Мартынаў і Саляна паразмаўлялі сам-насам
У Міністэрстве замежных спраў адбыліся перамовы сам-на-сам паміж міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым і Генэральным сакратаром Рады ЭЗ Хавіерам Салянай. Сустрэча цягнулася больш за гадзіну.
Хавіер Саляна і Сяргей Мартынаўx
Хавіер Саляна і Сяргей Мартынаў
Перамовы ў пашыраным складзе не адбыліся.
Сяргей Мартынаў заявіў, што перамовы працягнуцца ў Аляксандра Лукашэнкі.
Прэс-сакратар Х.Саляны
Крысьціна Галах патлумачыла журналістам пазыцыю Эўразьвязу, які хоча больш шчыльных стасункаў зь Беларусьсю. Але хацеў бы бачыць у Беларусі далейшыя дэмакратычныя працэсы.