Наступная праграма


СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Арына Вячорка
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Палітыка

Чвэрць гадзіны на акцыі, дзьве чвэрці — у пастарунку

16.05.2009 18:15

А 18 гадзіне на Кастрычніцкую плошчу выйшлі моладзевыя актывісты, каб правесьці традыцыйную акцыю салідарнасьці з палітвязьнямі.

Каля 20 моладзевых актывістаў сталі ў ланцуг салідарнасьці з партрэтамі Міколы Аўтуховіча, які ўжо месяц як трымае галадоўку, а таксама яго паплечнікаў Юр’я Лявонава і Ўладзімера Асіпенкі, узьнялі бел-чырвона-белы сьцяг.

На плошчы таксама знаходзіліся супрацоўнікі міліцыі ў форме й цывільнай вопратцы, АМАП. Удзельнікаў папярэджвалі пра незаконнасьць правядзеньня акцыі, аднак сілы не ўжывалі.

Кіроўцы машынаў, што праяжджалі міма ланцуга салідарнасьці, віталі ўдзельнікаў сыгналамі.

Гэтым часам у Палацы рэспублікі ішоў фэстываль народаў ЭўрАзЭС.

Праз чвэрць гадзіны акцыя скончылася. Удзельнікі разышліся невялічкімі групамі ў розныя бакі. За адной з групаў пайшло некалькі міліцыянтаў у цывільным. І ў падземным пераходзе на Кастрычніцкай плошчы былі затрыманыя пяць чалавек: Павал Кур’яновіч, Вікторыя Ладзіс, Багуслаў РавякоўАляксей Вяргейчык і Ўладзімер Яроменка. У пастарунку станцыі мэтро “Кастрычніцкая” ў іх агледзелі рэчы, перапісалі прозьвішчы, адабралі маладафронтаўскія банданы каля 18:45 адпусьцілі без складаньня пратаколаў.






Сёньня ж увечары актывісты грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» правялі акцыю салідарнасьці са зьняволенымі ваўкавыскімі прадпрымальнікамі каля сьледчага ізалятару на вуліцы Валадарскага ў Менску. Яны разгарнулі расьцяжку «Свабоду Аўтуховічу!», трымалі патрэты зьняволеных, а таксама бел-чырвона-белы і эўрапейскі сьцягі. Актывіст Яўген Афнагель праз мэгафон выказаў словы падтрымкі і салідарнасьці. Супрацоўнікі міліцыі назіралі за акцыяй, але нікога не затрымлівалі.
Гэтая дыскусія закрытая.
     
Камэнтары
Імя:: антон Горад:: менск
16.05.2009 19:05
слава мужным і непахісным!

Імя:: Мiкiта
16.05.2009 19:47
Каля 20 моладзевых актывістаў сталі ў ланцуг салідарнасьці
========
13 чалавек - гэта каля "10", а не "20".

Імя:: Михась Горад:: Менск
16.05.2009 20:45
И когда уже европейские моральные уроды(я имею в виду средства массовой информации) обратят внимание на политического заключенного,умирающего в беларускай тюрьме?Ведь замалчивая это преступление они становятся его соучастниками.

Імя:: минак
17.05.2009 09:35
на фота бачныя на жаль не усе.

Імя:: serg Горад:: by
17.05.2009 09:45
лепш за eсё стаяць каля Валадарки. Там никога не чапаюць Але и нихто там не бачыць вашага пратэсту.Цыркачы
     
Апублікуй у LiveJournal:

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile