Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Затрыманых у Ваўкавыску пікетоўцаў адпусьцілі


На ўсіх 8 затрыманых сябраў АГП з Ваўкавыска і Горадні, якія сёньня арганізавалі насупраць цэнтральнага рынку ў Ваўкавыску ланцуг неабыякавых людзей і трымалі ў руках партэты Мікалая Аўтуховіча, складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным парушэньні.

Юры Істомін, кіраўнік абласной арганізацыі АГП, сказаў нашаму радыё, што міліцыянты спрабавалі ўручыць ім позвы ў суд на аўторак, але яны запратэставалі на падставе таго, што гэта ўжо справа суда, а не міліцыі і адмовіліся іх браць.

Нагадаю, што восем сябраў АГП утварылі насупраць цэнтральнага рынку ў Ваўкавыску ланцуг неабыякавых людзей. У руках яны трымалі здымкі Міколы Аўтуховіча. Акцыя трывала 32 хвіліны, пасьля чаго усіх затрымалі міліцыянты.

Як зазначыў лідэр гарадзенскай арганізацыі АГП, Юры Істомін, такім чынам яны правялі дзень салідарнасьці з ваўкавыскімі палітвязьнямі Міколам Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым і Уладзімерам Асіпенкам у іх на радзіме.

Паводле слоў Юрыя Істоміна, да іх падыходзілі шмат людзей і пыталіся пра стан Мікалая Аўтуховіча, актывісты АГП у сваю чаргу заклікалі мінакоў кожны месяц 16 праводзіць акцыі салідарнасьці з М.Аўтуховічам.

Юры Істомін дадаў, што ўчора ў Ваўкавыску былі распаўсюджаны улёткі са зваротам Мікалая Аўтуховіча ад 16 красавіка, калі ён абвесьціў галадоўку.
XS
SM
MD
LG