пятніца, 10 лютага 2012, Менск 00:04

Палітыка

Салдаты-апазыцыянэры ў шпіталях

Усе тры навабранцы-апазыцыянэры – Франак Вячорка, Зьміцер Хведарук і Іван Шыла, якіх напрыканцы студзеня гвалтоўна забралі ў войска, – знаходзяцца ў шпіталі.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Франак Вячорка ў Баранавіцкім вайсковым шпіталі войскаў супрацьпаветранай абароны праходзіць лячэньне з-за падвышанага ціску. Зьмітру Хведаруку ў Рэспубліканскім вайсковым шпіталі зрабілі апэрацыю на венах. А Іван Шыла ляжыць у Лепельскім гарнізонным шпіталі з-за моцнай прастуды.

Зьміцер Хведарук
Зьміцер Хведарук пасьля апэрацыі праходзіць абсьледаваньне. 28 студзеня міліцыянты і людзі ў цывільным, якія давалі ім загады, затрымалі маладафронтаўца ў кватэры і прывезьлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну. Там яму абвясьцілі, што Зьміцер павінен адседзець 10 сутак за ўдзел у леташняй акцыі 1 траўня.

Праз суткі хлопца з турмы на Акрэсьціна адвезьлі ў паліклініку і хутка выдалі мэдычнае заключэньне аб тым, што ён прыдатны для службы ў войску. Вайскоўцы пратрымалі хлопца ноч у турме і адтуль адвезьлі яго ў Жодзінскую частку транспартных войскаў.

Пасьля таго, як Зьміцер прыняў прысягу мэдыкі выявілі ў яго праблемы з венамі і адвезьлі хлопца на апэрацыю ў Менск.

Гаворыць Зьміцер Хведарук:

“Я цяпер праходжу мэдычнае абсьледаваньне наконт маёй прыдатнасьці да вайсковай службы. Нейкіх іншых хваробаў у мяне пакуль не знаходзяць. Значыць, пасьля абсьледаваньня гэтай камісіі адпраўлюся, як і мусіла быць, служыць у Жодзіна. Адно толькі, што мне вельмі прыемна бачыць сяброў цяпер, якія пра мяне не забываюцца, падтрымліваюць увесь час.

Яны дзеляцца нейкай інфармацыяй, якую немагчыма атрымаць у Жодзіна, бо ў вайсковай частцы забаронена карыстацца мабільным тэлефонам, інтэрнэтам. З газэтаў там толькі можна выпісваць “Во славу Родине” і “Советскую Белоруссию”.

Іван Шыла
Намесьнік старшыні “Маладога фронту” Іван Шыла таксама трапіў у шпіталь з-за прастуды. Брат Івана Ільля Шыла паведаміў “Свабодзе”, што ў Лепельскай вайсковай частцы, дзе служыць Іван, шмат салдат захварэлі й на грып.

“Іван цяпер знаходзіцца ў мэдсанчастцы. Ён захварэў, там амаль усе хворыя на грып. Магчыма, эпідэмія. Выпішуць яго на наступным тыдні.

Пакуль невядомая дата судовага паседжаньня. Салігорскі суд перадаў справу Івана ў раённы гарнізонны суд Лепеля. Думаю, што на суд мы зьбяром народу зь Менску, нашых паплечніках. З іншых гарадоў таксама, спадзяюся, прыедуць”.

Іван абскарджвае дзеяньні вайскоўцаў і мэдыкаў, якімі камандавалі людзі ў цывільным. Хлопца затрымалі дома і ўвечары адвезьлі з Салігорску ў Менск. Усю ноч яго трымалі ў пакоі ваенкамату Партызанскага раёну, а потым адвезьлі ў Лепель.

Франак Вячорка
Франак Вячорка знаходзіцца ў баранавіцкім шпіталі войскаў супрацьпаветранай абароны. Яго бацька прадстаўляў інтарэсы Франка ў гарадзкім судзе, дзе разглядалі скаргу на рашэньне суду Савецкага раёну, які прызнаў гвалтоўнае затрыманьне і зьбіцьцё хлопца законным вайсковым прызывам.

Гаворыць Вінцук Вячорка:

“Фактычна адразу, як толькі Франак патрапіў у войска, ён патрапіў у рукі вайсковых мэдыкаў. Таму што крывяны ціск гэта такая рэч, якая ня лечыцца, якую можна зьбіваць толькі пры дапамозе мэдыкамэнтаў. Прапісалі для пастаяннага прыёму шэсьць відаў мэдыкамэнтаў. Я не надта разумею, што гэта за служба такая салдата, які штодня прымае шэсьць відаў мэдыкамэнтаў і прапісалі адпаведна дыягназу таксама адмысловыя вусьцілкі ў боты.

Такіх вусьцілак, зразумела, вайсковая частка ня мае. Цяпер пачынаецца доўгая і нудная перапіска з фінансавым аддзелам арміі дзеля таго, каб такія вусьцілкі яму пераслалі”.

Франка Вячорку могуць цягам сутак адвезьці ў Мазыр, каб ён далей служыў у вайсковай радыётэхнічнай брыгадзе. Хто будзе несьці адказнасьць, калі Франак зноў і зноў трапіць у шпіталь з-за падвышанага ціску ды іншых хранічных хваробаў? Вінцук Вячорка адказаў на гэтае пытаньне наступным чынам:

“Адказнасьць павіны несьці тыя, хто яго адпраўляў у войска. Гэта значыць ваенкамат, прызыўная камісія і 432 галоўны клінічны цэнтар Міністэрства абароны. Калі ж імі нехта камандаваў, калі імі маніпулявалі спэцслужбы, што я бачыў і пацьвярджаю, няхай назавуць, што гэта за спэцслужбы, няхай назавуць імёны людзей, якія імі маніпулявалі і прымушалі прызваць заведама непрыдатнага ў войска”.

Бацькі Франка Вячоркі, Івана Шылы і Зьмітра Хведарука паведамілі, што будуць зьвяртацца ў розныя судовыя інстанцыі, каб паказаць гвалтоўны і незаконны характар дзеяньняў уладаў у дачыненьні да іх сыноў, якіх за актыўную грамадзкую пазыцыю ізалявалі на паўтара года. Бацькі падкрэсьліваюць, што хлопцаў ў кайданках прывезьлі служыць у войска. Яны патрабуюць, каб суды прызналі незаконнымі дзеяньні вайскоўцаў, якімі кіравалі людзі ў цывільным.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Суворов Горад:: Москва
28.02.2009 13:11
И вот с такими нам предлагают разделить будущее, выбрав их лидерами. НИКОГДА!

Імя:: Роман Горад:: Брест
28.02.2009 13:28
2 Суворов Горад:: Москва

К счастью и не с тобой. И не тебе решать с кем, слава Богу.

Імя:: Элеонора Горад:: Минск
28.02.2009 13:55
Господин Суворов,Вам до таких,как эти молодые люди,как до Луны...И белорусы совсем не мечтают разделить с вами свое будущее...

Імя:: ірына Горад:: менск
28.02.2009 14:22
калі з 15 год хлопцау збіваюць, з 18 трымаюць па турмах, дык адкуль здароу'е? Але хлопцы не скарыліся! Вам шаноуны спадар Суворау не патрэбныя такія лідары? Шкада.

Імя:: Арцём Горад:: Орша
28.02.2009 14:23
Канешне, гэтай тэмай нікога ўжо не здзівіць і яе занадта шмат у прыватнасці ў Інтэрнэце. Але ж часта зусім незразумелыя фармулёўкі ўрачоў яскрава выдаюць іх поўную залежнасць у рашэннях, якія датычаць хлопцаў.

Імя:: БелаЭмігрант Горад:: EU
28.02.2009 15:41
У расейскім сувораўскім войску столькі вошай на салдатах сядзіць, што яны у Грузію бягуць памыцца у лазні паесьці, а як у чырвонай арміі АРЛ на лініі абароны сталіна?

Імя:: Дрыгавіч Горад:: Менск
28.02.2009 19:40
Хлопцы, трымайцеся! І канешне, здароўя вам усім! Ачуняеце - будзеце і далей абараняць Радзіму :)

А вось і наступная тэма для дакумэнтальнага фільма. Спадар Хашчавацкі, ці не жадаеце адфільмаваць новы дакумэнтальны шэдэўр?!

Імя:: Зьміцер
28.02.2009 20:04
Я спадзяюся на тое што ўсіх траіх прызнаюць не прыдатнымі да вайсковай службы

Імя:: Зьміцер
28.02.2009 20:05
Я спадзяюся на тое што ўсіх траіх прызнаюць не прыдатнымі да вайсковай службы

Імя:: Дмитрий
28.02.2009 20:27
Слабаки. Может быть в трудностях окрепнут. А если нет - быть им символами свободы от воинской повинности.

Імя:: Севярын-Глеб Горад:: Бярозаўка
28.02.2009 20:45
Першы Суворов , акупант, заліў Беларуь-Літву крывёю касьцюшкаўцаў, і ня толькі. Як бачым, зьявілася рэінкарнацыя...
Шчасьце,што яму нашы хлопцы- такая стрэмка-заноза ў ... ну, можа, сьпіне?

Імя:: Якуб Лапатка
01.03.2009 15:21
Не пашэньціла Беларусі. Няма ні Сібіры, ні Каўказу. Даводзіцца армію ператвараць з абарончай у пенітэнтцыярную ўстанову. Дый на храна тая армія Беларусі. Мо' плануецца крыжовы паход супраць НАТы? Дык гэтыя хлопцы не хадакі ў такія паходы. Дый абараняць рэжым, які гвалтоўна загнаў іх у жалезныя шэрагі, яны не будуць. І правільна зробяць.

Імя:: Димыч
01.03.2009 16:27
И как с такими дохлыми призывниками Родину охранять от НАТО?:)) А Северинец служил? Надо призвать. И непременно Дашкевича.:))

Імя:: БР
02.03.2009 17:10
@Першы Суворов , акупант, заліў Беларуь@

Белорусские историки так не считают. Вот, в Минске недавно проходила суворовская конференция: http://users.cosmostv.by/cadet/Conferents.html

Как отмечалось на конференции, автор бессмертной "Науки побеждать" занимает особое место и в истории Беларуси. Ведь в конце XVIII века полководец принял непосредственное участие в освобождении белорусского народа от национального и религиозного угнетения со стороны шляхетской Речи Посполитой (кстати, по просьбе Короля Станислова Понятовского подавить мятеж конфедератов). И в приказе своем войскам от 23 октября 1794года Суворов, как всегда, четко указывал: "В дома не забегать, просят пощады - щадить, безоружных не убивать, с бабами не воевать, малолетков не трогать". В отличие от нацистских оккупантов и их местных подручных - карателей и полицаев, А.В. Суворов польских и белорусских деревень не жег. Да и не было тогда государства под названием Беларусь, с которым даже чисто гипотетически он мог бы воевать. Суворовские чудо-богатыри вернули белорусам национальное достоинство и право свободно исповедовать в большинстве своем православную веру предков.

Імя:: Севярын-Глеб
02.03.2009 22:03
Гэта ж як трэба паталягічна ненавідзець краіну і народ, каб акупацыю яе назваць "возвращением национального достоинства". То, відаць, і Напалеон з Батыем "возвращали русским их достоинство и права"?

Імя:: АРТ Горад:: Х
24.03.2009 20:11
На сёння Франак самы аўтарытэтны чалавек на Беларусі. І што б там ні казалі,чалавек, які мае праблемы са здароўем, мае роўныя правы з іншымі,здаровымі.І здароўе ня можа быць перашкодай для палітычнай кар'еры.Можа бегаць на лыжаролерах па Менску, мець далоні як лапаты,і быць здраднікам свайго народу.А можна мець хваробу вачэй і быць сумленным з сумленнейшых.Як Франак.Трымайся, Франак!Мы цябе паважаем і любім!З днём нараджэння!