакінце вы беднага нарвежца, ну не хоча ен быць такім жа беларусам, як і вы. Ну дык не ліжыце ужо так, майце хоць нейкі гонар.

Імя:: Паўлюк
20.05.2009 17:52
Колькі год ужо мінула
Як былі мы разам зь ёй
Мы былі сапраўднай парай
Але больш няма таго

Я цяпер кахаю казку
Хоць балюча прызнаць
Мне нястрашна страціць розум
Шчасьця ўжо мне не відаць

Не было ні дня бяз сваркі
А штоноч палала жарсьць
Так ніхто мяне ня мучыў
І больш ніхто ня мог шчасьця даць

Што за лёс, што за падзеі
Раптам нас зь ёй разьвялі
Марна я яе шукаю
Але як знайду - пачнем спачатку мы

Я цяпер кахаю казку
Хоць балюча прызнаць
Мне нястрашна страціць розум
Шчасьця ўжо мне не відаць

Яна казка
Так
Хоць балюча прызнаць
Мне нястрашна страціць розум
Шчасьця ўжо мне не відаць

Імя:: Паўлюк
20.05.2009 17:58
Радок "І больш ніхто ня мог шчасьця даць" прашу чытаць як "І больш ніхто ня мог _мне_ шчасьця даць" :)

Імя:: Ліцьвін
20.05.2009 19:46
Мне зусім не зразумелая гэтая кампанія зь перакладам Рыбаковай песьні. Хіба яна мае нешта, што можа закрануць? Так, музыка добрая, а словы звычайныя, пуставатыя. Дык навошта гуляцца ў перакладнікаў? Цалкам згодны з Алесем. На жаль, у Рыбаку акрамя паходжаньня нічога беларускага не засталося. А вось расейскасьць у ім захавалася...

Імя:: Pau'lina Горад:: Miensk
21.05.2009 09:20
Szmat hod tamu, kali ja zhyc’cia nia viedau’,
Ciabie pabaczyu’ i pakachau’.
My byli razam, szczas’livymi byli my,
Dau’no byl’o heta – I niau’z’’o byl’o? Ale, tak!

Zapluszczu voczy - i mara pryjdzie,
Zapluszczu voczu – i baczu ciabie!
Niczoha z hetaha nia budzie,
Ale kazka u’ sercy u’sio z’’ z’’yvie…

S”todina my lotali u’ niabiosach,
Adtul zvanili nam zvany.
Ja dumau', budzie tak zau’siody –
Navieczna razam budziem my!

S”to nia tak, s”to pryjs”l’o z’nianacku?
Niau’z”o ty bolej – nie maja?
Niau’z”o byli heta tolki mary -
I pryciahnul’a znou’ mianie ziamla?

Ja zakachany u’ svaju kazku,
Maja kazka – heta ty,
Ja dumau', budzie tak zau’siody –
Navieczna razam budziem my!

Ty dla mienie stal’asia kazkaj,
Hladz”u ja u’ nieba – dzie z” toj zvon,
S”to hetak huczna u’ majo serca
Zvaniu’ kalis’ci… Dzie z” jon? Dzie z” jon?

Імя:: Pau'lina Горад:: Miensk
21.05.2009 16:34
S"mat hod tamu, kali ja zhyc’cia nia viedau’,
Ciabie pabac"yu’ i pakachau’.
My byli razam, szczas’livymi byli my,
Dau’no byl’o heta – i niau’z’’o byl’o? Ale, tak!

Zaplus"c"u voc"y - i mara pryjdzie,
Zaplus"c"u voc"y – i bac"u ciabie!
Nic"oha z hetaha nia budzie,
Ale kazka u’ sercy u’sio z’’ z’’yvie…

S”todina my lotali u’ niabiosach,
Adtul zvanili nam zvany.
Ja dumau', budzie tak zau’siody –
Naviec"na razam budziem my!

S”to nia tak, s”to pryjs”l’o z’nianacku?
Niau’z”o ty bolej – nie maja?
Niau’z”o byli heta tolki mary -
I pryciahnul’a znou’ mianie ziamla?

Ja zakachany u’ svaju kazku,
Maja kazka – heta ty,
Ja dumau' budzie tak zau’siody –
Naviec"na razam budziem my!

Ty dla mienie stal’asia kazkaj,
Hladz”u ja u’ nieba – dzie z” toj zvon,
S”to hetak huczna u’ majo serca
Zvaniu’ kalis’ci… Dzie z” jon? Dzie z” jon?

Імя:: Кастусь Знарачан Горад:: Віцебск
21.05.2009 19:20
Казка. (Паводле Алеся Рыбака)

Мне дзяўчынку-аблачынку
Лёс з нябёс, відаць, паслаў.
Патаналі мы ў абдымках,
Я ёй вусны цалаваў.

Я кахаў, святы і грэшны,
Як я ўмеў адзін.
Са слязой цяпер усмешка,
З жалем успамін.

Дзень сварыў -- мірыла ночка,
Што было, даўно прайшло.
З аблачынкай-сінявочкай
Маё шчасцейка сплыло.
І няма душы спачынку,
Памяць рады не дае:
Пра дзяўчынку-аблачынку
Мары марныя мае.

Я кахаў, святы і грэшны,
Як я ўмеў адзін.
Са слязой цяпер усмешка,
З жалем успамін.

Імя:: Воюш пераклаў
22.05.2009 01:58
http://sokalau-vojus.livejournal.com/

Імя:: Н Горад::
22.05.2009 03:15
"Захапіўся ідэяй.Цэлую гадзіну ад працы адарваў".
Міхасю, ваш пераклад варты арыгінала :)

Імя:: V.
22.05.2009 07:44
Кастусь Знарачан Горад:: Віцебск - SUPIER!!! Vas pieraklad najlepsy!

Імя:: Ганна Горад:: Менск
22.05.2009 09:09
Дванаццаць балау Кастусю Знарачан! Захаваны юнацкi настрой, сцiпласць светапогляду i, што галоунае, iдэяльна кладзецца на музыку. Рыбаку будзе легка пець сваю казку у такiм выглядзе на менскiм канцэрце! Як родную...
    Наступная старонка 
Камэнтары. Старонка з 2
Апублікуй у LiveJournal:
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile