пятніца, 10 лютага 2012, Менск 03:44

Палітыка

Аўтуховіч: “У Беларусі творацца страшэнныя беззаконьні”

Дзясяты дзень у менскім сьледчым ізалятары трымае галадоўку пратэсту прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч. Сёньня вязьня наведаў адвакат.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
24-га красавіка адвакат Павал Сапелка наведаў свайго падабароннага Мікалая Аўтуховіча, які ад 16-га красавіка трымае галадоўку пратэсту ў менскім сьледчым ізалятары.

Павал Сапелка: “Працягваецца галадоўка. Стан здароўя ў Мікалая ўжо зусім ня той, які быў на пачатку галадоўкі. Бачна, як ён аслабеў. Трымаюць яго ў мэдычнай частцы ізалятара. Там у яго бралі аналізы, выявіліся праблемы зь пячонкай — наступствы гепатыту. Але ён працягвае галадаць, і спыняць галадоўку да выкананьня ягоных патрабаваньняў не зьбіраецца”.

Мікалай Аўтуховіч быў арыштаваны 8 лютага паводле падазрэньняў у падрыхтоўцы замаху на міліцыянта. Пазьней па гэтай жа справе былі арыштаваныя Юры Лявонаў і Ўладзімер Асіпенка. Адно з патрабаваньняў Мікалая Аўтуховіча — каб вызвалілі іх таксама.

Стаў вядомы тэкст заявы Мікалая Аўтуховіча, якую ён падпісаў 16 красавіка.
Стаў вядомы тэкст заявы Мікалая Аўтуховіча, якую ён падпісаў 16 красавіка. “Зьвяртаю ўвагу беларускай і сусьветнай грамадзкасьці на страшэнныя беззаконьні, якія творацца ў Беларусі. І ня толькі па нашай справе. Скончыла жыцьцё самагубствам праваабаронца Яна Палякова, болей за 900 чалавек зьвярнуліся да ўладаў Беларусі з прапановай стварыць незалежную грамадзкую камісію па пераглядзе крымінальных і грамадзянскіх спраў. Гэта ўжо не адзінкавыя выпадкі. Гэтак працуе праваахоўная сыстэма ў Беларусі”.

У сярэдзіне 2000-х гадоў прадпрымальнік ужо быў асуджаны і адбыў за кратамі 4 гады паводле эканамічных абвінавачаньняў, якія грамадзкасьць лічыць насамрэч палітычнымі. Аўтуховіч заяўляе, што яго і гэтым разам перасьледуюць за грамадзянскую пазыцыю. У прыватнасьці, ён згадвае пра спробу зарэгістраваць аб’яднаньне вэтэранаў баявых дзеяньняў “Абаронца Айчыны” — Мікалай Аўтуховіч у 80-х удзельнічаў у баявых дзеяньнях у Аўганістане.

Ёсьць зьвесткі, што сьледзтва грунтуецца не на доказах, а на асабістых меркаваньнях сьледчых.
Адносна расьсьледаваньня справы, паводле якой Аўтуховіча цяпер трымаюць за кратамі, ён кажа, што ўжо трэці месяц зь ім не вядуцца ніякія сьледчыя дзеяньні:

“Ёсьць зьвесткі, што сьледзтва грунтуецца не на доказах, а на асабістых меркаваньнях сьледчых. Дапытваюць нашых знаёмых, але не пра абставіны справы, а наконт захоўваньня нейкай зброі”.

Паводле Мікалая Аўтуховіча, сьледчыя нібыта схіляюць сьведак да непраўдзівых паказаньняў.

Як ставіцца турэмная адміністрацыя да галадоўкі пратэсту Мікалая Аўтуховіча? Павал Сапелка кажа, што ягоны падабаронны фактычна патрапіў у інфармацыйную ізаляцыю:

“Скардзіцца на тое, што не даходзяць да яго лісты, хоць вядома, што вельмі шмат людзей дасылаюць яму лісты з падтрымкай. Літаральна прыйшло тры паштоўкі на Вялікдзень, і ўсё”.

Зь Юрыем Лявонавым і Ўладзімерам Асіпенкам, паводле іх сваякоў, сьледчых дзеяньняў таксама болей за 2 месяцы не праводзілася.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Алесь
24.04.2009 16:18
Значыць - палітычная замова.

Імя:: VALERY Горад:: strasbourg
24.04.2009 16:51
Mikalai ne treba galadat geta ne te srodki
paberaji zdarove dly pratesu nad sapravd-
nim retidivistam eto ne daleko trimaise..
Valery

Імя:: eisernWolf Горад:: Miensk
24.04.2009 16:55
Дай Божа табе здароўя!

Імя:: Яўген Мурашка
24.04.2009 19:16
Шаноўны, сп. Аўтуховіч!
Шчыра схіляю сваю сядую галаву перад Вашай мужнасьцю. Але.
Страта асабістага здароўя, на радасьць рэжыму, ня той шлях якім Вы пайшлі.
Калі ўжо сталі на шлях барацьбы, дык ёсьць іншыя інструмэнты дзеля гэтага.
З павагай.
Яўген Мурашка.

Імя:: Генадзь Горад:: Менск
25.04.2009 08:39
Мікола? Падзеляя, усе твае "дзеяньня" й пакменья". Магу, толькі, адзінае(калі дазволішь былому афганцу), параіць.Берагі! Свае здароў'е!
Ня дай "духам"(Лукашэнку й яго зьграі"). Атрымаць, перамогу, над табой!
Лепей? Самі! "Галадуюць(залішьняя вага у целе , ды мазгах у жыре, дазваляе)"!