Слухаць

Цяпер у эфіры

Інфармацыйны блёк: навіны Беларусі і сьвету

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Арына Вячорка
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Грамадзтва

Казакі з нагайкамі патрулююць Паставы

19.12.2008 19:05
Пастаўская філія грамадзкай арганізацыі “Белорусское казачество” пачала дапамагаць міліцыі сачыць за правапарадкам. Цяпер мясцовых казакоў у форме ды з нагайкамі можна ўбачыць і ў кавярні, і на дыскатэцы ў вясковым клюбе, і побач з інспэктарамі ДАІ.

Гаворкі пра тое, што міліцыі патрэбная дапамога грамадзкасьці, вядуцца ўжо даўно, і Віцебшчына ў гэтым пляне не выключэньне. Але ў Пастаўскім раёне ўпершыню на дапамогу міліцыянтам прыйшлі казакі — дакладней, сябры грамадзкай арганізацыі “Белорусское казачество”.

Пастаўскі атаман Аляксандар Зазулін кажа, што гэтая дапамога абсалютна бясплатная і дабрачынная.

“Я родам з Дону, я расеец. Але калі даваў прысягу, то я казаў: „Клянуся быць верным праваслаўнай веры, беларускаму народу і яго прэзыдэнту“. Нам за гэта ніхто грошы ня плаціць. Казакі дзяжураць па начох, з 8-й вечара да 2-й ночы, разам зь міліцыянтамі, з супрацоўнікамі ДАІ. У іх ёсьць пасьведчаньні „дружыньнікаў“ па ахове правапарадку ў Рэспубліцы Беларусь. Яны маюць адно сацыяльныя гарантыі — „Дзяржстрах“ застрахаваў іхнае жыцьцё і здароўе, на выпадак траўмаў ці чаго такога. Каб хаця б нейкія гарантыі былі”.

Атаман Аляксандар Зазулін лічыць, што патрулі з удзелам казакоў выглядаюць больш прадстаўнічымі. І хто-ніхто зь мясцовых жыхароў таксама лічыць іхную ініцыятыву станоўчай зьявай. Спадар Уладзімер з Паставаў, да прыкладу, пэўны, што зьяўленьне людзей у казацкім адзеньні ды з нагайкамі вельмі дысцыплінуе мясцовых выпівох:

“Гэта ў асноўным былыя вайскоўцы, якіх было вельмі шмат у нашым горадзе. Потым яны дэмабілізаваліся, але пусьцілі тут карані. Можа, у кагосьці дзяды ці прадзеды былі сапраўднымі казакамі… А ў нас у Паставах шмат розных бараў, кавярняў, дзе зьбіраецца моладзь. І калі хто кульне лішнюю чарку ці піва перап’ецца, дык могуць быць і бойкі. А калі ўбачаць, што зайшлі казакі, то ўсё адразу супакойваецца, і гэта станоўчы элемэнт”.

У Паставах сапраўды шмат былых вайскоўцаў, але далёка ня ўсе лічаць мэтазгодным працягваць “службу” ў казацкім войску. Былы камандзір авіяпалка Ўладзімер Бароўка, да прыкладу, лічыць, што
Аховай грамадзкага парадку павінны займацца адпаведныя дзяржаўныя структуры, а не аматары гістарычных рэканструкцый
аховай грамадзкага парадку павінны займацца адпаведныя дзяржаўныя структуры, а не аматары гістарычных рэканструкцый:

“Я самалёт на шаблю вырашыў не мяняць! І ўвогуле, калі ў Паставах зьявіліся казакі, то ўсе спачатку падумалі, што, можа, здымаецца кіно: нашыўкі, залатыя пагоны, грудзі ў крыжах, нагайкі, лампасы… А атрымалася нейкая дадатковая сілавая структура. Міліцыі ў Паставах і так дастаткова, і мне здаецца, што гэта самі казакі імкнуцца падкрэсьліць уласную важнасьць і значнасьць. Ну, і неяк ня вяжацца гэта ўсё зь беларускай гісторыяй”.

Уладзімер Бароўка згадвае, што казацкія палкі зазвычай прысылалі на Беларусь, каб расправіцца з тутэйшымі паўстанцамі. Ягоны зямляк спадар Іван зь мястэчка Лынтупы прыводзіць канкрэтныя гістарычныя факты — да прыкладу, згадвае трагічны лёс Андрэя Баболі, якога ў 1939 годзе далучылі да ліку сьвятых, шанаваных у беларускіх каталікоў і ўніятаў:

“Казакі на Беларусі пакінулі крывавыя сьляды. Ёсьць прыклад Андрэя Баболі, якога закатавалі казакі — зь яго і скуру жыўцом зьдзіралі, і шашкамі секлі. Усё гэта апісана і вядома. Цяпер яны ў нас парадкі наводзяць. І калі яны „дружыньнікі“, хочуць дапамагаць міліцыі, дык пры чым тут форма, шашкі і нагайкі?”

У вёску Лынтупы, дзе жыве спадар Іван, а таксама ў іншыя вёскі Пастаўскага раёну казакі таксама выяжджаюць, каб кантраляваць падлеткаў на дыскатэцы або адсочваць парушальнікаў дарожнага руху. І шмат хто з жыхароў Пастаўшчыны кажа, што варта было б спачатку правесьці грамадзкае апытаньне, ці згодныя людзі з тым, каб правапарадак ахоўвала казацкая паўвайсковая суполка.
Гэтая дыскусія закрытая.
     
Камэнтары
Імя:: Віцьбіч
19.12.2008 19:08
... гнаць з нашай Бацькашчыны жандармскіх расейскіх бобікаў.
Аднаўляць маскальскую імпэрыю іх паставілі РПЦ і намэнклатура.

Імя:: Alies'
19.12.2008 19:45
Mozha jashche i SSawcaw znojdzece patruliavac'? Haj educ; sabie na svoj Don.

Імя:: Уладзімір Горад:: Гомель
19.12.2008 21:38
Гэта нейкі тэатр абсурду. Не думаю, каб на самой справе ўсё было гэтулькі запушчана, хутчэй за ўсё журналіст згусціў фарбы ці наўмысна захацеў выклікаць абурэнне аўдыторыі. Казакаў на Беларусь звычайна прысылалі як карнікаў, традыцый жа менавіта беларускага нацыянальнага казацтва ў нас ніколі не было. Тут не Дон, не Кубань і нават не Запарожская сеч.

Імя:: Жыве Беларусь!
19.12.2008 22:56
Ведаю некалькі казакоў з Віцебска, стала з пьянымі мордамі, самі сабе чыны вайсковыя чапляюць. Праваслаўны уладыка Дзьмітрый з Віцебска, здаецца у ніх за вярхоўнага атамана...! Казакі заўсёды былі катамі беларускага народу,і відаць яны даволі дрэнную памяць маюць як іх камуністы давілі, не сорамна зараз нават носіць лукашысцкія шэўроны. Ганьба і сорам такой міліцыі, што ўзяла такіх засланых "казачкоў" ў дапамогу!!! Відаць зусім кішка танкая стала.

Імя:: Юрась Горад:: з-пад Менску
19.12.2008 23:21
Слушна сказаў спадар, што казакі на Беларусі былі толькі як карнікі. Таму ўжо самое існаваньне ў нашай дзяржаве нейкіх казацкіх фармаваньняў гэта абраза дзеля ўсяго беларускага народу. У сьвеце няма ні воднай краіны, дзе было бы такое магчыма! А ўсё з таго, што на Беларусі зусім мала засталося Беларусаў. Асноўная колькасьць насельніцтва ўяўляе сябе жыхарамі краіны "Чарка ды Шкварка", а нацыянальнасць маюць "уласны дабрабыт", таму да ўсяго астатняга ім няма ніякай справы.

Імя:: Генадзь Горад:: Менск
20.12.2008 04:07
Калі казаць, "па просту"? То, гэта, "зьвычайны", ды "дэбільны", Гістарычны анекдот!

Імя:: Jorgr
20.12.2008 05:54
I geta Europa ?

Імя:: Mikola Горад:: z BSSR
20.12.2008 06:36
Гэтыя быдлякі прывалакліся ў Беларусь з пад Каўказу, бо там ім мусульмане спаці не даюць, а працаваці яны гультаі, ганіце вон іх з Беларусі разам з бандай Лукашэнкі, бо Грузію яны аграбілі, цяпер чарга за беларусамі. Яшчэ ў часы ВКЛ беларускія князі іх лавілі як бандыкаў і сажалі на калы за рабаўніцтва і гвалты, а цяпер іх чэкісты нагналі з Расеі каб захапіці Віцебскую губернію з расейскімі пашпартамі і гадзіць Латвіі, Літве.

Імя:: Лысевiч Мiхаiл Горад:: Краіна літвінаў
20.12.2008 08:12
Якой толькі брыдоты за апошнія гады (як кажуць "найноўшай гісторыі" Беларусі) у нас не адбывалась. Вось і дачакалісь нашчадкаў тых, хто заўседы заузята рэзаў літвінаў, ды здіраў шкуру каталіцкім вернікам у імя Расеі (тады яна называлась Масковіяй - маскаліяй і засталась). Што зробіш? Ад усей навакольнай мітусьні наш народ ніяк не зразумее хто свой, а хто зусім не адсуль, а прыблуда на яго карку.

Імя:: навіцкі
20.12.2008 11:53
У нас кажуць, што казакі на Беларусі ўсё адно што янычары ў Баўгарыі. Гэта папросту пятая калёна, створаная пад патранатам Бальшова Начальніка, зь ягоных вуснаў слова "браты" не сыходзіць. Вось табе шчэ адна "брацкая" акупацыйная армія, што складаецца са здрайцаў.

Імя:: Мазынскі
20.12.2008 12:54
А дзе ж нашыя пастаўскія хлопцы?Ці ўсе па барах- рэстаранах сядзяць і чакаюць пакуль іх нагайка аперажэ ад вуха да ср-кі.Вы ж маеце гэткае ж права, калі ўжо на тое пайшло.Ганіце гэных прыблудаў!!!

Імя:: cioma
20.12.2008 15:33
Спадарства, усе мужыкі - гэта вялікія дзеці ў пэўнай меры (і мы з вамі таксама :) ). У гэтым выпадку мера надта завысілася - дзеці загуляліся.

Імя:: Тутэйшы
20.12.2008 20:32
Які сорам! Які жах! НЯўжо гэта нашыя бязмозглыя землякі апусціліся да талеранцыі забойцаў?Ды дзе у Паставах, на захадзе Беларусі...Вось каго трэ гнаць ў зашэй, спадар Лукашэнка, калі Вы насамрэч кіраўнік Беларускае Дзяржавы..

Імя:: БР
21.12.2008 06:02
@.. гнаць з нашай Бацькашчыны жандармскіх расейскіх бобікаў.@

Какие вы все страшные в интернете :)))

Імя:: Севярын-Глеб
21.12.2008 08:26
Заўважым ў дужках, што ніякіх праблем з рэгістрацыяй, юрыдычнымі адрасамі і да таго падобным ў такіх "самадзейных суполак" чамусьці няма. Гэта вам не ТБМ, якому на Беларусі мейсца няма...
Мяне хрысьцілі ў царкве праваслаўнай (пабудаванай 230 гадоў таму на грошы каталіка пана Салагуба), але калі гэтыя тут будуць увасабляць "православіе і беларусскій народ", то я - мусульманскі буддыст і мурын з Антарктыды...

Імя:: Алесь Краўцэвіч Горад:: Гародня
21.12.2008 11:20
Казакі на Беларусі - з'ява выключна расейская. Расейцы любяць аперэтачныя пастаноўкі ў жывой натуры, якімі любяць трохі упрыгожваюць сваё шэрае і п'янае жыццё. З другога боку - казацтва - праява расейскай экспансіі - беларускай грамадская і культурная прастора вычышчаецца, на яе месца прыходзіць нешта пачварна расейскае. Нібы рэалізуецца нейкі план па інкарпарацыі. Пытанне, а што нашыя кіроўныя шаўкі? Хто яны ва ўсім гэтым?

Імя:: Алесь Астроўскі Горад:: Гародня
22.12.2008 12:18
Усялякая зьява мае два бакі. Негатыўная - таксама.
Прапаную пастаўскім хлопцам выкарыстаць сітуацыю і масава распаўсюдзіць улётку (лібералізацыя, однако) зь гістарычнымі зьвесткамі пра злачынствы расейскіх імперастаў супраць беларусаў-літвінаў і роляй ка-каў у гэтых злачынствах. Інфармацыю трэба ўзяць у гісторыкаў ці, напрыклад, адсюль:
http://nashaziamlia.org/2008/02/26/1207/
     
Апублікуй у LiveJournal:

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile