Наступная праграма
Вечаровы эфір
18:00 - 19:00
Вечаровы эфір
19:00 - 20:00
Вечаровы эфір
20:00 - 21:00

Грамадзтва

Жалезьнічэнка адмовіўся прымаць прысягу

09.02.2008 15:10

9 лютага ў вайсковай частцы транспартных войскаў у Жлобіне гомельскі актывіст Зьміцер Жалезьнічэнка адмовіўся прымаць вайсковую прысягу.


Сёньня ў Жлобіне навабранцы вайсковай часткі 83469, дзе служыць адлічаны з унівэрсытэта студэнт-выдатнік Зьміцер Жалезьнічэнка, прымалі прысягу. Прынялі яе звыш паўсотні маладых салдат. А Зьміцер адмовіўся ад прысягі – прылюдна і гучна, з поклічам: “Жыве Беларусь!”.



Зьміцер Жалезьнічэнка: “Я адмовіўся прымаць вайсковую прысягу. Яна як бы даецца на вернасьць народу, але, я лічу, што па сутнасьці гэта не так. Гэта прысяга на тое, што чалавек будзе рабіць менавіта тое, што яму загадаюць камандзіры, начальнікі й гэтак далей. Я свайму народу верны і гэтага не хаваю. Натуральна, калі мяне адновяць ва ўнівэрсытэце і дадуць давучыцца, а пасьля нармальна забяруць у войска, я вайсковую прысягу прыму. Але, канешне, не цяпер”.



У войску Зьмітра сёньня наведалі бацька Валер, маці Ала, дзед Іван, знаёмыя й сябры.
Калі будзе рашэньне суду наконт прызнаньня незаконным прызыву Зьмітра на службу, тады камандаваньне яго й адпусьціць.


Маці прывезла камандаваньню часткі пастанову судзьдзі наконт прыпыненьня дзеяньня рашэньня Гомельскай гарадзкой прызыўной камісіі й копію заявы ваеннаму пракурору пра тое, што сына беспадстаўна ўтрымліваюць у войску ўжо з 1 лютага. Аднак камандзір часткі падпалкоўнік Войшаль ды іншыя вайскоўцы заявілі бацькам Жалезьнічэнкі, што пастанова судзьдзі датычна прызыўной камісіі, а не вайсковай часткі. Калі будзе рашэньне суду наконт прызнаньня незаконным прызыву Зьмітра на службу, тады камандаваньне яго й адпусьціць.

Пасьля прыняцьця прысягі маладых салдат адпусьцілі ва “ўвальненьне”. Зьміцеру не дазволілі пакідаць тэрыторыю часткі. Папярэдзілі, што заступіць вечарам у нарад.

Гаворыць бацька Зьмітра Валер Жалезьнічэнка:

“Ён зрабіў свой выбар. Я, канешне, не такі, як ён. Я больш схільны да кампрамісу, а ў яго – характар. Калі ён вырашыў, ён ідзе да канца. Дзякуй сябрам, якія падтрымліваюць сына, дапамагаюць, тэлефануюць пастаянна, цікавяцца. Дзякуй усім!”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму
 
 
  Паслаць  
 
 
 
Камэнтары 1-13 (з 13)
Імя:: Міхась
09.02.2008 17:34
Малайчына! Вось гэта сапраўдны беларускі характар!

Імя:: Васiль
09.02.2008 20:15
Ну что-ж, таким внуком и сыном можно гордиться, если учесть, какая ему противостоит машина.

Імя:: Зьміцер
09.02.2008 21:07
Гонар і павага гэтаму маладому Беларусу!

Імя:: ann
09.02.2008 21:25
jak zha zh vy jamu u leb uspyszkaj tresnuli, azh sviecicca:)

Імя:: Тамара
09.02.2008 22:22
Трымайся, хлопча. Быць асобай у нашай дзяржаве не так проста. Пакуль ёсьць такія, як ты, Беларусь будзе жыць!

Імя:: Алесь
09.02.2008 23:11
Малайчына, канешне... Але ў войску яго спрэсуюць, калі яго пакінуць журналісты ды сябры. Каб мы ўсе былі такімі...

Імя:: Мазынскі
10.02.2008 02:26
Кожны дзень жыцьця Зьмітра мусіць быць навідавоку ўсіх нас!Гэты чын сапраўднага БЕЛАРУСА-працяг учынка маладзенькага сувораўца (калі хто тое памятае), толькі мы на яго пасьпелі забыцца. Гуртуемся разам!Не папускаемся!!!

Імя:: Влеры
10.02.2008 04:54
Зьміцер для мяне герой!
Яго трэба падтрымвць у ваўсіх кірунках.

Імя:: То Лука
10.02.2008 10:15
Пан Рыгоравіч спыні наезды на гэтага хлопца і выпусьці давучыцца ў Стэнфард да акадэміка экс прэзыдэнта АН БССР. Усё роўна ж калі яго замучыш
не адмыешся ад бруду, а ў Беларусі адбярэш здольнага юнака.

Імя:: Андрэй Горад:: Мінск
10.02.2008 11:48
Правильно сделал. Этому режиму я и сам бы не присягнул. Не бойся, погнобят, конечно, и отцетятся. А там и срок службы незаметно увеличится до более уважительного. Отказывались принимать присягу ребята и за советами — ничего, все живы!

Імя:: навіцкі
10.02.2008 21:13
Зьміцер! Ты даказаў, што не "бульбаш", пальцам роблены. Такія ўчынкі і робяць сапраўдную гісторыю Айчызны.

Імя:: Дзяўчына
10.02.2008 22:13
Там быў 1 салдат і звыш паўсотні быдла

Імя:: Rembo II
11.02.2008 08:29
"Гэта прысяга на тое, што чалавек будзе рабіць менавіта тое, што яму загадаюць камандзіры, начальнікі й гэтак далей. Я свайму народу верны і гэтага не хаваю. Натуральна, калі мяне адновяць ва ўнівэрсытэце і дадуць давучыцца, а пасьля нармальна забяруць у войска, я вайсковую прысягу прыму. "

Надо же! Какое двуличие. Сейчас он не будет выполнять приказы, а если дадут доучиться - будет. Противно
Камэнтары 1-13 (з 13)
Апублікуй у LiveJournal:
Live Journal
ПАМЕР ШРЫФТУ