пятніца, 10 лютага 2012, Менск 03:17

Палітыка

Абама перамог Маккейна

Сэнатар-дэмакрат Барак Абама абраны 44-м прэзыдэнтам Злучаных Штатаў Амэрыкі. Абама набраў 338 галасоў у калегіі выбаршчыкаў, якія прадстаўляюць усе штаты ЗША.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Для перамогі неабходна было заручыцца падтрымкай прынамсі 270 выбаршчыкаў.

Супернік Абамы, сэнатар-рэспубліканец Джон Маккейн, прызнаў сваю паразу і павіншаваў Абаму зь перамогай.

Маккейн: “Некалькі хвілін таму я меў гонар пазваніць сэнатару Бараку Абаму, каб павіншаваць яго з абраньнем на пасаду прэзыдэнта краіны, якую мы абодва любім”

Барак Абама выступіў перад сваімі прыхільнікамі ў Чыкага:

Абама: “Сёньня дзякуючы таму, што мы зрабілі ў гэты дзень, на цяперашніх выбарах, у гэты рашаючы момант – перамены прыйшлі ў Амэрыку”.

Выбарчыя ўчасткі закрыліся а 8-й гадзіне паводле менскага часу.

Інаўгурацыя новага прэзыдэнта адбудзецца 20 студзеня 2009 году.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Зьміцер Горад:: Мінск
05.11.2008 09:20
У адносінах да Беларусі нічога не зменецца.Дэмакраты больш увагі свяртаюць на тыя краіны,дзе парушаюцца правы чалавека.А для нас гэта нічога не вызначае,бо ў нас ў першаю чаргу ўжо даўно парушаны првы Нацыі.І ніякія Абамы-Маккейны нам не дапамогуць,акрамя нас ніхто не дапаможа.

Імя:: Дмитрий
05.11.2008 10:46
Поздравляю весь мир с элегантной победой. Хурей!

Імя:: Раман Горад:: Менск
05.11.2008 13:06
Можна колькі заўгодна ганьбіць Лукашэнку, і плакацца аб тым што у нас няма сапраўдных выбараў, але... Прыклад перамогі Абамы - гэта прыклад для нашай апазіцыі як трэба змагацца, як збіраць прыхільнікаў а не губляць іх, і як упарта ісці да перамогі, а не спаць у шапку і чакаць наступнага пераабрання, каб пасля зноў грозна заявіць: "гэтае пераабранне ужо было апошняе! Не дапусцім!". Вось прыклад еднасці, калі не звяртаюць увагі не на тое, на якой мове ты размаўляеш, не на дробныя непаразуменні, а усе дыхаюць адзіным жаданнем перамагчы і разам крочаць да адзінай мэты - усталяванне права чалавека на свабоду і павагі да чалавечай годнасці. А мы ужо нават на Дзяды па-асобку ходзім. Вось гэта - сапраўды ГАНЬБА!

Імя:: Яўген Orca Горад:: Маладзечна
05.11.2008 13:09
Далучаюся да Зьміцера з Мінску. Перамены ў нашай краіне адбудуцца толькі пасля рашучых дзеянняў з боку нас саміх. Як ні дзіўна, але першым штурхом можа стаць набліжаючыся фінансавы крызіс, які не проста нас кранецца, а крануўся ўжо і самым непасродным спосабам. На прадпрыемствах пачынаюцца скарачэннні (пару дзен таму гэта здарылася са мною), прадукты харчавання пастаянна даражэюць, камунальныя паслугі - таксама... Як тут не ўспомніць выказванні нашых "уладароў" аб тым, што абраны Беларуссю курс адзіна правільны і крызіс нас не кранецца.

Імя:: Дзед
06.11.2008 18:23
Э-э хлопцы, у Беларусі ня выйграў бы нават Абама. Не параўноўвайце ўмовы ў якіх праходзяць выбары.