Наступная праграма
Вечаровы эфір
18:00 - 19:00
Вечаровы эфір
19:00 - 20:00
Вечаровы эфір
20:00 - 21:00

Грамадзтва

Зьміцер Жалезьнічэнка абвясьціў галадоўку

25.01.2008 16:16

Студэнта-выдатніка Зьмітра Жалезьнічэнку, паўторна адлічанага з дзяржунівэрсытэту імя Ф.Скарыны, у сьпешным парадку прызвалі ў войска.


Зранку ў ваенкамаце Зьмітра прымусілі тэрмінова прайсьці мэдычны агляд. Хлопец у апошнія дні цярпеў на высокі крывяны ціск, прымаў лекі, меў даведку, але камісія не зьвярнула ўвагі на гэтую акалічнасьць. Адлічанаму студэнту прыставілі суправаджальніка, і ён вадзіў Зьмітра ад дзьвярэй да дзьвярэй.
я хачу служыць толькі ў беларускім войску. На расейскай мове я служыць ня буду

Яшчэ на пачатку студзеня Жалезьнічэнка заяўляў, што жадае служыць толькі ў беларускім войску:

“Калі так атрымліваецца, што трэба служыць, я хачу служыць толькі ў беларускім войску. Бо калі мне трэба будзе служыць у расейскім войску, я паеду ў Маскву й буду служыць там адзін год. На расейскай мове я служыць ня буду. Я падаў у ваенкамат з копіяй міністру абароны заяву аб тым, што я буду служыць у беларускім войску, загадаў на расейскай мове я выконваць не зьбіраюся. Гэта мая катэгарычная пазыцыя, і я ад яе адмаўляцца не зьбіраюся, нават нягледзячы на тое, што да мяне, напэўна, будуць прымяняцца жорсткія санкцыі. І яшчэ я пакінуў заяву, што я сябра Партыі Беларускі Народны Фронт. А згодна з трыццаць шостым артыкулам Канстытуцыі ваеннаслужачыя ня могуць быць сябрамі палітычных партыяў”.

Заявы й патрабаваньні адлічанага студэнта не былі пачуты. Прызыўная камісія вырашыла накіраваць Зьмітра Жалезьнічэнку ў чыгуначныя войскі ў Жлобін. Актывісту не далі нават абскардзіць сваё другое адлічэньне з унівэрсытэту ў судзе.

У ваенкамат прыехаў начальнік юрыдычнага аддзелу ўнівэрсытэту імя Ф. Скарыны Валерый Недаступ з двума іншымі супрацоўнікамі і пад подпіс азнаёміў Зьмітра з загадам рэктара на другое адлічэньне.

Ваенны білет Жалезьнічэнку выпісалі на расейскай мове. Актывіст адмовіўся ставіць подпіс за тое, што атрымаў яго.

З прычыны незаконнага адлічэньня з унівэрсытэту ды гвалтоўнай адпраўкі ў войска Зьміцер Жалезьнічэнка абвясьціў бестэрміновую галадоўку. Пра гэта ён падаў адмысловую заяву ў прызыўную камісію і ў Міністэрства абароны.

Блізу 14-й гадзіны маці й сябры бачылі, як Зьмітра разам зь іншымі навабранцамі вывезьлі аўтобусам са зборнага пункту пры гарадзкім ваенкамаце.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму
 
 
  Паслаць  
 
 
 
Камэнтары 1-15 (з 15)
Імя:: Военный
25.01.2008 16:49
Что-то не понятно, ссылается на конституцию, а сам ее не выполняет. Дима, ты как определись. Ведь в государстве два равноправных языка. Если ты себя считаешь гражданином, так выполняй законы и сам, а не только требуй их выполнения от других. А вообще, ты просто косишь, т.е.боишься трудностей.

Імя:: I`m
25.01.2008 17:24
to "voojennij" pagliadzey bi ja na ciabe kab s taboj takoe zdarilasia.

Імя:: Невоенный
25.01.2008 18:13
У всех военных мозги такие? Ведь он и хочет разговаривать на равноправном языке. И не хочет служить той госмашине, которое не уважает такое равноправие. Это ты, околовоенный, боишься его трудностей.

Імя:: Лысевіч Міхаіл
25.01.2008 18:30
Да чаго ж раждражняюць, не хаваю гэтага, тыя якiя гавораць аб роунасьцi мовау, а самыя ня ведаюць нiводнай, нiводнай не паважаюць, а толькi чваняца сваiм расейска-савецкiм, то бок у заначнай частцы - жлобскiм паходжаньнем. Чаму iмя свае хаваеш, вайсковец, калi пазыцыю маеш?

Імя:: БР
25.01.2008 19:41
Ну пусть развлекается. Только служить ему будет ой как хреново. Но может довыёживается до дизеля. А там ему уже мозги починят

Імя:: БР
25.01.2008 20:07
Да, я уже представляю себе армию ЮАР, где одиннадцать государственных языков

Імя:: Владимир Горад:: Минск
25.01.2008 20:21
Военный, вы, наверно, из тех служек, которые избивали девчат и хлопцев на акции предпринимателей, а потом по вашим доносам-рапортам их засуживали, а вы подленько и сволочно лжесвидетельствовали...

Імя:: Владимир Горад:: Минск
25.01.2008 21:00
БР! Дима - мужественный человек, он все преодолеет и не будет сломлен, как бы вам, лукашитам, ни хотелось, точно так же, как и его тёзка, Дима Дашкевич. Вас не удивляет, что отличника отчисляют из Университета за его политические взгляды дважды, не дали даже обжаловать второе исключение, а также то, что белорусы-студенты на профкоме, правда небольшая и подленькая их часть, голосовали за его исключение? Чем не 37 год? Дима ж - молодец. Я восхищен его поступком, его борьбой с лукашистской машиной Подлости и Неправды...

Імя:: Ліс
25.01.2008 22:00
Не трэба звяртаць увагі на усякія акалаВАЕННЫя БРыдоты. Маскалям не зразумець беларускага хлопца, які жадае быць у беларускім а не расейскім войску. І Канстытуцыя гэта быццам бы гарантуе. Пакуль толькі на словах, а не на справе.... Волю Жалязнічэнка!!!! Трымайся Зміцер.. Перамога будзе. І усе гомельскія шаўкі атрымаюць спаўна...

Імя:: Tambouski vouk Горад:: Vialiejka
25.01.2008 22:59
Мужны ўчынак! Гэтыя "ваенныя" на такое не здольны!

Імя:: ABC
25.01.2008 23:25
@Военный Калі два раўнапраўных - забясьпечце роўнае права служыць у беларукамоўнай частцы. А то ў вас правы нейкія толькі для сябе.

Імя:: Мазынскі
25.01.2008 23:30
Гэта ўчынак, ад якога пойдуць хвалі сапраўднай барацьбы і за сапраўдную Бацькаўшчыну!

Імя:: Jozef_Joco
26.01.2008 02:42
[...] Калі ласка, чытайце нашы “правілы форумаў”... - Вэб-рэдактар.

Імя:: Rembo II
27.01.2008 19:30
оппо-патриотишки. Как только реального дела коснулось - так белорусский язык. Служить они патриотически не могут. уроды

Імя:: Беларускі ваенны Горад:: Менск
27.01.2008 20:15
1) Наша "армія" - гэта нейкі дзіцячы садок ці піянерскі лагер, дзе адзін раз на год даюць стрэліць з калаша, але кожны дзень чысцяць сьнег, падмятаюць лісьце, мыюць казарму, зьбіраюць сьмецце і г.д. 2) Яна амаль наскрозь не беларуская, а расейская па духу і камандна-афіцэрскаму кіраўніцтву. 3) У гэтай "арміі" пры жаданні можна пазьдзеквацца з хлопца болей чымся на турэмнай зоне. (Сам я на зоне ня быў, але ў гэтай "арміі" служыў) 4)Калі яго пасадзяць у дысбат, дык лепей бы ўжо ён па палітычным прычынам патрапіў у турму - было б лягчэй. 5) Трэба яго маральна падтрымліваць праз пісьмы і бацькоў, прыслаць на сустрэчу адваката.
Камэнтары 1-15 (з 15)
Апублікуй у LiveJournal:
Live Journal
ПАМЕР ШРЫФТУ