Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША выбіраюць прэзыдэнта <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 /> <img src="/img/icon-video.gif" border=0 />


У Злучаных Штатах адбываюцца прэзыдэнцкія выбары. Першыя выбарчыя ўчасткі закрыюцца на Ўсходнім узьбярэжжы ў 1.00 паводле менскага часу.

Апошні штат - Аляска - закончыць галасаваньне, калі ў Менску будзе 8.00 раніцы.

Мяркуецца, што ўсяго ў выбарах возьмуць удзел каля 130 мільёнаў грамадзянаў ЗША. 29 мільёнаў выбарцаў у 30 штатах узялі ўдзел у датэрміновым галасаваньні.

Амаль усе апытаньні грамадзкай думкі паказваюць, што кандыдата ад Дэмакратычнай партыі Барак Абама захоўвае перавагу над сваім рэспубліканскім супернікам Джонам Маккейнам.

Пераможцам у выбарах стане кандыдат, які зьбярэ як найменей 270 галасоў з 538 сяброў Калегіі выбарцаў, якім даручаюць права выбару шараговыя грамадзяне 50 штатаў.

Сёньня таксама абіраюцца ўсе 435 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і 35 дэпутатаў 100-асабовага Сэнату, прычым апытаньні паказваюць, што Дэмакратычная партыя можа ўмацаваць сваю бальшыню ў абедзьвюх палатах.

Джон Маккэйн пасьля галасаваньня ў Фініксе, штат Арызона

Барак Абама галасаваў у Чыкага

***

Аналітыкі прагназавалі, што ў Нью-Гэмпшыры пераможа Абама і не памыліліся. Па выніках першага галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах, якое прайшло ў горадзе Дыксвіл Нотч, перамог Барак Абама, паведамляе Reuters. Падчас выбараў у 2004 перамогу ў Дыксвіл Нотч атрымаў Джордж Буш.

Паводле традыцыі, якая выконваецца з 1948 года, жыхары гэтых мястэчкаў - агулам115 чалавек - маюць магчымасьць прагаласаваць раней за ўсіх у краіне: адразу жа пасьля поўначы па мясцовым часе (07:00 па менскім часе).



Так былі агучаныя вынікі галасаваньня ў Дыксвіл-Нотч.

Для перамогі на выбарах аднаму з кандыдатаў трэба набраць ня менш як 270 галасоў у калегіі выбаршчыкаў, якія прадстаўляюць усе 50 штатаў краіны і фэдэральную акругу Калюмбія. Выбаршчыкі галасуюуь за таго, хто набраў большасьць галасоў у іхным штаце.

Папярэднія вынікі галасаваньня стануць вядомыя ў сераду раніцай.

Рэйтынг кандыдатаў у прэзыдэнты ЗША Абамы і Маккейна (чэрвень-лістапад 2008 году)



Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG