пятніца, 10 лютага 2012, Менск 10:18

Палітыка

Улады забаранілі камуністычны мітынг у Жлобіне

Жлобінскі райвыканкам ня даў дазволу мясцовым актывістам ПКБ на правядзеньне мітынгу з нагоды 91-х угодкаў Кастрычніцкай рэвалюцыі.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Як паведаміў кіраўнік раённай суполкі ПКБ Валер Рыбчанка, выканкам пры адмове спаслаўся на тое, што замоўнікі не заключылі дамоваў зь міліцыяй, мэдыкамі й камунальнікамі на абслугоўваньне масавага мерапрыемства.

У Сьветлагорску актывісты ПКБ сёньня ўскладуць кветкі да бюсту Валодзі Ўльянава, які стаіць між сярэднімі школамі №5 і №6. Іншага помніка правадыру ў райцэнтры няма.

Выраблены, але не ўстаноўлены, помнік Леніну напачатку 90-х гадоў быў пераплаўлены ў звон. Гэты звон цяпер зьяўляецца дамінантай мэмарыялу Смутку.

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Алесь* Горад:: жлобін
07.11.2008 10:19
дзякуй Богу, што забаранілі....