Толькі тут:
ЛУКАШЭНКА
THE DAY OF THE BLOGGER
Праграмы
Расклад
Радыё
Падпіска
Пра нас
Кантакт
Архіў
субота, 04 ліпеня 2009, Менск 12:53
Галоўная
Палітыка
Грамадзтва
Эканоміка
Культура
Блогі
Онлайн- канфэрэнцыі
Дыскусіі
Наступная праграма
Вечаровы эфір
18:00 - 19:00
Вечаровы эфір
19:00 - 20:00
Вечаровы эфір
20:00 - 21:00
На выбар
Расклад
Дапамога
ВІДЭА
Прэзэнтацыя кнігі “Акцэнты Свабоды"
ДЗЕНЬ БЛОГЕРА
Культура
Сёньня – 120 гадоў з дня нараджэньня Язэпа Драздовіча
«Язэп Драздовіч». Карціна Рыгора Сітніцы, адзін з экспанатаў выставы
13.10.2008 17:47
Валянціна Аксак
На радзіму легендарнага мастака ў засьценак Пунькі, што на Глыбоччыне, сёньня выправіліся вялікія групы дзеячаў беларускай культуры і грамадзкіх актывістаў зь Менску, Віцебску ды іншых рэгіёнаў Беларусі. Цягам двух дзён яны наведаюць мясьціны, зьвязаныя зь імем Язэпа Драздовіча, паклоняцца ягонай магіле і выступяць на імпрэзах.
Імя нацыянальнага адраджэнца зь віленскай кагорты, стваральніка і выкладчыка беларускіх школаў у Заходняй Беларусі, аўтара сотняў, а мо і тысячаў (сёньня дакладная лічба невядомая) алегарычных жывапісных палотнаў і графічных аркушаў, маляваных насьценных дываноў і скульптурных барэльефаў, доўгі час пасьля сьмерці ў Савецкай Беларусі было забытае. Дый дату ягонай сьмерці ведалі толькі блізкія родзічы і сябры.
У скарбонку нацыянальнай культуры імя і спадчына
Язэпа Драздовіча
вярнуліся дзякуючы рупнасьці мастака
Аляксея Марачкіна
. Каля трыццаці гадоў таму ён пачаў шукаць на Шаркоўшчыне і Глыбоччыне творы і магілу забытага творцы. І знайшоў месца апошняга ягонага спачыну ў вёсцы Ліпляны.
“Я гэтую магілу адшукаў, арганізаваў устанаўленьне каменя там, Алесь Шатэрнік
зрабіў рэльеф на ім. І мы зрабілі мэмарыялізацыю гэтай мясьціны. Стан там даволі добры – школьнікі даглядаюць магілу”.
Чаго ня скажаш пра месца нараджэньня славутага мастака – засьценак Пунькі. У 1970-я гады, калі
Алесь Шатэрнік
зь сябрамі адкрылі гэтую мясьціну на культурнай мапе краіны, там яшчэ былі рэшткі былой сядзібы. Расла славутая ліпа зь яго клясычнага твору, прысады, якія Драздовіч маляваў. А цяпер, – кажа Аляксей Марачкін, – ня стала і гэтага:
“Усё там зьнесьлі, усё там зруйнавалі і на гэтай мясьціне пасадзілі елачкі, бярозкі. Знаку пра Драздовіча там няма”.
Не нашмат больш пашчасьціла і адшуканым энтузіястамі творам Язэпа Драздовіча, перададзеным у адмыслова створаны ў вёсцы Гарадзец на Шаркоўшчыне грамадзкі музэй, які потым стаў дзяржаўным:
“Усе тыя экспанаты, якія я перадаў часова ў гэты музэй, прыватызавала дзяржава. Як я ні дабіваўся празь Міністэрства культуры, каб іх як-небудзь выратаваць, нічога падобнага – усё, што перапісана, усё трапіла ў рукі чыноўнікаў ад культуры, і ўжо цяпер яны гэтым апякуюцца. Ну як яны апякуюцца?.. Усё там рушыцца, з карцін адвальваецца фарба – умовы зусім не спрыяльныя для твораў мастацтва”.
А вось у мястэчку Германавічы на Шаркоўшчыне ў музэі грамадзка-асьветнага цэнтру імя Язэпа Драздовіча, якім кіруе
Ада Райчонак
, сытуацыя са спадчынай славутага земляка зусім іншая, – кажа Аляксей Марачкін:
“Гэта цуд проста – настолькі ўсе экспанаты ў добрым стане, яны аберагаюцца, і людзі туды езьдзяць адусюль”.
А ў сталіцы краіны да 120-годзьдзя Язэпа Драздовіча творчая суполка “Пагоня” зладзіла камэрную экспазыцыю ў музэі гісторыі беларускай літаратуры. Вялікая выстава з нагоды гэтай даты адкрыецца 10 сьнежня ў Палацы мастацтва.
Вы хацелі б выказацца?
Імя
*
Горад
E-mail
Камэнтар
*
Перш чым камэнтар будзе пасланы...
правілы форуму
Увядзіце код, які Вы бачыце на карцінцы.
Паслаць
Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Апублікуй у LiveJournal:
Як дзяліцца навіной
ПАМЕР ШРЫФТУ
Выдрукаваць
Пераслаць сябру
Пракамэнтаваць
Іншыя артыкулы на гэтую тэму
Глыбокае: конкурс "Кій Язэпа Драздовіча"
Ул.Арлоў: "Мае героі паўплывалі на мяне – як на асобу і як на пісьменьніка"
На Віцебшчыне пачаўся мастацкі плэнэр, прысьвечаны Язэпу Драздовічу
Выстава “Пагоні” — зноў у Палацы мастацтва
Іншыя артыкулы гэтага аўтара
“Вячэра з дурнем” і іншыя прэм’еры купалаўцаў
Арсеньневу цяпер можна сьпяваць і слухаць
Невядомае апавяданьне Быкава — у новым “Дзеяслове”
Алесь Камоцкі прэзэнтаваў ранейшае і невядомае
“Радыё Швэцыя” па-беларуску — толькі да 1 верасьня
Іншыя артыкулы
Апошнія навіны
Фэрэра-Вальднэр – Сурвіле: “Візавая палітыка ЭЗ “гнуткая”
Лябедзька: новая адміністрацыя ЗША супраць зон уплыву
Ветэран: “Пастаяў у ценю, абапёрся, каб ня ўпасьці”
ПА АБСЭ асудзіла таталітарныя рэжымы
Маскве і Менску прапанавалі прынцыпова новыя падыходы
Прадукты і паслугі:
Падкаст
RSS
Mobile