Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра гэта паведаміла адвакат журналіста Мая Аляксандрава. Паводле яе сёньня былы намесьнік газэты “Згода” выступіў з апошнім словам. Нагадаем, у пачатку працэсу журналіст не прызнаў сябе вінаватым у распальваньні рэлігійнай варожасьці. Пакуль няма зьвестак пра тое, што пазыцыя Аляксандра Зьдзьвіжкова зьмянілася. “Працэс закрыты, таму не магу нічога паведамляць”, -- кажа адвакат журналіста.


Былому намесьніку рэдактара “Згода” Аляксандру Зьдзьвіжкову пагражае ад трох да дзесяці гадоў зьняволеньня за публікацыю карыкатураў на прарока Мухамэда. Карыкатуры зьявіліся ў газэце ў лютым 2006 году. КДБ распачаў крымінальную справу супраць журналіста, якую працягнула пракуратура. Летась улетку Аляксандар Зьдзьвіжкоў зьехаў з Беларусі. У лістападзе ён прыехаў у Барысаў, каб наведаць магілу бацькі, і быў арыштаваны.

Суд над Аляксандрам Зьдзьвіжковым пачаўся 11-га студзеня ў Менскім гарадзкім судзе.
XS
SM
MD
LG