Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перад вылетам у Менск Хавіер Саляна зрабіў заявы аб сытуацыі ў Беларусі.

Сёньня ў Брусэлі Вярхоўны прадстаўнік у пытаньнях агульнай зьнешняй палітыкі і палітыкі бясьпекі Эўразьвязу, Генэральны сакратар Рады Эўразьвязу Хавіер Саляна заявіў журналістам, што ў часе свайго першага візыту ў Менск хацеў бы перадаць наступны мэсыдж: “ЭЗ хоча быць больш блізкім да гэтай краіны”.

Паводле Саляны, ягоная паездка ёсьць знакам пацяпленьня дачыненьняў з бескампрамісным прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам.

Саляна падкрэсьліў, што беларускія ўлады зрабілі пэўныя прагрэсіўныя крокі, напрыклад, вызваленьне палітычных вязьняў, аднак, паводле ягоных словаў, падобныя захады павінны мець месца і ў іншых галінах.

Кіраўнік ЭЗ таксама дадаў, што правядзе перамовы зь лідэрамі беларускай апазыцыі. Ён таксама мяркуе сустрэцца з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасьці і мэдыяў.

Саляна таксама выказаў сваю занепакоенасьць станам свабоды СМІ ў Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG