пятніца, 10 лютага 2012, Менск 08:31

Эканоміка

Старшынства ЭЗ з першага ж дня сутыкнулася з канфліктам

Чэхія, якая ад 1 студзеня 2009 г. пераняла старшынства ў Эўразьвязе, заклікае Маскву і Кіеў як мага хутчэй вырашыць газавую спрэчку такім чынам, каб не былі закранутыя пастаўкі газу ў ЭЗ.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Пра гэта гаворыцца ў заяве МЗС Чэхіі. «Усе існуючыя забавязаньні адносна паставак і транзыту газу павінны выконвацца», -- заявіў віцэ-прэм'ер Чэхіі Аляксандар Вондра.

Старшыняваць у Эўразьвязе Чэхія будзе да 30 чэрвеня 2009 г. Сярод прыярытэтаў сваёй дзейнасьці на гэтай пасадзе Чэхія называе пашырэньне ўзаемадзеяньня паміж сябрамі Эўразьвязу: у прыватнасьці, Прага зьбіраецца прыцягнуць большую ўвагу да новых дзяржаваў-удзельніцаў Зьвязу. Чэхія плянуе таксама актывізаваць супрацоўніцтва ЭЗ зь Беларусьсю, Украінай, Малдовай, Грузіяй, Арменіяй і Азэрбайджанам.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Новикова Оксана
01.01.2009 16:27
Там,на Западе,это тоже принято - контракты,неустойки.Но в спорных случаях непрерывный процесс (здесь - подача газа) не прерывается,а спорные вопросы решаются в судах.
Я понимаю,чего хочет Россия,но из за таких резких действий за ней может закрепиться репутация ненадёжного партнёра сразу принимающего резкие решения.И поэтому вместо СЕВЕРНОГО ПОТОКА может быть в перспективе совсем обратный результат - с ненадёжным партнёром сворачивают связи.

Імя:: Севярын-Глеб Горад:: Бярозаўка
02.01.2009 08:30
Гэта далёка ня першы выпадак так званага "резкого решенія" Масквы, і рэпутацыю ён істотна ня зьменіць - усё даўно і так зразумела тым, хто яшчэ ў 1991-м, да прыкладу, чуў Зянона Пазьняка і не гігікаў дурасьліва над яго геапалітычнымі ацэнкамі...