Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раніца салідарнасьці ў Віцебску


Яшчэ а 6-й раніцы віцебскія мінакі зьвярнулі ўвагу на расьцяжку “Свабоду палітвязьням!”, вывешаную на гаўбцы “шаснаццаціпавярхоўкі” па Маскоўскім праспэкце.

Такім чынам актывісты кампаніі “Эўрапейская Беларусь”, “Джынс за свабоду”, прадстаўнікі “Моладзі БНФ” і сябры БСДП “Народная Грамада” вырашылі адзначыць Дзень салідарнасьці з зь сем’ямі выкрадзеных і рэпрэсаваных актывістаў беларускай апазыцыі.

Таксама зранку партрэты зьніклых Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зьмітра Завадзкага, а таксама Генадзя Карпенкі, прычыны сьмерці якога сябры і калегі лічаць нявысьветленымі, зьявіліся на прыпынках грамадзкага транспарту ў розных раёнах Віцебску. Людзі зьвяртаюць на іх увагу, а міліцыя пакуль не чапае.

Расьцяжка на гмаху на праспэкце ў цэнтры Віцебску.


Увечары віцебскія апазыцыянэры мяркуюць распаўсюдзіць па горадзе некалькі тысяч паасобнікаў бюлетэню “Мы і рынок”, у якім расказваецца пра лёс зьняволеных ваўкавыскіх актывістаў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава, Уладзімера Асіпенкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG