Слухаць

Цяпер у эфіры

Начная Свабода

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Алесь Бяляцкі
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Палітыка

Зьдзьвіжкову далі 3 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму

18.01.2008 10:56

Былы намесьнік газэты “Згода” прызнаны Менскім гарадзкім судом вінаватым у распальваньні рэлігійнай варожасьці. Зьдзьвіжкоў заявіў, што будзе абскарджваць прысуд.


Зьдзьвіжкоў асуджаны за публікацыю карыкатураў на прарока Мухамэда. Карыкатуры зьявіліся ў газэце "Згода" ў лютым 2006 году. КДБ распачаў супраць журналіста крымінальную справу, якую падоўжыла пракуратура. Мінулым летам  Аляксандар Зьдзьвіжкоў выехаў з Беларусі. У лістападзе ён прыехаў у Барысаў, каб наведаць магілу бацькі, і быў арыштаваны. 

Суд над Аляксандрам Зьдзьвіжковым пачаўся 11-га студзеня ў Менскім гарадзкім судзе. Працэс быў закрыты, журналістаў дапусьцілі сёньня толькі на зачытваньне выніковай часткі. Пасьля зачытваньня прысуду Зьдзьвіжкоў сказаў: "З намі Бог і Хрыстовая сіла".





 
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
     
Камэнтары
Імя:: Мусульманам
18.01.2008 10:20
Відаць тут вышаў перабор, бо такі прысуд з-за малюнкаў вашага прарока гэта чысты тэрарызм.
А што тады рабіць з тымі мусульманамі якія адзі другога ўзрываюць бомбамі-машынамі? Прасіце прарока Мухамэда, каб ён памілаваў гэтага журналіста беларуса і няхай ваш прарок супакойвае сваіх мусульман падрыўнікоў.

Пры усёй паваге да прарока і беларускіх мусульманаў.

Імя:: Леанід Горад:: Мінск
18.01.2008 14:17
Страшна ўявіць толькі, што будзе за карыкатуру на Ісуса Осіпавіча Хрыста.

Імя:: Зьміцер
18.01.2008 21:53
Пракурора і судзьдзю трэба судзіць па тым жа артыкуле, бо гэтай правакацыяй яны распальваюць варажэчу супраць беларускіх мусульман.
Акупацыйная ўлада кіруецца акупацыйнымі прыёмамі.
Адно паскудства ад тых, хто абраў яе.
     
Апублікуй у LiveJournal:
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile